Фэст Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе – фотарэпартаж
Урачыстасці ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў адбыліся 17-18 жніўня.
На галоўную Імшу а 11-й гадзіне 18 жніўня сабраліся некалькі тысячаў чалавек. Падчас урачыстасці трое дыяканаў атрымалі святарскія пасвячэнні і адзін семінарыст – дыяканскія.
Недзе а дзясятай гадзіне вакол касцёла пачалі збірацца вернікі – пілігрымы, удзельнікі дыяцэзіяльнай моладзевай сустрэчы, мясцовыя і прыезджыя вернікі.
Людзі збіраюцца на Браслаўскі Фэст. Фота Кастуся Шыталя.
Традыцыйная перадфэставая мітусня – апошнія моманты падрыхтоўкі да ўрачыстасці. Сястра эўхарыстка ўпрыгожвае лілеямі і белымі ружамі абраз Маці Божай. Клерыкі і міністранты выносяць і развешваюць пад сценамі касцёла літургічнае адзенне – ксяндзоў будзе столькі, што ў закрыстыі не змесцяцца. “Раз-раз-два” - правяраюць мікрафоны на вялізнымі, збудаваным у выглядзе карабля, алтары.
Абраз Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі Азёраў, упрыгожаны кветкамі. Фота Кастуся Шыталя.
Людзей становіцца ўсё болей. Навокал касцёла ды каля намётаў з рэлігійнай атрыбутыкай можна сустрэць багата знаёмых. Легендарны краязнаўца з Мёраў Вітольд Ермалёнак, лідэр мёрскай Хрысціянскай Дэмакратыі Багуслаў Мацук, глыбоцкі журналіст Зміцер Лупач з сынам Валянцінам, лучайскі ксёндз Мікалай Ліпскі, рэдактар “Каталіцкага Весніка” ксёндз Віктар Місевіч – асноўныя ньюсмэйкеры нашага рэгіёна сабраліся на фэсце. Біскуп Уладзіслаў Блін, як заўсёды, у добрым настроі, ходзіць і вітаецца з вернікамі.
Вернікі фатаграфуюцца з біскупам Уладзіславам Блінам. Фота Кастуся Шыталя.
Да пачатку Імшы вялікая пляцоўка паміж царквой і касцёлам запаўняецца вернікамі. Дзве-тры тысячы чалавек па самых сціплых падліках.
На Фэст сабраліся некалькі тысяч вернікаў. Фота Кастуся Шыталя.
За касцёлам у два роўныя шэрагі шыхтуюцца ксяндзы – іх тут дзясяткі, а можа і сотня. Пад гукі вайсковага духавога аркестра працэсія павольна рушыць да алтара. У самым канцы ідуць біскупы – Апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроці, рыжскі Збігнеў Станкевіч, іркуцкі (з глыбоцкім мінулым) Кірыл Клімовіч, віцебскі Уладзіслаў Блін і самы далёкі госць – арцыбіскуп Вашынгтона кардынал Тэадор Макарык.
Святары ідуць працэсіяй да алтара. Фота Кастуся Шыталя.
Арцыбіскуп Гуджэроці служыць Імшу па-беларуску. Чытае малітвы з Імшала, намагаючыся правільна вымаўляць словы яшчэ не зусім звыклай для Яго Эксцэленцыі мовы. Прапаведуе на роднай італьянскай мове. Ксёндз-перакладчык тлумачыць пропаведзь на беларускую.
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці, Апостальскі нунцый у Беларусі. Фота Кастуся Шыталя.
“Дарагія кандыдаты! Вы будзеце служыць народу, які мае сваю гісторыю, сваю культуру, сваю мову, свае надзеі” - сваю пропаведзь арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці скіроўвае да траіх дыяканаў, якія атрымаюць святарскія пасвячэнні і семінарыста, які стане дыяканам.
Скончылася небяспека фізічнага пераследу, кажа арцыбіскуп, але ёсць небяспека дабрабыту. Небяспека спакойна жыць у добрых матэрыяльных умовах сярод людзей, якія будуць вас паважаць. Небяспека ператварыцца ў інструменты культу знішчае Касцёл. З Богам нельга жартаваць, папярэджвае Яго Эксцэленцыя.
Арцыбіскуп Гуджэроці прапаведуе на Браслаўскім Фэсце. Фота Кастуся Шыталя.
“Дзякуйце Богу, што нарадзіліся ў краіне, дзе маладыя людзі падатлівыя на евангелізацыю. Не чакайце, калі яны прыйдуць да вас. Ідзіце да іх, кажыце, што Бог іх любіць. Бог зробіць цуды, але не без высілку вашых рук”, - кажа арцыбіскуп Гуджэроці будучым святарам.
Святарскія пасвячэнні сталі адметнай падзеяй не толькі для тых, каго пасвячалі, але і для таго, хто пасвячаў. Арцыбіскуп Гуджэроці прызнаўся, што ўдзяляе святарскія пасвячэнні ўпершыню ў жыцці.
Будучыя святары. Фота Кастуся Шыталя.
Пачынаецца абрад пасвячэння ў святары і дыяканы. Фота Кастуся Шыталя.
“Бог, Які распачаў у вас добрую справу, няхай Сам яе завершыць”, - паводле абраду пасвячэння кажа арцыбіскуп будучым святарам. Дыяканы Валерый Марціноўскі, Антон Лагунёнак, Вячаслаў Адамовіч і семінарыст Іван Кароткі кладуцца крыжам перад алтаром, а ўсе вернікі моляцца Літаніяй да Усіх Святых.
Будучыя святары ляжаць крыжам, пакуль вернікі моляцца да Усіх Святых. Фота Кастуся Шыталя.
Нарэшце, новыя святары атрымліваюць стулы і арнаты – прадметы літургічнага адзення, якія сімвалізуюць святарскую ўладу і служэнне. Арцыбіскуп Гуджэроці намазвае іх рукі алеем ды падае літургічныя хлеб і віно. З усмешкай вітае новапрэзбітэраў. Праз хвіліну яны стануць каля алтара, каб служыць першую ў жыцці Імшу.
Малітва з ускладаннем рук - частка абраду святарскіх пасвячэнняў. Фота Кастуся Шыталя.
Арцыбіскуп Гуджэроці дае ў рукі новапрэзбітэру келіх з віном. Фота Кастуся Шыталя.
Пасля Імшы біскупы скіроўваюць словы да вернікаў. Кардынал Тэадор Макарык, мітрапаліт Вашынгтона, прамовіў па-англійску і запрасіў арцыбіскупа Гуджэроці… на сваё пахаванне. “Ён сказаў сёння шмат добрага, і думаю, добра будзе запрасіць яго дзеля сведчання”, - сказаў кардынал.
Кардынал Тэадор Макарык. Фота Кастуся Шыталя.
Збігнеў Станкевіч, рыжскі арцыбіскуп, па-расейску звярнуўся да вернікаў з эканамічнымі парадамі. Распавёў, што многія жыхары Латвіі ўзялі вялікія крэдыты ў банках, а пасля крызісу і змяншэння заробкаў з цяжкасцю разлічваюцца – “хто жыве на гарбаце з сухарамі, хто з’ехаў працаваць за мяжу”. Заклікаў беларусаў не паўтараць такіх памылак, “бо сквапнасць губіць людзей”.
“З мінулых дзесяцігоддзяў у нас ёсць глыбокая рана – неразуменне ўласнай каштоўнасці перад Богам”, - кажа арцыбіскуп Станкевіч.
Арцыбіскуп Збігнеў Станкевіч. Фота Кастуся Шыталя.
Кірыл Клімовіч, былы глыбоцкі пробашч, а цяпер біскуп самай вялікай у свеце дыяцэзіі ў Іркуцку, прывітаў вернікаў па-беларуску.
Пасля яго да амбоны падыйшоў віцебскі біскуп Уладзіслаў Блін. “Ведаю, што галодныя. Таму коратка”. Запрасіў на заўтрашняе стагоддзе касцёла ў Іказні і дадаў: “Люблю вас усіх. Гатовы аддаць жыццё за тое, каб кожны з вас дайшоў да Неба”. І ўсміхнуўся.
Біскуп Уладзіслаў Блін. Фота Кастуся Шыталя.
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці напрыканцы Імшы сказаў вернікам: “Мне які, жыў спакойна як хрысіціянін і не ведаў пераследу, Вы – прыклад. Дзякую старэйшаму пакаленню за тое, што ўтрымалі веру”. Удзяліў вернікам дабраславенне і на гэтым фэст скончыўся. На гадзінніку было 14:15 – Імша доўжылася тры гадзіны.
Пасля Фэсту. Фота Кастуся Шыталя.
Браслаў, 18 жніўня 2012 года.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Браслава
Житель Браслава поймал 15-килограммовую щуку. Она не влезала в лунку, пришлось повозиться
Хотите узнать больше? Чтобы поднять такую огромную рыбу из воды и завести ее в лунку без порыва снасти, мужчине пришлось сходить на берег за пешней.
В Браславском районе мужчина убил знакомого и закопал его тело в заброшенной постройке
Хотите узнать больше? Вечером 22 декабря в милицию обратилась женщина, которая рассказала об исчезновении 29-летнего сожителя. По ее словам, 17 декабря они с другом должны
После реконструкции орган в Радошковичах Молодечненского района станет четвертым по величине в стране
Хотите узнать больше? Уникальный орган конца XIX – начала XX века восстанавливают в костеле Пресвятой Троицы в Радошковичах. Он станет четвертым по величине среди других
В Браславском районе дальнобойщик съехал в кювет. А потом устроил ДТП с трактором и попытался угнать машину ГАИ
Хотите узнать больше? 26-летний мужчина задержан. Следователями дается правовая оценка его действиям.
В Браславе пьяный бесправник угнал машину со своей работы и угодил в два ДТП
Хотите узнать больше? Пьяный парень врезался в прицеп трактора и забор. Сам он не пострадал, а вот машина повреждена.
Санаторий или развлекательный объект хотят открыть в зданиях графской усадьбы в Браславском районе
Хотите узнать больше? Потенциальным инвесторам предлагается провести реконструкцию для размещения организации, которая будет специализироваться на одном из двух
В Браславе рыболовы изловили толстолобика весом 27 кг
Хотите узнать больше? Рыбаки Нацпарка «Браславские озера» во время промыслового лова на озере Бережье вытащили толстолобика весом 27 кг. Как...
Маладая мастачка з Браслава зрабіла мультфільм пра гісторыю роднага горада. Выйшла цікава
Хотите узнать больше? У сеціве з’явіўся невялікі беларускамоўны мультфільм «Легенда аб Браславе», які распавядае пра паходжанне назвы горада. Намалявала яго Аляксандра
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
12:23, 22.07.2022Грузчик упаковщик на производство
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Требуется водитель категории Е
3 500 бел.руб.
11:20, 28.02.2022Требуется водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
11:17, 28.02.2022Большой выбор оцинкованных стальных тепл...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022О Браславе
Игорь Мельников. КАТЫНЬ. Депортация населения Западной Беларуси, 1940-1941 годы
Подробнее Одним из наиболее страшных и бесчеловечных эпизодов «советизации» Западной Белоруссии после сентября 1939 года стала депортация различных категорий польских граждан, проживавших на
Интересная Беларусь
Кто настраивает и помогает оплачивать рекламу известным брендам?
Подробнее Желание зарабатывать больше и получать гарантированный возврат от инвестиций в продвижение вызывает необходимость у компаний и брендов тщательно выбирать себе партнеров по digital. Один из критериев