Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

"Смаленск – гэта Беларусь", – рыцар з Расіі на Мсціслаўскім фэсце

"Мы стараемся ў Смаленску расказваць людзям, што некалі іхны горад быў беларускім. Ведаюць цяпер пра беларускі Смаленск ня ўсе".

У Мсьціславе адбылося штогадовае сьвята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст». Больш за дваццаць пяць клюбаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі зь Беларусі і Расеі сабраліся на Замкавай гары, каб прадэманстраваць сваё майстэрства ў турнірах ды іншых рыцарскіх забавах. Сёньня ж адбылося і ўрачыстае адкрыцьцё фэстывалю каля помніка Пётру Мсьціслаўцу.

Аматары рыцарскай культуры два фэстывальныя дні пражылі на Замкавай гары. Чым жа для іх рыцарства такое прыцягальнае?

"Смаленск – гэта Беларусь", – рыцар з Расіі на Мсціслаўскім фэсце

У клюбе «Вытокі» са Смаленку рэканструююць старавеччыну хлопцы і дзяўчаты. Яны займаюцца раньнім беларускім сярэднявеччам 9-11 стагодзьдзя. «Гэта час, калі зараджалася воінская саслоўе, калі паўставалася беларускае рыцарства. Нам цікавае захаваньне традыцыяў. Хочацца, каб нашы дзеці, унукі хоць нешта памяталі з таго далёкага часу. Каго любілі яны, а каго ненавідзелі, з кім ваяваліі з кім сябравалі, за што гінулі вось на гэтай зямлі», тлумачаць сваё захапленьне сябры клюбу.

«Смаленск — гэта Беларусь. На гэтай зямлі было аб’яднаньне плямёнаў Крывічоў. Гэта ж князь Расьціслаў Мсьціславіч. Землі ж былі агульныя тады, — даводзіць адзін зь сяброў клюбу Аляксей.

— Мы стараемся ў Смаленску расказваць людзям, што некалі іхны горад быў беларускім. Ведаюць цяпер пра беларускі Смаленск ня ўсе. Да жалю гісторыя не для ўсіх першасны прадмет вывучэньня. Але зь яе паходзяць вытокі таго з чаго варта пачынаць выхоўваць дзяцей і з чаго адбываецца станаўленьне чалавека як асобы».

"Смаленск – гэта Беларусь", – рыцар з Расіі на Мсціслаўскім фэсце

"Смаленск – гэта Беларусь", – рыцар з Расіі на Мсціслаўскім фэсце

"Смаленск – гэта Беларусь", – рыцар з Расіі на Мсціслаўскім фэсце

Хлопцы і дзяўчаты з клюбу «Эйра» вывучаюць сярэдневечча Ірляндыі.

«Моцнага войска ў Ірляндыі таго часу не было. Ірляндцы былі ў асноўным наймітамі. Наш жа клюб не за вайну. Мы стараемся ўсіх забаўляць. Мы пяем, мы танцуем. Калі ты апрануты вось гэтак, то адчуваньне зусім іншае. Нібы пераносішся ў сярэднявечча. Простыя людзі на нас іначай рэагуюць. Многім падабаецца», — зазначае адна з удзельніц клюбу Кэт.

"Смаленск – гэта Беларусь", – рыцар з Расіі на Мсціслаўскім фэсце

"Смаленск – гэта Беларусь", – рыцар з Расіі на Мсціслаўскім фэсце

«Я ня рыцар — я лучніца», — выпраўляе журналіста яшчэ адна дзяўчына. Прыхільнасьць да свайго занятку суразмоўніца тлумачыць эмацыйна, пералічваючы ягоныя якасьці:

«Гэта цікава. Гэта і захапленьне і спорт. Калі ты страляеш, то цябе паглынае працэс. Я далучылася да свайго клюбу праз сваю цікаўнасьць, а потым пачаліся фэстывалі. Вы ж паглядзіце, якая тут атмасфэра. Гэта такі стыль жыцьця», — зазначае паненка з калчаном стрэлаў на баку.

"Смаленск – гэта Беларусь", – рыцар з Расіі на Мсціслаўскім фэсце

Пакуль рыцары змагаліся ў рысталішчах, на цэнтральных вуліцах Мсьціслава гандлявалі сувэнірамі, таварамі народнага попыту, забаўкамі для дзяцей, а таксама стралялі з лукаў і з муляжнай вайсковай зброі. Тут жа вучылі сярэдневечным танцам. Ахвотныя аглядалі архітэктурныя славустасьці Мсьціслава.

"Смаленск – гэта Беларусь", – рыцар з Расіі на Мсціслаўскім фэсце

"Смаленск – гэта Беларусь", – рыцар з Расіі на Мсціслаўскім фэсце

У «Горадзе майстроў» раздавалі мінакам газэту Таварыства беларускай мовы «Наша слова».

"Смаленск – гэта Беларусь", – рыцар з Расіі на Мсціслаўскім фэсце

Каля стала зь беларускімі кнігамі і сувэнірамі зь беларускай жа атрыбутыкай зьбіралася часам немалая грамада масьціслаўцаў і гасьцей іх гораду.

"Смаленск – гэта Беларусь", – рыцар з Расіі на Мсціслаўскім фэсце

"Смаленск – гэта Беларусь", – рыцар з Расіі на Мсціслаўскім фэсце

У «Горадзе майстроў» прадавалі і сувэніры-магніцікі з выявай Аляксандра Лукашэнкі.

"Смаленск – гэта Беларусь", – рыцар з Расіі на Мсціслаўскім фэсце

На фэсьце асьвяцілі праваслаўную капліцу ў гонар князя Расьціслава Мсьціславіча. У 1135 годзе ён заклаў Мсьціслаў, назваўшы яго ў гонар свайго бацькі Мсьціслава. Надпіс на памятнай шыльдзе зроблены на расейскай мове.

На ўрачыстасьці адкрыцьця фэсту прамовы гучалі таксама па-расейску. Па-беларуску выступіў толькі гісторык, дэпутат Савету Рэспублікі Ігар Марзалюк. Ён назваў Мсьціслаў горадам-музэем і заклікаў дамагацца, каб гэты статус быў замацаваны за горадам афіцыйна.

"Смаленск – гэта Беларусь", – рыцар з Расіі на Мсціслаўскім фэсце

«„Мсьціслаўцы не паміраюць на сваёй лаўцы“, „Мсьціслаў многіх сьціснуў“, — гэты гордыя прымаўкі, якім 600-700 гадоў, вельмі выразна, трапна адлюстроўваюць веліч гэтага гораду і ягоны характар.

Вы прыехалі ў горад, які да сёньня завецца горадам-музэеем. Трэба зрабіць так, каб Мсьціслаў стаў нацыянальным гісторыка-культурным запаведнікам. Ён гэтага заслугоўвае», — казаў на адкрыцьці фэсту Ігар Марзалюк.

"Смаленск – гэта Беларусь", – рыцар з Расіі на Мсціслаўскім фэсце

У 2007 годзе правядзеньне фэсту ініцыяваў мсьціслаўскі ксёндз Караль Тамэцкі. Ажыцьцявіць задуманае дапамаглі Цэнтар сацыяльных інавацыяў зь Менску і выканаўчая ўлада.


svaboda.org
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Мстиславля

Юные журналисты из гимназии Мстиславля стали победителями республиканского конкурса «Ты в эфире» в номинации «Социальная сеть»

Хотите узнать больше? В Минске состоялась церемония награждения победителей и призеров республиканского конкурса "Ты в эфире". Среди самых лучших и талантливых юных

В Горках открылся бизнес-инкубатор

Хотите узнать больше? В здании Дворца культуры БГСХА в Горках сегодня по-хорошему волнительная суета. Жители города еще несколько месяцев назад не могли поверить, что

Гастрономический туризм зарождается в Мстиславском районе

Хотите узнать больше? Сельский гастрономический туризм зарождается в деревне Коробчино Мстиславского района. Он объединяет агроэкоусадьбу, молочное подсобное хозяйство и

Отборы Национального конкурса красоты «Мисс Беларусь-2020» пройдут в районах и городах Могилевской области в ноябре - декабре

Хотите узнать больше? Отборы Национального конкурса красоты "Мисс Беларусь-2020" пройдут в районах и городах Могилевской области в ноябре – декабре. Об этом сообщили в

В Круглянском районе на пожаре погиб мужчина

Хотите узнать больше? За сутки в Могилевской области произошло четыре пожара. Об этом сообщила старший инспектор областного управления МЧС Ольга Нехороших.

Температурный рекорд побит 23 октября в Мстиславле

Хотите узнать больше? Температурный рекорд побит 23 октября в Мстиславле, о чем свидетельствуют данные Республиканского центра по гидрометеорологии, контролю

В Мстиславском районе - новый глава. Рассказываем, кто он

Хотите узнать больше? "Район не имеет того уровня, который должен иметь. Это житница Могилевщины, и результаты работы там должны быть в разы лучше. То есть вы постоянно

Выездное заседание коллегии аппарата Уполномоченного по делам религий и национальностей проходит в Мстиславле

Хотите узнать больше? Выездное заседание коллегии аппарата Уполномоченного по делам религий и национальностей проходит в Мстиславле. Оно посвящено конфессиональной