Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кардынал Тэадор Маккарык маліўся на святкаванні 100-годдзя касцёла ў Іказні

Кардынал Тэадор Маккарык з Вашынгтона адслужыў урачыстую Імшу з нагоды 100-годдзя касцёла Божага Цела ў мястэчку Іказнь (Браслаўскі раён).

Кардынал удзяліў сакрамэнт бежмавання мясцовым вернікам.

Іказнь – паселішча вельмі старадаўняе, вядомае з 1499 года, калі яго набыў адзін з ключавых палітыкаў Вялікага княства Літоўскага Іван Сапега. На востраве пасярод возера ён збудаваў замак, які ў 1515 годзе вытрымаў маскальскую аблогу.

Наведаць Іказнь давялося першы раз. Кіроўца спадарожнай машыны, з якім я дабіраўся на фэст, звярнуў з шашы Браслаў – Полацк – і я быў уражаны тым, што пабачыў. Дарога да касцёла, метраў пяцьсот, з абодвух бакоў была абкладзеная кветкамі. Шчырая гасціннасць людзей, якія чакаюць высокага госця.

 

Кардынал Тэадор Маккарык маліўся на святкаванні 100-годдзя касцёла ў Іказні


Дарогу кардыналу выклалі кветкамі. Фота Кастуся Шыталя.

 

Каля падворкаў вынесеныя крэслы з іконамі і букетамі кветак. Праваслаўных абразоў болей, чым каталіцкіх. Святкуюць не толькі каталікі. Святкуе ўсё мястэчка.

Касцёл Божага Цела ў Іказні заснаваў у 1593 годзе Леў Сапега, стваральнік Статута Вялікага княства Літоўскага. Ён загадаў збудаваць на месцы пратэстанцкага збора касцёл і назваць яго ў гонар Цела і Крыві Хрыста. У тытуле святыні рэхам адгукаюцца каталіцка-кальвінісцкія дыспуты XVI cтагоддзя вакол пытання, ці ператвараюцца падчас Імшы хлеб і віно ў сапраўдныя Хрыстовыя Цела і Кроў.

Мураваны, у стылі неаготыкі, касцёл паўстаў з каменю і цэглы ў 1912 годзе. Ксёндз-пробашч Міхал Буклярэвіч нядоўга цешыўся новым храмам. 14 чэрвеня 1919 года, калі бальшавіцкі тэрор дасягнуў свайго апагею, святар заклікаў людзей бараніць свае хаты і святыні. На заклік ксяндза Буклярэвіча паўсталі два паветы – Браслаўскі і Дзісненскі – і два тыдні біліся з Чырвонай арміяй. 27 чэрвеня азвярэлыя камуністы захапілі Іказнь і пасля катаванняў застрэлілі ксяндза Міхала і яго сястру Аліцыю. Пахавалі іх каля касцёла. “Zamordowani za milo do ludzi i Ojczyzny” – напісана на магільнай пліце.

 

Кардынал Тэадор Маккарык маліўся на святкаванні 100-годдзя касцёла ў Іказні


Стогадовыя муры касцёла Божага Цела ў мястэчку Іказнь. Фота Кастуся Шыталя.

 

Пры ўваходзе ў касцёл сотні паўтары вернікаў чакаюць шаноўных гасцей. Толькі праз браму прайшоў біскуп Уладзіслаў Блін, як да яго падбегла жанчына з караваем. “Яшчэ рана. Пакуль што прыехаў толькі я, ваш біскуп”, сказаў ён. Сёння ён пачуваецца ў Іказні гаспадаром, а не госцем – а каравай дастанецца кардыналу Тэадору Маккарыку.

Пакуль амерыканскі кардынал дабіраецца да Іказні, віцебскі біскуп зладзіў фотасесію з парафіянамі на ганку касцёла. Як звычайна, размаўляе з людзьмі і жартуе. “Дзяўчаты, маліцеся за добрага мужа. Бо потым будзе позна”, ні з таго ні з сяго голасна кажа біскуп. “Вітаем сардэчна. Праходзьце. Сам біскуп вас сустракае”, - кажа вернікам, якія спяшаюцца на фэст.

 

Кардынал Тэадор Маккарык маліўся на святкаванні 100-годдзя касцёла ў Іказні


Іказненскія вернікі фатаграфуюцца з біскупам. Фота Кастуся Шыталя.

 

Пад’ехаў кардынал. “Біце ў званы” – дае каманду біскуп. Пад бой званоў пры касцельнай браме жанчына ўручае госцю каравай. “What shoud I do?”, пытаецца кардынал Маккарык у перакладчыцы.

 

Кардынал Тэадор Маккарык маліўся на святкаванні 100-годдзя касцёла ў Іказні


Вернікі вітаюць кардынала Тэадора Маккарыка хлебам-соллю. Фота Кастуся Шыталя.

 

Прывітаць кардынала падыходзіць васьмідзесяцігадовая верніца пані Станіслава. Чытае з аркушыка верш па-польску. Пані Станіслава маленькай дзяўчынкай спавядалася ў ксяндзоў Станіслава Пыртака і Уладзіслава Мацьковяка, іказненскіх святароў, якіх у сакавіку 1942 года расстралялі нацысты, і якіх Касцёл абвесціў благаслаўлёнымі. У 1991 годзе пані Станіслава разам з мужам былі ў ліку першых, хто ўзяліся аднаўляць касцёл, у якім камуністы зрабілі зернясховішча. Цяпер яна шчыра радуецца, што ў святыню завітаў кардынал з Амерыкі і жадае яму наведаць іказненскі касцёл яшчэ не адзін раз. “Dzikuje serdeczne” – па-польску адказвае кардынал.

 

Кардынал Тэадор Маккарык маліўся на святкаванні 100-годдзя касцёла ў Іказні


Васьмідзесяцігадовая верніца Станіслава вітае кардынала Тэадора Маккарыка. Фота Кастуся Шыталя.

 

Званы працягваюць біць. Касцельны хор спявае на лацінскай мове. Кардынал Маккарык праходзіць праз касцёл, праз некалькі хвілін разам са святарамі выходзіць з закрыстыі і становіцца на калені перад алтаром, на якім жоўтымі кветкамі выкладзеная лічба “100”.

 

Кардынал Тэадор Маккарык маліўся на святкаванні 100-годдзя касцёла ў Іказні


Пачатак Імшы. Кардынал кленчыць перад упрыгожаным да свята алтаром. Фота Кастуся Шыталя.

 

Касцёл поўны людзей. Чалавек шэсцьсот-семсот, хоць у самой Іказні трыста жыхароў. Парафіяне ўручаюць кардыналу букет чырвоных ружаў, просяць маліцца за сваю парафію і за свае сем’і. Сціплейшы букет ад імя моладзі. “Я вельмі ўдзячны Богу, што магу весці Імшу ў вашым касцёле”, - кажа кардынал. Перакладчыца тлумачыць словы прывітанняў з англійскай на расійскую і наадварот.

 

Кардынал Тэадор Маккарык маліўся на святкаванні 100-годдзя касцёла ў Іказні


Касцёл быў поўны людзей. Фота Кастуся Шыталя.

 

Служыць Імшу кардынал Маккарык па польскім Імшале. Славянская фанетыка цяжка паддаецца амерыканскаму кардыналу, і многія малітоўныя выразы зразумець немагчыма. Кардынал будзе удзяляць вернікам сакрамэнт канфірмацыі або бежмавання. Яго называюць сакрамэнтам хрысціянскай сталасці, калі вернік прымае дары Духа Святога. Біскупы ўдзяляюць бежмаванне вернікам, якія дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту.

 

Кардынал Тэадор Маккарык маліўся на святкаванні 100-годдзя касцёла ў Іказні


Кардынал Тэадор Маккарык. Фота Кастуся Шыталя.

 

“Вашыя бацькі, хросныя, бабулі і дзядулі прайшлі праз вельмі цяжкі час. Але яны не згубілі веру. Быць каталіком у любы час патрабуе мудрасці і вялікай смеласці, - кардынал Тэадор Маккарык звяртаецца ў пропаведзі да іказненскай моладзі.

Вы ведаеце, што быць з Ісусам Хрыстом нялёгка. Гэта не заўсёды папулярна. Але Ісус Хрыстос заклікае быць з Ім і шукаць Яго. Вы не будзеце шчаслівымі, пакуль не будзеце з Богам. Не шукайце шчасця ў свеце, не дазваляйце галасам гэтага свету кіраваць вамі, бо Ісус Хрыстос вучыць вас праўдзе і яго закон нясе шчасце для ўсіх людзей, кажа кардынал.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Браслава

Житель Браслава поймал 15-килограммовую щуку. Она не влезала в лунку, пришлось повозиться

Хотите узнать больше? Чтобы поднять такую огромную рыбу из воды и завести ее в лунку без порыва снасти, мужчине пришлось сходить на берег за пешней.

В Браславском районе мужчина убил знакомого и закопал его тело в заброшенной постройке

Хотите узнать больше? Вечером 22 декабря в милицию обратилась женщина, которая рассказала об исчезновении 29-летнего сожителя. По ее словам, 17 декабря они с другом должны

После реконструкции орган в Радошковичах Молодечненского района станет четвертым по величине в стране

Хотите узнать больше? Уникальный орган конца XIX – начала XX века восстанавливают в костеле Пресвятой Троицы в Радошковичах. Он станет четвертым по величине среди других

В Браславе пьяный бесправник угнал машину со своей работы и угодил в два ДТП

Хотите узнать больше? Пьяный парень врезался в прицеп трактора и забор. Сам он не пострадал, а вот машина повреждена.

Санаторий или развлекательный объект хотят открыть в зданиях графской усадьбы в Браславском районе

Хотите узнать больше? Потенциальным инвесторам предлагается провести реконструкцию для размещения организации, которая будет специализироваться на одном из двух

В Браславе рыболовы изловили толстолобика весом 27 кг

Хотите узнать больше? Рыбаки Нацпарка «Браславские озера» во время промыслового лова на озере Бережье вытащили толстолобика весом 27 кг. Как...

Маладая мастачка з Браслава зрабіла мультфільм пра гісторыю роднага горада. Выйшла цікава

Хотите узнать больше? У сеціве з’явіўся невялікі беларускамоўны мультфільм «Легенда аб Браславе», які распавядае пра паходжанне назвы горада. Намалявала яго Аляксандра