Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Смерць Гітлера

Хто і калі даў яму такую мянушку, сёння ніхто не скажа. Як не скажуць, чаму жанчын  завуць адну Калгаснай Пугай, другую – Хмарай, а трэццю – Яшчаркай.
Выйдзе Шпілька на вуліцу, сядзе на лавачцы і чакае, калі збяруцца ўсе на калгасны сход.  

Часам прыйдзе да іх з суседней вуліцы Граф. Часцей за ўсё ў дзень, калі паштальён прыносіць пенсію, бо самому Графу да пенсіі яшчэ далёка, а заробкаў ніякіх. Вядома, што гэты дзень у іх святочны. Тады гучаць песні, чуецца смех. Весела пражывуць апошнія жыхары вёскі гэты дзень.

Вось толькі Гітлер не прыходзіць на сход. Жыве ён адзін, на суседняй вуліцы, яму мінула за восем дзясяткаў. Дзеці яго жывуць далёка. Калісьці падлеткам, у час нямецкай акупацыі, яго з бацькамі вывезлі ў Германію. У двары ён трымае «нямецкі парадак»: дрэвы пабелены, дарожкі падмецены, а ў хаце чысцей, чым у другой жанчыны. Людзі не помняць, каб ён марна траціў час, заўсёды нешта рабіў.

Аднойчы Шпілька запрасіла яго на сход – чуць двор пакінула: той узяў у рукі пасак і гатоў біць па мяккім месцы, ды яшчэ брыдкімі словамі абзывае. Гітлер ёсць Гітлер.
Апошняй вясною ад снегу плот паваліўся. Пайшла Калгасная Пуга прасіць цвікоў, каб прыбіць некалькі штыкецін. Той пайшоў, прыносіць у жмені і паказвае: «Такія падойдуць?» – «Во, у самы раз», –  кажа Калгасная Пуга і працягвае руку па цвікі. А Гітлер цвікі зажаў у руцэ, схаваў за спіну і кажа: «У магазіне, налева за дзвярыма, колькі хочаш», – і панёс цвікі да сябе ў гараж.

А мінулай восенню старая Громіха, Царства ёй Нябеснае, прыйшла з вялікаю просьбаю: «Суседка мой даражэнькі! Сынок Алеська з турмы прыйшоў, сала хоча. А як ён хораша есць! Хрум, хрум, хрум». Сусед пайшоў і прыносіць вялікі кусок таўшчынёю не меней у тры пальцы. Громіха дзякаваць стала, а сусед: «Ён есці яго не будзе, скура добра не высмалена, цвёрдая, а ў цюрэмшчыкаў зубы слабыя», – і панёс назад. Назаўтра ўсе ведалі, які ён, Гітлер, «урэдны».  Вось так і жывуць апошнія жыхары невялічкай вёскі П. у нашым раёне.

Смерць Гітлера

Перад Першамаем у вёску прыехалі электрыкі, каб абрэзаць дрэвы, якія шкодзяць электралініям. Многа нарабілі дроў: дзе голле абрэзалі, а дзе і цалкам дрэва на павал пайшло. Прачуў пра гэта Гітлер і прыйшоў на вуліцу да жанчын. А тыя сядзяць сабе на лавачцы і зубы сушаць. Стаў жанчын струніць, каб голле сабе на дровы прыбралі ды вуліцу падмялі, бо свята ідзе. А тыя з яго толькі смяюцца: «Сельсавет трактар прышле, убяруць голле». Калі скончылі электаманцёры тут працу, папрасіў іх да сябе. Два таполі абрэзаць трэба. Нарабілі дроў і яму.

Электрыкі паехалі, а гаспадар стаў голле секчы ды зносіць. І засталося гэтай работы зусім нямнога. Тут вяртаецца дамоў сам Граф, не прайшоў міма. Дапамагаць старому суседу ён не збіраўся, а думка, што пасля пачастунка электраманцёраў магло ў дзеда застацца яшчэ трохі выпіць, прывяла яго ў двор да Гітлера. Але гаспадар нешта трымаўся рукою за левы бок. Калі Граф павітаўся, стары папрасіў вады. Покуль граф знайшоў ваду, стары быў мёртвы.

Хавалі Гітлера на Першамай. Жанчыны правялі яго за вёску і вярнуліся на яго селішча, дзе дачка пакойніка частавала ўсіх.
«Вось быў гаспадар»,- хваліла Калгасная Пуга, накладваючы сабе на талерку гарачыя катлеты. «Збіраўся доўга жыць, дровы гатаваў да зімы», – казала Хмара і цягнула бліжэй талерку з селедцамі. Толькі Яшчарка маўчала. Яна паблісквала вочкамі па сталу і не ведала, з чаго пачаць гарачую вячэру. «Віно налівай, віно», – кіравала Шпілька.

Усе дружна выпілі за Царства Нябеснае нябожчыку. Толькі імя сапраўднае яго ніхто не ведаў, а назваць па–вулічнаму ніхто не адважыўся.

Уладзімір Дамель

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...