Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Колькі каштуе сустрэць Новы год?..

Колькі каштуе сустрэць Новы год?..

Набліжаецца самае любімае свята дзяцей ды і многіх дарослых — Новы год. Безумоўна, хтосьці будзе сустракаць яго ў барах і рэстаранах (магчыма, нават не ў нашай краіне), іншыя пойдуць у госці да сяброў ці суседзяў, але ж не будзем забываць, што Новы год лічыцца сямейным святам. І колькі будзе каштаваць сустрэча 2013-га для звычайнай браслаўскай сям’і, мы падлічылі загадзя.

Прыкладна за тыдзень да наступлення каляндарнага новага года свята адзначаецца ў дзіцячых садках і школах. А гэта значыць, што прыйшоў час раскашэльвацца. Карнавальныя касцюмы можна набыць ад 80 да 300 тысяч, сума залежыць ад дзіцячага густу і бацькоўскай кішэні. Возмьем сярэдні — 150 000 руб. Дадайце грошы на калготкі, стужкі і астатнія ў асноўным дзявоцкія дробязі — гэта яшчэ каля 100 тысяч. Ну і, безумоўна, які Новы год без падарунка.

У магазінах Браслаўскага райпа цукеркі ў прыгожых навагодніх каробачках каштуюць ад 30 000 да 200 000 рублёў. Чараўнікі-бацькі на прысмакі для дзетак скінуцца па дамоўленасці, скажам, па 60 000 рублёў. Але гэта яшчэ не ўсё.

Дома пад ёлкай (пра яе пазней) любімае дзіцятка таксама чакае падарунка ад Дзядулі Мароза, бо ліст з пажаданнямі ўжо даўно адпраўлены. У магазіне “Дзіцячы свет” выбар машынак, самалётаў, канструктараў, лялек не вельмі багаты, але плошча гандлёвай залы больш не змяшчае. Цэны на цацкі і рыштунак вагаюцца. Самы дарагі – адносна вялікі дзіцячы стол для більярду – 500 000 рублёў. Санкі, напрыклад, тут можна набыць за 287 850, лыжы – ад 220 000.

У прадпрымальнікаў машыну ці робата на пульце можна купіць за 200 – 600 тысяч, канструктары ад 60 000, інтэрактыўную ляльку за 400, дзіцячы посуд тысяч за 100 – 150. Таму на падарунак пад ёлку бацькі патрацяць прыкладна 200000 рублёў. Такім чынам, раскашэліцца прыйдзецца мінімум на 510 тысяч рублёў . Але не забывайце, што гэтыя выдаткі разлічаны на адно дзіця, калі ж у вас іх двое ці трое, памнажайце адпаведна. І не разлічвайце зэканоміць, бо калі старэйшы ўжо вырас і яму не трэба купляць карнавальны касцюм, то ён замест машынкі ў Мароза папросіць MP3-плэер, мабільны тэлефон ці увогуле — планшэт.
Каб свята для дзяцей удалося на ўсе 100%, можна выклікаць Дзеда Мароза і Снягурку. Безумоўна, не бясплатна. У гэтым годзе ЦДМ прапануе платную паслугу. Усяго за 25 000 рублёў казачныя героі прыйдуць да вас. Дзяцей парадуе карагод вакол ёлкі, гульні, вясёлыя конкурсы. Але не забывайцеся забяспечыць Дзядулю загадзя хоць бы сувенірамі для родных.

З імі ў дзяржаўных магазінах складанасці. Там ёсць фарфоравыя Дзеды Марозы ад 40 000 да 60 000 рублёў (больш выбару ў магазіне “Родны кут”), дзе-нідзе навагоднія кружкі 12 000 – 30 000, сімвал надыходзячага года наогул знайсці складана. Таму лепш за сувенірамі ісці на рынак.

Цяпер пра навагодняе дрэўца. Ёлку можна набыць штучную ў “Дзіцячым свеце”: 120 см за 174 700 рублёў, 180 см за 429 700 рублёў. У прадпрымальнікаў выбар ёлак і хвоі вялікі, таму і цэны вагаюцца ад 140 000 да 900 000 для аматараў “жывых” ёлак з 22 снежня пачалі працаваць ёлачныя базары. Там метровую ёлку можна будзе набыць за 35 000, ад метра да двух – 45 000 рублёў.

Але мала паставіць ёлку, трэба яшчэ яе і ўпрыгожыць. Ёлачныя электрагірлянды на 100 лямпачак у магазінах райпа каштуюць 141 350, а навагоднія шары ад 2 500 да 10 000 рублёў за штуку. На рынку выбар ёлачных упрыгожванняў вельмі вялікі: электрагірлянды можна набыць за 14 000 самую простую.

Падлічыць, колькі дакладна будзе каштаваць навагодняя прыгажуня, складана, бо густ ва усіх розны. Але. Паўтарамятровае жывое ўпрыгожанае навагодняе дрэўца, плюс гірлянда і 10 самых танных шарыкаў абыдзецца вам мінімум у 150 000, а штучнае ў некалькі разоў больш, зато праслужыць з дзесятак гадоў. Выбіраць вам.

У саму навагоднюю ноч уся сям’я збіраецца за святочным сталом. Прычым навагодняе меню – гэта не проста спіс пэўных страў, гэта захаванне даўніх традыцый. У навагоднюю ноч гаспадыня падае на стол самыя смачныя і сытныя стравы. Што менавіта будзе на вашым стале залежыць ад фантазіі і майстэрства гаспадыні. А мы падлічылі кошт тых прадуктаў, без якіх не абыходзіцца ніводны Новы год.

На салат “Аліўе” і “Сялёдку пад шубай” спатрэбіцца:
маянэз “Сталічны”, 400 гр. – 9 000, каўбаса вараная, 500 гр.– 23 000, банка зялёнага гарошку – 7 000, селядзец, 500 гр. – 16 000, яйкі, 10 шт. – 10 000. Агуркі, бульба і буракі, напэўна, ёсць у кожнай гаспадыні.
Які Новы год без мандарынаў (16 000 за кг) і шампанскага ­— 37 000 руб. Дабавім курыцу (27 000 за кг), цукеркі (ад 40 000 і вышэй), торт (у сярэднім 55 000 руб.). Безумоўна, можна купіць яшчэ красную ікру, ананасы, але гэта залежыць ад вашых апетытаў і таўшчыні кашалька.

Цэны ўсё ж названы прыблізныя.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Браслава

Житель Браслава поймал 15-килограммовую щуку. Она не влезала в лунку, пришлось повозиться

Хотите узнать больше? Чтобы поднять такую огромную рыбу из воды и завести ее в лунку без порыва снасти, мужчине пришлось сходить на берег за пешней.

В Браславском районе мужчина убил знакомого и закопал его тело в заброшенной постройке

Хотите узнать больше? Вечером 22 декабря в милицию обратилась женщина, которая рассказала об исчезновении 29-летнего сожителя. По ее словам, 17 декабря они с другом должны

После реконструкции орган в Радошковичах Молодечненского района станет четвертым по величине в стране

Хотите узнать больше? Уникальный орган конца XIX – начала XX века восстанавливают в костеле Пресвятой Троицы в Радошковичах. Он станет четвертым по величине среди других

В Браславе пьяный бесправник угнал машину со своей работы и угодил в два ДТП

Хотите узнать больше? Пьяный парень врезался в прицеп трактора и забор. Сам он не пострадал, а вот машина повреждена.

Санаторий или развлекательный объект хотят открыть в зданиях графской усадьбы в Браславском районе

Хотите узнать больше? Потенциальным инвесторам предлагается провести реконструкцию для размещения организации, которая будет специализироваться на одном из двух

В Браславе рыболовы изловили толстолобика весом 27 кг

Хотите узнать больше? Рыбаки Нацпарка «Браславские озера» во время промыслового лова на озере Бережье вытащили толстолобика весом 27 кг. Как...

Маладая мастачка з Браслава зрабіла мультфільм пра гісторыю роднага горада. Выйшла цікава

Хотите узнать больше? У сеціве з’явіўся невялікі беларускамоўны мультфільм «Легенда аб Браславе», які распавядае пра паходжанне назвы горада. Намалявала яго Аляксандра