Сёння 90-гадовы юбілёй спраўляе жыхарка аг. Бабінавічы Марыя Лаўніковіч
– Праўду кажуць, што сваёй долі канём не аб’едзеш. І Бог ёсць, – кажа жыхарка аг. Бабінавічы М. С. Лаўніковіч, якой сёння спаўняецца 90 гадоў. – Як бы чалавек ні стараўся змяніць штосьці ў сваім жыцці, усё будзе так, як наканавана.
З Марыяй Сямёнаўнай спрачацца цяжка, таму што яна не раз пераконвалася ў гэтым на асабістым вопыце. Напярэдадні юбілею жанчына падзялілася сваёй жыццёвай гісторыяй.
Нарадзілася ў 1924 годзе на хутары Самастойкі побач з Бабінавічамі. Бацьку, Сямёна Іванавіча Бычанкова, не памятае. Ён памёр ад запалення лёгкіх, калі ёй было толькі паўтара года, а старэйшай сястрычцы Мар’і – тры гады. Застаўшыся з малымі дачушкамі на руках, маці, Марфа Ігнатаўна, не ведала, што рабіць, як справіцца адной, бо на падворку ж яшчэ конь, карова, а таксама маецца ладны надзел зямлі. Але не разгубілася. Запрэгла каня, узяла з сабою малых і паехала ў суседнюю вёску сватаць сама сябе. У гадах, але халасты хлопец Платон Афанасьевіч Сцепаненка згадзіўся стаць яе мужам і гаспадаром. У 1925 годзе нарадзіўся брат Васіль Платонавіч, а затым яшчэ пяцёра дзяцей, двое з якіх хутка памерлі. У 1939-ым сям’я пераехала з хутара ў вёску Лапіцкія. Марыя марыла пасля школы вывучыцца на бухгалтара. Якраз збіралася ехаць у Віцебск, каб падаць дакументы ў тэхнікум. А назаўтра пачалася вайна.
Хаты ў вёсцы стаялі ўздоўж лесу, сюды вельмі часта прыходзілі партызаны. Вяскоўцы пяклі для іх хлеб, давалі вопратку. За сувязь з партызанамі некалькі сем’яў немцы расстралялі. Да гэтай пары Марыя Сямёнаўна не можа забыць жудаснай карціны – чатырох забітых у суседнім двары. У 1943 годзе маці з 19-гадовай Марыяй і трыма малымі падалася ў бежанцы. Пад Вілейкай іх напаткала эпідэмія тыфу. Выжылі толькі дарослыя.
– Пасля хваробы я занава вучылася хадзіць, – успамінае Марыя Сямёнаўна. – Пераадольваючы цяжкасці, вярнуліся з мамай у Лапіцкія. Хата наша, на шчасце, уцалела. Я з сяброўкай пайшла працаваць у лясгас. Жылі ў пакінутых немцамі бункерах, харчаваліся дрэнна. Прывозілі нам толькі мёрзлую капусту, якую смажылі на жалезнай печцы. Тым і харчаваліся. Не ведаю, адкуль бралі сілы, каб пілою-двуручкай за дзень напілаваць па тры раўметры лесу. У сяброўкі ў Пінску былі родзічы. І яна ўгаварыла мяне паехаць з ёю да іх. Там ужо не галадалі. Вязалі з воўны хусткі, якія каштавалі па два пуды бульбы. Наймаліся да палякаў малаціць, і тыя плацілі збожжам.
Затым Марыя ўладкавалася ў Лунінецкі рыбгас сакратаром. Пасля была касірам і забеспячэнцам. Ездзіла ў раён па прадукты для рыбакоў. Аднойчы ў дарозе пазнаёмілася з вадзіцелем, Дзмітрыем Фёдаравічам Лаўніковічам. Хлопец расказваў, што на фронце ваяваў на “кацюшы”. Пагаварылі, пажартавалі… Марыя не магла не заўважыць, які ён высокі, статны. І яму яна вельмі спадабалася. Пачалі сустракацца. У хуткім часе ён прапанаваў выйсці замуж. Доўга не згаджалася, бо не адчувала кахання да яго. Але ажаніліся.
Калі пераехалі на радзіму Марыі, нарадзіўся першынец, назвалі Валерыем. Муж добра спяваў, і яго часта запрашалі на гулянкі, дзе ён быў у цэнтры ўвагі. Вакол у асноўным былі жанчыны-ўдовы, незамужнія дзяўчаты, ад якіх на танцах не было адбою. Таму здарылася так, што ён пакінуў Марыю з сыночкам, якому было толькі год і два месяцы. Мучылася ад крыўды і спагадлівых слоў збоку, маўляў, як ён мог прамяняць такую маладую і прыгожую. Праз месяц Дзмітрый вярнуўся, прасіў прабачэння, хацеў застацца. Але Марыя не дазволіла. Затым ён з’ехаў з вёскі, не раз спрабаваў стварыць новую сям’ю. Зрэдку прыязджаў наведаць сына. Так працягвалася цэлых дванаццаць гадоў.
А да Марыі раптам прыйшло каханне. Гэта быў адстаўны капітан рачнога флоту Сцяпан Іванавіч Каплуноў, які ў той час працаваў брыгадзірам на торфапрадпрыемстве. Пайшла за ім, не помнячы сябе, пакінуўшы Валерыка маці. Жылі ў цеснай аднапакаёўцы. Яна працавала тады буфетчыцай. Сцяпан аказаўся надзвычай раўнівым. Часам даходзіла да таго, што падымаў на яе руку. Зацяжарыла. Была ўжо на сёмым месяцы, як аднойчы завітаў былы муж. Сцяпан прыняў Дзмітрыя, за бутэлькай пагаварылі па-мужчынскі. Раніцай, адыходзячы на працу, Сцяпан папярэдзіў Марыю: “Калі пусціш яго на парог – мяне больш не чакай”. А Дзмітрый сапраўды прыйшоў і зваў з сабою ў Казахстан. Што кіравала ім тады, на што спадзяваўся? Не, не паехала. Нарадзіла другога сыночка, Уладзіміра. Сцяпан жа стаў выпіваць. Забраўшы якія былі грошы, паехаў у Данбас уладкоўвацца на працу, абяцаў потым забраць іх да сябе. Але час ішоў, а ён не аб’яўляўся.
Марыя з дзецьмі стала жыць у маці. Працавала ў магазіне, трымала гаспадарку. Назбірала грошай і купіла лесу, каб пабудаваць сабе дом. Малодшаму хлопчыку было шэсць гадоў, калі яна даведалася, што Дзмітрый у лістах да родзічаў пытаецца пра яе. Значыць не забыў. Рашылася напісаць сама. Ён адразу прыехаў. Лёс зноў звёў іх, цяпер ужо назаўсёды. Пабудавалі дом, нарадзіліся яшчэ два сыны, Віктар і Юрый. Валодзю, які таксама насіў прозвішча Лаўніковіч, айчым прыняў як свайго, не выдзяляў і не крыўдзіў. Разам паднялі сыноў і радаваліся на іх. Валерый і Віктар сталі ваеннымі. Усе пажаніліся. Перад выхадам на пенсію апошнія тры гады Марыя Сямёнаўна працавала на птушкафабрыцы і не раз выходзіла ў перадавікі.
Прайшло 14 гадоў, як памёр Дзмітрый Фёдаравіч. Страціла Марыя Сямёнаўна ўжо і двух сыноў, Уладзіміра і Віктара. Кажа, што няма таго дня, каб яна не ўспомніла пра іх. Валерый жыве ва Украіне, мае званне падпалкоўніка ў адстаўцы. А Юрый застаўся тут, у Бабінавічах. Пяты год, як маці жыве ў яго доме. Ладзяць паміж сабою і жывуць дружна. Юрый Дзмітрыевіч працуе трактарыстам, нявестка, Таццяна Анатольеўна – дырэктар мясцовага Дома культуры. Унукі ўжо таксама дарослыя. Жывуць у Віцебску. Вольга – інструктар-метадыст па рэабілітацыі ў бальніцы хуткай дапамогі, Дзмітрый – адміністратар у магазіне. Памятаюць бабулю і здалёк прыязджаюць яе праведаць і іншыя ўнукі, якіх у Марыі Сямёнаўны сямёра. Столькі ж і праўнукаў. Апошнім часам бабуля стала страчваць зрок. Гэта абмяжоўвае яе ў дзеяннях. Амаль увесь час знаходзіцца ў памяшканні. Яна гаворыць, што днём, калі сын і нявестка на рабоце, ёй вельмі сумна, вечарам жа і па выхадных на душы радасна.
У дзень юбілею рэдакцыя газеты далучаецца да віншаванняў і жадае шаноўнай юбілярцы здароўя.
Таццяна ІГНАЦЕНКА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Лиозно
Лобовое столкновение в Витебской области: погибла женщина, пострадал 4-летний ребенок
Хотите узнать больше? Авария произошла 29 января на 40-м километре трассы Витебск - Лиозно - граница РФ.
Как 200 лет назад выглядели белорусские города. В Сети появилась уникальная карта
Хотите узнать больше? Появилась оцифрованная карта Могилевской губернии, выполненная в первой половине XIX века. TUT.BY сделал скриншоты этой карты и показывает, как
В Лиозно горел цех предприятия «Молоко». Эвакуировали работников
Хотите узнать больше? На работу предприятия ЧП не повлияло.
Энергетики устраняют последствия непогоды в Витебской области, но проблемы остаются еще в трех районах
Хотите узнать больше? Линии электропередачи, идущие к некоторым деревням, персоналу энергосистемы приходилось отстраивать практически заново. В процессе ликвидации
В Витебской области уже неделю ликвидируют последствия аварий из-за непогоды
Хотите узнать больше? Уже неделю - с 29 декабря - энергетики Витебской области и их коллеги из других регионов возвращают электричество в населенные пункты, пострадавшие
На Витебщину полностью вернулась электроэнергия. После непогоды ее восстанавливали больше недели
Хотите узнать больше? На полное устранение последствий непогоды в регионе потребуется еще около 3 недель, сообщает облисполком.
В Лиозненском районе водитель пытался объехать косулю и врезался в дерево
Хотите узнать больше? В результате ДТП водитель получил травмы различной степени тяжести и был госпитализирован.
Обвиняемому в коррупции экс-главе Шумилинщины выставили ущерб в почти 140 тысяч долларов
Хотите узнать больше? По материалам дела, злоупотребление властью и превышение служебных полномочий Александр Снаров допускал, являясь председателем райисполкома. А
Объявления
Водители В,ВС, СЕ. Вахта
1 400 бел.руб.
11:06, 22.07.2022Теплицы «Садовод элит». Рассрочка
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Каркасное строительство: Дома, бани под ...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Сниму квартиру или дом в г.п.Лиозно на д...
0 бел.руб.
21:06, 15.08.2021Комплектовщик ( вахта)
1 600 бел.руб.
12:00, 20.05.2021О Лиозно
Марк Шагал родился в Лиозно
Подробнее Для местных краеведов, в числе которых учитель истории СШ № 1 г. п. Лиозно Е. И. Гречишникова, ответ на вопрос, где родился всемирно известный художник Марк Шагал, однозначен – в Лиозно. Это
Интересная Беларусь
Хочу научиться играть на гитаре: минимальный ценник необходимого оборудования
Подробнее Начинаете учиться на гитаре? Выбор инструмента и необходимого оборудования к нему. Акустическая гитара, бас- и электрогитара, гиталеле и укулеле. Аксессуары для комфортного обучения на инструменте.


