Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Апошняе каханне

Ніна Фёдараўна ўжо восьмы год  жыла  без гаспадара. Маладым cышоў ад  яе Іванка на той свет, аставіўшы засмучанай удаве чацвёра дзетак.

Сама Ніна была інвалідам з дзяцінства, але, як кажуць, калі лёс дзесьці забірае, то Бог у другім месцы дадае. З маленства яна была прыгажуняй, дарма што крышачку прыкульгвала. У вёсцы ўсе звалі яе лялечкай. Ды і зараз, калі жыццёвы шлях переваліў за пяты дзясятак, яна заставалася прыгажуняй не толькі з твару, але і ў душы.

Дзеці ўжо ўсе абралі шлюб. Мела траіх унукаў, якія вельмі любілі сваю бабулю. Толькі вось здароўе стала крыху падводзіць: то ціск паднімецца, то іншыя якія балячкі пачнуць вылазіць.

Аднойчы дзеці на сямейным савеце вырашылі: «Адпраўляем цябе, маці, у санаторый, каб паправіла трохі здароўе і адпачыла ад калгасных спраў».  Маці забедавала: «А як жа без мяне тут курачкі будуць ды коцік з сабачкаю?» Але ўрэшце рэшт здалася.
І вось ужо цэлы тыдзень Ніна Фёдараўна прымала розныя лекі і працэдуры. Вечарам, у вольныя часы, з сяброўкай па палаце хадзілі на розныя мерапрыемствы: кіно, танцы, экскурсіі і ўсюды іх суправаджаў Іван Пятровіч – сусед па сталу, былы лётчык, палкоўнік у адстаўцы. Ён таксама прыехаў паправіць здароўе.

Тры гады таму Іван Пятровіч пахаваў жонку і застаўся адзін у сваёй трохпакаёўцы. Пакуль з ім быў старэйшы сын з сям’ей, адзінота не так адчувалася, але, калі сын атрымаў новае прызначэнне (ён таксама быў ваенны лётчык), навалілася на Івана  цяжкая сумота. Мабыць, ад яе і пачаў палкоўнік хварэць, хоць знешне і меў здаровы выгляд.

Ад лейтэнанта да палкоўніка прыйшлося несці службу па ўсяму Савецкаму Саюзу, а дэмабалізаваўся – пацягнула ў родны горад, дзе нарадзіўся і рос.

Малодшы сын таксама вайсковец. Нёс службу ў расійскім войску – дэсантнік, ужо капітан. Ваяваў у гарачых кропках. Да бацькі прыязджаў раз у год на адпачынак. Чарговы прыезд да бацькі не ўзрадаваў сына.

«Вось што, спадар палкоўнік. Заўтра едзеш у санаторый на лячэнне і адпачынак», – сказаў сын. «Ты не маеш правоў прыказваць палкоўніку, бо ты ўсяго капітан», – усміхнуўся бацька, але з сынам пагадзіўся.

Іван Пятровіч адразу прыкмеціў прыемную жанчыну, суседку па сталу. Пра такіх, як яна, кажуць: з народу, сціплая разважлівая, па–сялянску мудрая. Але не толькі гэтыя якасці закранулі душу ваякі. Вочы. У яе былі такія блакітныя вочы, як два возеры ў ясны сонечны дзень. Вось і патануў у гэтых азёрах палкоўнік. У сэрцы нешта заказытала, але не ад болю. Пачуццё было падобна на тое, калі некалі маладым лейтэнантам сустрэў сваё першае каханне – сваю Анютку. Гэта, мабыць, да яго яно зноў вярнулася, толькі ўжо апошняе.

З санаторыя Іван Пятровіч і Ніна Фёдараўна вярнуліся ўдваіх.

Мікола Корань

Апошняе каханне

ТАКСАМА ПРА КАХАННЕ. Хтосьці знаходзіць сваё каханне і напрыканцы жыццёвага шляху, а некаторыя жадаюць з ім развітацца, як піша мінчанка Алена Шчэрбак у вершы.


Апошняя сустрэча

Былi спатканнi,
Былi развiтаннi,
Была апошняя
Сустрэча.
I веяў пяшчотны
Вецер.
Была на iмгненне
Слодыч.
Засталася на сэрцы
Горыч.
Няхай бы душа
Чэрствай стала,
Каб любiць яна
Вас
Перастала.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...