Духоўныя вароты будуе на ўездзе ў горад святар з Асіповічаў
— Гэтая цэркаўка ў гонар абраза Божай Маці «Усіх тужлівых радасць» спраўдзіла нашы спадзяванні, сюды прыходзіць шмат людзей, — кажа ён. — Але месца мала. На святы даводзіцца адчыняць дзверы, каб людзі маглі прысутнічаць на набажэнстве. Умяшчальнасць — 80 чалавек, а калі мы ў 2010 годзе яе асвячалі, прыйшло ў 4 разы болей. Вялікі храм будзе ў некалькі разоў большым. І таксама з дрэва.
Да драўляных храмаў у святара сваё стаўленне. З дзяцінства памятае, як разам з бабуляй хадзіў на набажэнствы ў старую царкву на Брэстчыне, якая была пабудавана 200 гадоў таму без адзінага цвіка. Дзіцяці было незразумела, аб чым спяваюць на клірасе, але на душы рабілася лёгка і прыемна. Гэтае пачуццё, напэўна, і адыграла вырашальную ролю, калі стала пытанне, які выбраць жыццёвы шлях.
За 15 гадоў сваёй працы айцец Генадзь паспеў паслужыць у шматлікіх храмах Асіповіцкага раёна, нават у Прошчы (вёска Коханаўка), куды да цудадзейнай крыніцы заўсёды збіраецца шмат паломнікаў. Там і сапраўды ёсць нешта дзівоснае. Аднойчы да святара падышоў мужчына, які спытаўся, чаму ў яго… няма дзяцей. «Я не ведаў, што яму адказаць, — згадвае айцец Генадзь. — Магчыма, у яго жыцці быў перыяд, калі ён з жонкай хацеў пажыць для сябе. Пабудавалі добры дом, пачалі зарабляць шмат грошай, а потым зразумелі, што ў жыцці няма галоўнага — дзіцячага смеху ў доме. А дзеці — гэта кветкі ад Бога. Спачатку ты ад іх адмаўляешся, потым — яны ад цябе. Людзі спрабуюць вырашаць праблему з дапамогай урачоў, а калі няма вынікаў, едуць сюды. Я параіў гэтаму чалавеку прычасціцца і разам са сваёй другой «палавінкай» часцей бываць на Прошчы, аблівацца вадой. Але рабіць гэта шчыра. Прайшоў год, ён патэлефанаваў мне, каб падзяліцца шчаслівай навіной, што яны чакаюць дзіця. І гэта не адзіны выпадак. Вельмі шмат сем’яў з Магілёва, Мінска, іншых гарадоў хрысцілі ў нас дзяцей, якіх Бог даў ім па малітвах».
Наогул у жыцці айца Генадзя цудаў было шмат. Хіба не цуд тое, калі, абраўшы прафесію
міліцыянера, малады чалавек раптам вырашае стаць святаром? Альбо, калі, прыехаўшы на 3 дні на экскурсію ў Кіева-Пячэрскую лаўру, семінарыст сустракае там незвычайную дзяўчыну і вяртаецца дадому з цвёрдым намерам ажаніцца? Сэрца не падманула: разам з любай Ларысай ён ужо 16 гадоў. А якія добрыя ў іх 2 дачушкі — і гэта таксама цуд.
— Цуд не трэба шукаць, — упэўнены шчаслівы бацька. — Дастаткова агледзецца навокал. Але духоўная слепата перашкаджае гэта ўбачыць. Вось, напрыклад, нашы продкі жылі не для сябе, а для дзяцей. Яны разумелі, што гэта — працяг жыцця, сэнс чалавечага існавання на зямлі. А адкуль бяруцца цяжкія дзеці? Таксама ад нашай бездухоўнасці. Вось працуем і са школамі, і з інспекцыямі па справах непаўналетніх, але праблема ўсё роўна застаецца. Я
запрашаю гэтых дзяцей у храм, даю свой нумар тэлефона: маўляў, тэлефануй, калі будзе зусім цяжка. Некаторых амаль з таго свету даводзілася выцягваць. Ці было так, калі людзі разумелі, што сям’я — гэта святое? У хрысціянскіх сем’ях, калі людзі пасварыліся, яны заўсёды шукаюць міру, умеюць папрасіць прабачэння. А гэта вельмі шмат чаго значыць.
Святар упэўнены, што толькі веруючы чалавек можа быць па-сапраўднаму шчаслівым. І тое, што зараз будуецца шмат храмаў, толькі спрыяе гэтаму. Знайсці грошы на будаўніцтва нялёгка. Зараз ужо не 1990-я гады, калі распаўся Савецкі Саюз і было модным будаваць культавыя будынкі. Але, як мудра прыкмячае айцец Генадзь, адзін адмовіць, другі дапаможа. Вось і яму мясцовыя ўлады падказалі добрае месца для будаўніцтва, а спонсары дапамаглі купіць будматэрыялы. І тое, што па другі бок стаіць касцёл, яго не бянтэжыць. «Наадварот, — кажа ён, — я разумею, што гэта сімвалічна».
Дарэчы, з ксяндзом Натанаэлем у айца Генадзя вельмі добрыя адносіны. «Калі асвячалі
касцёл, ён мяне запрасіў на ўрачыстасць, — кажа айцец Генадзь. — Цяпер праваслаўная і каталіцкая царквы добра супрацоўнічаюць. Мы разумеем, што сучасны свет кідае нам новыя выклікі і мы павінны абараняць хрысціянскія каштоўнасці разам».
газета "Звязда"
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Осиповичей
Бывшие хозяева Осиповичского вагоностроительного завода отсудили 3,2 млн долларов у властей Беларуси
Хотите узнать больше? По данным информированным источников, дело касается банкротства Осиповичского вагоностроительного завода (ОВЗ).
Светлана Тихановская отменила митинг в Осиповичах
Хотите узнать больше? «Объединенный штаб» кандидата в президенты Беларуси Светланы Тихановской отменил запланированный на 29 июля в 18.00 митинг-встречу с избирателями в
«Не рассчитали». Почему областные «Дожинки» прошли не в Глуске, а в Могилеве (и где будут следующие)
Хотите узнать больше? Последние два года областной праздник проходит в ноябре в Могилеве.
В Осиповичах на переходе Renault сбил девушку
Хотите узнать больше? В результате ДТП пешеход с травмами различной степени тяжести была доставлена в больницу.
Спасти спасателей птиц. Как после поджога восстанавливают приют для пернатых в Осиповичском районе
Хотите узнать больше? Вопрос "Зачем тратить столько сил и денег на птиц?" Столяровым задают постоянно. Взамен предлагают помочь детям, старикам, бездомным животным и далее
В Осиповичах мужчина увидел свою бывшую в машине с другим и ночью сжег этот автомобиль
Хотите узнать больше? Мужчине предъявили обвинение по ч. 2 ст. 218 (Умышленное уничтожение имущества, совершенное общеопасным способом) УК Беларуси. Максимальная санкция
«Панику поднимали мамаши с телятами». Посмотрите на битву между белорусскими зубрами
Хотите узнать больше? Белорусский фотограф Димид Важник обнаружил стадо более чем в сто голов и стал свидетелем боя за роль вожака.
«В смысле - бесполезно?!» Как «большая молодец» Оля превращает сельский клуб в тусовочное место
Хотите узнать больше? Думаете, что сельский клуб - это библиотека, две дискотеки в год и максимум один концерт самодеятельности на праздник деревни? Ха!
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Пригородные поезда
- Междугородные поезда
- Электрички Минск-Осиповичи
Объявления
Укладка тротуарной плитки от обьем 50 м2...
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:23, 03.03.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:23, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:03, 02.03.2022Теплицы стальные Комфорт-Пром с поликар...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Интересная Беларусь
Свадьба онлайн: весело, задорно, недорого и безопасно!
Подробнее Беларусь теперь может похвастаться проведением первой свадьбы в формате онлайн. Молодожены Федор Бубен и Вероника Случко стали новаторами в проведении нового формата свадьбы.