Антыбальшавіцкае паўстанне на Браслаўшчыне і Дзісненшчыне ў чэрвені 1919 года
Касцёл Божага Цела ў мястэчку Іказнь (Браслаўскі раён), якое было цэнтрам антыбальшавіцкага паўстання ў чэрвені 1919 года. Фота Кастуся Шыталя.
Бальшавіцкая ўлада на тэрыторыі сучаснага Мёрскага раёна ўсталявалася, як і амаль на ўсёй тэрыторыі былой Расійскай імперыі, ў канцы 1917 года. Але ў лютым 1918 года нашы мясціны былі акупаваны кайзераўскай Германіяй.
У канцы таго ж 1918 года, пасля Лістападаўскай рэвалюцыі ў Нямеччыне, нашы мясціны былі зноў акупаваны бальшавікамі. Бальшавіцкая ўлада на гэты раз пратрымалася да жніўня 1919 года, пакуль наш раён не акупавалі палякі.
За восем месяцаў бальшавіцкай улады на тэрыторыі нашага раёна адбыліся вельмі значныя падзеі. У іх ліку антыбальшавіцкае паўстанне ў чэрвені 1919 года. Яно пачалося 14 чэрвеня 1919 года ў мястэчку Германавічы. Праз дзень паўсталі Мёры, Пагост, Чэрасы, Крукі. У Мёрах паўстанцы захапілі ў палон мясцовы выканкам, але расстраляць яго членаў не паспелі, таму што 20 чэрвеня рота 151 чырвонаармейскага палка, якая наступала з боку Дзісны, выбіла паўстанцаў з Крукоў, Чэрасаў і Мёраў.
Мястэчка Германавічы (Шаркоўшчынскі раён), дзе пачалося антыбальшавіцкае паўстанне. Малюнак Язэпа Драздовіча, 1919 год.
Паўстанне ўзначалілі беларускі каталіцкі святар Міхал Буклярэвіч, пробашч Іказні, і яго сястра Аліцыя. У Пагосце да паўстання далучыліся шляхціц Шумскі, сяляне браты Шэўчыкі і адстаўны салдат Майскі. У кіраўніцтва паўстанцаў увайшлі былы акалотачны наглядчык Гурвіч, прыстаў Жаба, штабс-капітан Бондар-Нарушэвіч. У Мёрах паўстанцаў узначалілі мясцовы ксёндз Грынеўскі і арганіст Базыль (прозвішча невядомае).
Ксёндз Міхал Буклярэвіч, натхняльнік і кіраўнік паўстанцаў. Фота з архіва Вітольда Ермалёнка.
Вялікую частку паўстанцаў складалі дэзертыры. Бальшавікі якраз абвесцілі мабілізацыю ў войска мужчын ва ўзросце з 16 да 43 год, і яны хаваліся па лясах, не жадаючы служыць у Чырвонай арміі.
Штаб паўстанцаў месціўся ў мястэчку Іказнь. Хутка ў Пераброддзі быў разбіты адзін з чырвонаармейскіх атрадаў, высланых на падаўленне паўстання. Пры гэтым быў забіты Браслаўскі вайсковы камісар Брылевіч. Прыкладна тады ж паўстанцы разграмілі савет у Мілашове.
Праваслаўны святар Канстанцін Жданаў, будаўнік і настаяцель Сіняй царквы ў Шаркоўшчыне. Забіты бальшавікамі 3 мая 1919 года каля Дзісны, пахаваны 24 чэрвеня 1919 года - падчас паўстання - пад алтаром Свята-Адзігітрыеўскай царквы. У 2011 годзе кананізаваны Беларускай Праваслаўнай Царквой Маскоўскага Патрыярхата.
Паўстанцы арыштавалі Маляўку, які адразу памяняў афарбоўку і выдаў сябе за “бела-зялёнага”, спрабаваў нават аказваць садзейнічанне пры арышце сваіх жа міліцыянераў. Не дапамагло. У Пагосце Маляўка быў забіты паўстанцамі. Перад смерцю былога “аўтарытэта” і страх Шаркоўшчыны, а таксама нейкага камуніста-інтэрнацыяналіста з Польшчы прагналі праз шыхт.
Лозунгі паўстанцаў “Далоў Саветы!”, “Смерць камуністам!”, “Няхай жыве незалежнае войска!” сведчаць аб ваянічым непрыняцці і надзвычайнай непапулярнасці савецкай улады. Не дзіўна – за паўгады камуністы абрабавалі людзей так, што ў рэгіёне быў голад.
Артыкул пра паўстанне на Дзісненшчыне ў віленскай газеце "Беларуская думка" за 2 ліпеня 1919 года. Ксеракопія з архіву Ніны Стужынскай.
Артыкул пра паўстанне на Дзісненшчыне ў віленскай газеце "Беларуская думка" за 2 ліпеня 1919 года. Ксеракопія з архіву Ніны Стужынскай
Прычыны паўстання яскрава паказаныя ў дакладзе ваеннага камісара Віленскай губерніі Кішчука ў савет абароны Літбела на імя самога Міцкявічуса-Капсукаса “Аб бела-зялёным паўстанні ў Дзісненскім і Браслаўскім паветах Віленскай губерніі ў чэрвені 1919 года”
Камісар намаляваў жахлівую карціну беззаконня, якое чынілі ў гэтым рэгіёне ягоныя аднапартыйцы. “Безсыстэмныя рэквізіцыі, канфіскацыі, рабаванні пад фірмай камуністаў, беспрычынныя растрэлы былі галоўным заняткам валасных выканкамаў”.
Асабліва шалеў кіраўнік камуністычнай суполкі ў Шаркаўшчыне, ён жа старшыня выканкама і ваенны камісар, нехта Маляўка. “Маляўка са сваімі прыхільнікамі выпісваўся старшынёй павятовага выканкама ў Дзісну для растрэлаў, якія праводзіліся тут без суда, калі мясцовыя чырвонаармейцы і міліцыянеры адмаўляліся іх выконваць”, - гаворыцца ў дакладзе.
Нягледзячы на адчайнае змаганне, паўстанне было падаўленае ў канцы чэрвеня. Ксёндз Міхал Буклярэвіч і яго сястра Аліцыя пасля жорсткіх катаванняў былі расстраляныя 27 чэрвеня 1919 года.
Магіла ксяндза Міхала Буклярэвіча і яго сястры Аліцыі Буклярэвіч каля касцёла ў мястэчку Іказнь (Браслаўскі раён). "Забітыя за любоў да Айчыны і людзей" - напісана на магільнай пліце. Фота Кастуся Шыталя.
Паўстанцы не дачакаліся падыходу польскіх войскаў, на якія вельмі спадзяваліся. Палякі прагналі бальшавікоў з Браслаўшчыны і Дзісненшчыны ў жніўні 1919 года – праз месяц. У адрозненне ад жыхароў усходняй часткі Беларусі, нашыя прадзеды мелі яшчэ дваццаць год жыцця без НКВД, калектывізацыі і расстрэлаў.
Ад Рэдакцыі: У нашых руках ёсць і іншыя крыніцы, якія распавядаюць пра паўстанне ў чэрвені 1919 года на Браслаўшчыне і Дзісненшчыне. Свайго часу чакаюць і артыкулы ў беларускіх незалежніцкіх і савецкіх газетах, якія ёсць у бібліятэчных зборах. Налета будзем адзначаць 95-ю гадавіну паўстання, і калі дасць Бог сілаў, напішам пра яго больш падрабязна.
Калі ж Вы, шаноўныя чытачы, маеце нейкія дакументы ці сведчанні ад дзядоў-прадзедаў, пішыце ў каментарах ці на ksz (сабака) tut.by
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Браслава
Житель Браслава поймал 15-килограммовую щуку. Она не влезала в лунку, пришлось повозиться
Хотите узнать больше? Чтобы поднять такую огромную рыбу из воды и завести ее в лунку без порыва снасти, мужчине пришлось сходить на берег за пешней.
В Браславском районе мужчина убил знакомого и закопал его тело в заброшенной постройке
Хотите узнать больше? Вечером 22 декабря в милицию обратилась женщина, которая рассказала об исчезновении 29-летнего сожителя. По ее словам, 17 декабря они с другом должны
После реконструкции орган в Радошковичах Молодечненского района станет четвертым по величине в стране
Хотите узнать больше? Уникальный орган конца XIX – начала XX века восстанавливают в костеле Пресвятой Троицы в Радошковичах. Он станет четвертым по величине среди других
В Браславском районе дальнобойщик съехал в кювет. А потом устроил ДТП с трактором и попытался угнать машину ГАИ
Хотите узнать больше? 26-летний мужчина задержан. Следователями дается правовая оценка его действиям.
В Браславе пьяный бесправник угнал машину со своей работы и угодил в два ДТП
Хотите узнать больше? Пьяный парень врезался в прицеп трактора и забор. Сам он не пострадал, а вот машина повреждена.
Санаторий или развлекательный объект хотят открыть в зданиях графской усадьбы в Браславском районе
Хотите узнать больше? Потенциальным инвесторам предлагается провести реконструкцию для размещения организации, которая будет специализироваться на одном из двух
В Браславе рыболовы изловили толстолобика весом 27 кг
Хотите узнать больше? Рыбаки Нацпарка «Браславские озера» во время промыслового лова на озере Бережье вытащили толстолобика весом 27 кг. Как...
Маладая мастачка з Браслава зрабіла мультфільм пра гісторыю роднага горада. Выйшла цікава
Хотите узнать больше? У сеціве з’явіўся невялікі беларускамоўны мультфільм «Легенда аб Браславе», які распавядае пра паходжанне назвы горада. Намалявала яго Аляксандра
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
12:23, 22.07.2022Грузчик упаковщик на производство
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Требуется водитель категории Е
3 500 бел.руб.
11:20, 28.02.2022Требуется водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
11:17, 28.02.2022Большой выбор оцинкованных стальных тепл...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022О Браславе
Касцёлу Божага Цела ў Іказні 100 гадоў. Гісторыя святыні
Подробнее У гэтым годзе касцёл Божага Цела ў Іказні (Браслаўскі дэканат) святкаваў вялікую дату. Вось ужо сто гадоў як ён не проста ўпрыгожвае вёску, а нясе галоўнае ў сэрцы людзей — веру ў збаўленне,
Интересная Беларусь
Когда мир оправится от коронавируса. Прогнозы по возвращению экономики
Подробнее Если мир справится или научится жить с коронавирусом, то аналитик и надеются, что возврат к показателям 2019 года случится в 2023 году.