Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Размова па сутнасці

У мінулую пятніцу ў будынку Ялізаўскага сельскага Савета прыём грамадзян і “прамую лінію” праводзіў пракурор вобласці Аляксандр Чадзюк, і падзея не прайшла незаўважна для землякоў: былі як тэлефанаваўшыя, так і тыя, хто прыйшоў на сустрэчу асабіста.

Адбылося ў гэты дзень і пасяджэнне савета прафілактыкі. Дарэчы, такое мерапрыемства тут праводзіцца штомесяц, але прысутнасць на ім двух пракурораў — абласнога і асіповіцкага, начальнікаў раённых аддзела ўнутраных спраў і надзвычайных сітуацый і іншых пасадавых асоб надало прафілактычнай сустрэчы новы статус. Запрошаных было 13 чалавек. Аб’ядноўвае гэтых мясцовых жыхароў злоўжыванне спіртнымі напоямі. А вось жыццёвая каляіна, якая прывяла да “зялёнага змія”, у кожнага свая. Найбольш крыўдна, што гэта якраз людзі самага працаздольнага ўзросту — 30-40-гадовыя. Праўда, рабіць яны не вельмі імкнуцца — такі “нецікавы” занятак іх зусім не прыцягвае. Да слова, на ўліку ў раён- ным наркалагічным кабінеце знаходзіцца 88 ялізаўчан: 64 мужчыны і 24 жанчыны...

Асабліва ўразіла каларытная жанчына з ліку абавязаных асоб, якіх у рабочым пасёлку 11 чалавек. Калі назвала свой узрост, у кожнага з прысутных на тва- ры можна было заўважыць здзіўленне: на выгляд ёй можна лёгка прыплюсаваць гадоў дзясятак. Хаця — чаго здзіўляцца: хіба гарэлка ўпрыгожвае хоць аднаго? Бацькоўскіх правоў яе пазбавілі даўно, аднак зараз не той час, каб гэтая мера вельмі развязвала рукі: трэба выплачваць дзяржаве адпаведную суму на ўтрыманне народжаных дзяцей. У справядлівасці гэтага сумнявацца не даводзіцца, але хаця за жанчынай і значыцца доўг амаль у 100(!) мільёнаў рублёў, шчырай працай яна сябе не нагружае: за мінулы год — 82 прагулы. Пры гэтым яшчэ скардзіцца на маленькую зарплату... Рэзоннае пытанне: адкуль узяцца заробку? I наогул цікава, на працягу якога часу даўжніца збіраецца аддаваць павіннае дзяржаве? “Планую пачаць новае жыццё...”, — падзялілася жанчына. Хочацца верыць, аднак такія словы яна гаварыла розным камісіям ужо нямала разоў. Абяцала, а штосьці змяніць у сваім існаванні не спяшалася. Можа, узбуджаная крымінальная справа дапаможа паскорыць гэты працэс?

Строгая размова была і з мужчынамі. Траіх адправілі на суткі ў ізалятар часовага ўтрымання за паўторнае адміністрацыйнае правапарушэнне — злоўжыванне спіртным. Кожнаму давалася слова і, дэталёва разгледзеўшы сітуацыю, прапаноўваўся варыянт рашэння праблемы. Камусьці варта паспрабаваць працаўладкавацца ў райцэнтры, другому на карысць можа пайсці работа ў бліжэйшым сельгаспрадпрыемстве. Кіраўніцтва філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, напрыклад, ідзе ў такім выпадку насустрач: абы ў чалавека было жаданне працаваць. Некаторыя самі разумеюць, што корань зла бярэ пачатак у алкагалізме і перш-наперш трэба пазбавіцца ад залежнасці, а тады ўжо і жыццё пачне наладжвацца.

Вынікі сустрэчы падвёў Аляксандр Уладзіміравіч, які адзначыў, што службам раёна — сельсавету, міліцыі, наркалагічнаму кабінету райпаліклінікі, арганізацыям — трэба больш цесна ўзаемадзейнічаць і аб’ядноўваць свае намаганні, каб утрымаць чалавека на правільным шляху. У першую чаргу не караць, а спрабаваць дапамагчы. Калі ж патрабуецца, то прымаць жорсткія меры. Галоўнае, каб работа вяла да станоўчага выніку.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться
  1. Govorun Govorun 15 апрель 2014, 08:43 !
    0
    Цитата: Мария Талейко
    http://www.gzt-akray.by/osipovichi/2014/02/razmova-pa-sutnastsi-u-asipovitskim-r

    ayone/
    Вы принципиально игнорируете первоисточники?

    Ссылка, как всегда, в самом начале новости, сразу под заголовком.
  2. Мария Талейко Мария Талейко 14 апрель 2014, 14:27 !
    0
    http://www.gzt-akray.by/osipovichi/2014/02/razmova-pa-sutnastsi-u-asipovitskim-r
    ayone/
    Вы принципиально игнорируете первоисточники?

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Осиповичей

Бывшие хозяева Осиповичского вагоностроительного завода отсудили 3,2 млн долларов у властей Беларуси

Хотите узнать больше? По данным информированным источников, дело касается банкротства Осиповичского вагоностроительного завода (ОВЗ).

Светлана Тихановская отменила митинг в Осиповичах

Хотите узнать больше? «Объединенный штаб» кандидата в президенты Беларуси Светланы Тихановской отменил запланированный на 29 июля в 18.00 митинг-встречу с избирателями в

В Осиповичах на переходе Renault сбил девушку

Хотите узнать больше? В результате ДТП пешеход с травмами различной степени тяжести была доставлена в больницу.

Спасти спасателей птиц. Как после поджога восстанавливают приют для пернатых в Осиповичском районе

Хотите узнать больше? Вопрос "Зачем тратить столько сил и денег на птиц?" Столяровым задают постоянно. Взамен предлагают помочь детям, старикам, бездомным животным и далее

В Осиповичах мужчина увидел свою бывшую в машине с другим и ночью сжег этот автомобиль

Хотите узнать больше? Мужчине предъявили обвинение по ч. 2 ст. 218 (Умышленное уничтожение имущества, совершенное общеопасным способом) УК Беларуси. Максимальная санкция

«Панику поднимали мамаши с телятами». Посмотрите на битву между белорусскими зубрами

Хотите узнать больше? Белорусский фотограф Димид Важник обнаружил стадо более чем в сто голов и стал свидетелем боя за роль вожака.

«В смысле - бесполезно?!» Как «большая молодец» Оля превращает сельский клуб в тусовочное место

Хотите узнать больше? Думаете, что сельский клуб - это библиотека, две дискотеки в год и максимум один концерт самодеятельности на праздник деревни? Ха!