Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Запуск рэканструяванага цэха па вытворчасці мукі адбыўся ў Асіповічах

Сімвалічна, што запуск рэканструяванага цэха па вытворчасці мукі пшанічнай вышэйшага і першага гатункаў і жытнёвай хлебапякарнай сеянай, шатраванай на Асіповіцкім вытворчым участку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, адбыўся напярэдадні свята млынароў Беларусі, якое традыцыйна адзначаецца 25 кастрычніка. Канечне, на працягу вякоў да непазнавальнасці змяніліся і млыны, і млынары, аднак асноўнае прызначэнне  аб’екта - вырабляць найгалоўнейшы прадукт - засталося нязменным і ў  ХХІ стагоддзі.

Запуск рэканструяванага цэха па вытворчасці мукі адбыўся ў Асіповічах

Ідэя абнаўлення млына на прадпрыемстве нарадзілася некалькі гадоў назад: менавіта яго ўстаноўка дае ўчастку і камбінату ў цэлым шмат новых магчымасцей. Гэта і пашырэнне асартыменту прадукцыі,  бо раней на пэўны час перапрацоўка пшаніцы ў муку была спынена  з-за састарэлага абсталявання,  і зніжэнне энергазатрат, і аптымізацыя тэхналагічнага працэсу: на змене ў цэху на дзвюх лініях  ўсяго 3 работнікі і майстар.

У чацвер на ўрачысты запуск млына прыбылі начальнік Галоўнага ўпраўлення па хлебапрадуктах Мінсельгасхарчу Вадзім Пабядзінскі, першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Міхаіл Юрчанка, дырэктар ААТ “Бабруйскі КХП” Валерый Сямёнаў, замежныя партнёры прадпрыемства і многія тыя, хто меў непасрэднае дачыненне да праведзенай рэканструкцыі.

Начальнік мукамольнай вытворчасці ўчастка Таццяна Ляліхава падрабязна пазнаёміла прысутных з працэсам, праілюстравала расказ схемай на камп’ютары. Ёй,  спецыялісту з 20-гадовым стажам, станоўчыя бакі новага абсталявання бачны асабліва, ёсць з чым параўноўваць. Пшанічная лінія зараз можа перапрацоўваць 80 тон зерня ў суткі, даючы агульны выхад мукі 60 тон: 40 - вышэйшага гатунку, 20 - першага. А магутнасці “жытнёвых жорнаў” яшчэ большыя: 150 тон. Спецыяліст адзначыла зручнасць работы з новым абсталяваннем, яго шматлікія плюсы. Істотна дапаўняў інфармацыю і дырэктар Асіповіцкага вытворчага ўчастка Васіль Пятроўскі.

Запуск рэканструяванага цэха па вытворчасці мукі адбыўся ў Асіповічах

…Урачыста націскаецца пускавая кнопка, гукавы сігнал абвяшчае аб пачатку работы млына - працэс пайшоў,  і літаральна праз хвіліну-другую з’явіўся першы 45-кілаграмовы мех з бялюткай мукою. Дарэчы, у складскім памяшканні на два паверхі на кожным можа змясціцца да 500 тон мукі. Устаноўлены ў цэху і найсучаснейшы  апарат для дробнай фасоўкі вытворчасцю 2 тоны мукі ў гадзіну. Фасуецца прадукт  у папяровыя пакеты па 1 і 2 кілаграмы.

Старшыня праўлення польскага прадпрыемства-партнёра - Торуньскага завода па вытворчасці абсталявання для млыноў і камбікормавых заводаў “SPOMASZ s.a.”- Януш Хальбедзель  у прыватнай гутарцы адзначыў, што цяпер у Асіповічах, на яго думку, адзін з лепшых млыноў у рэспубліцы. Падобныя  ёсць у Маладзечне,  Віцебску.

Гэты дзень для ААТ “Бабруйскі КХП” стаў адметны і яшчэ адной важнай падзеяй: была падпісана дамова з чэшскай фірмай “BAUER TECHNICS s.r.o.” на будаўніцтва ў Глушы свінагадоўчага комплекса замкнутага цыкла на 54 тысячы галоў адкорму. Пры добрым раскладзе новы аб’ект жывёлагадоўлі будзе даваць у год 7 тысяч тон высакаякаснай свініны. Чэшскія партнёры ўзялі абавязкі не толькі пабудаваць, але і ўстанавіць тэхнічнае начынне - выканаць работу “пад ключ”. Дырэктар КХП Валерый Сямёнаў выказаў упэўненасць, што якасць будоўлі будзе высокай, а супрацоўніцтва - надзейным і плённым. Са свайго боку дырэктар чэшскага прадстаўніцтва ў Беларусі Пётр Мезян адзначыў, што будаўніцтва свінакомплекса - цікавая і важная інвестыцыя. Абодва бакі засталіся задаволеныя прывабнымі перспектывамі.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Фота Ніны ЦАРЫК, «Асіповіцкі край»

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Осиповичей

Бывшие хозяева Осиповичского вагоностроительного завода отсудили 3,2 млн долларов у властей Беларуси

Хотите узнать больше? По данным информированным источников, дело касается банкротства Осиповичского вагоностроительного завода (ОВЗ).

Светлана Тихановская отменила митинг в Осиповичах

Хотите узнать больше? «Объединенный штаб» кандидата в президенты Беларуси Светланы Тихановской отменил запланированный на 29 июля в 18.00 митинг-встречу с избирателями в

В Осиповичах на переходе Renault сбил девушку

Хотите узнать больше? В результате ДТП пешеход с травмами различной степени тяжести была доставлена в больницу.

Спасти спасателей птиц. Как после поджога восстанавливают приют для пернатых в Осиповичском районе

Хотите узнать больше? Вопрос "Зачем тратить столько сил и денег на птиц?" Столяровым задают постоянно. Взамен предлагают помочь детям, старикам, бездомным животным и далее

В Осиповичах мужчина увидел свою бывшую в машине с другим и ночью сжег этот автомобиль

Хотите узнать больше? Мужчине предъявили обвинение по ч. 2 ст. 218 (Умышленное уничтожение имущества, совершенное общеопасным способом) УК Беларуси. Максимальная санкция

«Панику поднимали мамаши с телятами». Посмотрите на битву между белорусскими зубрами

Хотите узнать больше? Белорусский фотограф Димид Важник обнаружил стадо более чем в сто голов и стал свидетелем боя за роль вожака.

«В смысле - бесполезно?!» Как «большая молодец» Оля превращает сельский клуб в тусовочное место

Хотите узнать больше? Думаете, что сельский клуб - это библиотека, две дискотеки в год и максимум один концерт самодеятельности на праздник деревни? Ха!