Туркменскія госці: далёкія-блізкія
Праўду кажуць, што пад Новы год здараецца нешта незвычайнае. Сапраўды, у маёй кватэры з’явіліся госці – не абы якія, а далёкія-блізкія. Інакш назваць іх нельга. Бо яны з далёкага Туркменістана, а жывуць ад мяне праз вуліцу, у інтэрнаце Салігорскага горна-хімічнага тэхнікума.
Трое хлопцаў – студэнты тэхнікума (пра іх давялося раней пісаць у “ІК”), прыйшлі павіншаваць мяне з Новым годам. Гасцей сустрэў з радасцю, бо ў гэты вечар былі дома толькі з жонкай і тэлевізарам. Павячэраўшы, пацікавіўся, як жывуць людзі ў сонечным горным краі, як хо-дзяць у школу дзеці, як госці трапілі ў Салігорск.
Музаффар Утаеў, Акбар Нуралыеў, Шакір Кучкельдыеў (злева направа) – студэнты Салігорскага горна-хімічнага тэхнікума, госці далёкія-блізкія.
Шлях у Беларусь
Трэба адзначыць, што паміж Беларуссю і Рэспублікай Туркменістан наладжана шырокае супрацоўніцтва па падрыхтоўцы разнастайных кадраў. Сёння ў гэтай краіне развіваюцца нафта-газадабываючая прамысловасць, будуецца першы камбінат па здабычы і вырабу калійных угнаенняў, а спецыялістаў сваіх няма. Раней іх прысылалі з Саюза, цяпер Туркменістану патрэбны свае.
Тры будучыя спецыялісты па абагачэнню карысных выкапняў першага Туркменскага калійнага камбіната Утаеў Музаффар, Нуралыеў Акбар, Кучкельдыеў Шакір (на здымку злева направа). Музаффар някепска валодае рускай мовай, другія трошкі горш, але стараюцца яе вывучаць, бо заняткі ў тэхнікуме для іх, як і для іншых, вядуцца па-руску. Па словах хлопцаў, трапілі яны ў Салігорск звычайна. У газетах была аб’ява, што вядзецца адбор студэнтаў, жадаючых вучыцца ў Беларусі. Падалі дакументы, прайшлі экзамены па рускай мове. Камісія іх адабрала і зацвердзіла.
Госці аб сабе
Музаффар нарадзіўся ў горадзе Койтэндаг, дзе працуе восем школ і столькі ж дзіцячых садзікаў. Скончыў дзевяць класаў рускамоўнай школы. У бацькоў тры сыны і дачка. Бацька – прадпрымальнік, маці – настаўніца рускай мовы. Служыў у нацыянальных пагранвойсках на граніцы з Афганістанам. У Мінскім медуніверсітэце вучыцца брат. Бацькі плацяць за яго навучанне 3500 долараў, за Музаффара – 1600 долараў у год.
Акбар нарадзіўся ў пасёлку Свінцовы руднік. У сям’і пяцёра дзяцей. Бацька – настаўнік фізкультуры, маці – дамашняя гаспадыня. Скончыў 9 класаў нацыянальнай школы. Руская мова выкладалася як замежная – адзін раз у тыдзень. У Гомельскім універсітэце імя Скарыны вучыцца сястра на юрыдычным факультэце. За навучанне сястры бацькі плацяць 2100 долараў, за Акбара – 1600 долараў у год.
Шакір самы старэйшы з чатырох братоў. Нарадзіўся ў пасёлку Камунізм. Скончыў 9 класаў нацыянальнай школы. Руская мова выкладалася адну гадзіну ў тыдзень. Брат вучыцца ў Мінскім медуніверсітэце. Бацька працуе галоўным урачом раённай бальніцы, мама – бібліятэкар у школе. За навучанне брата плацяць 3500 долараў, за Шакіра – 1600 долараў у год.
Жыццё па-туркменскі
Цікаўлюся: “Вашы бацькі – людзі багатыя”?
“Не, сярэдняга дастатку, – адказвае Музаффар. – Яны жывуць у звычайных катэджах. Калі дзеці жэняцца, адыходзяць у свае кватэры. Я яшчэ не жанаты, але маю свой дом. Будаваў яго з дапамогай бацькоў”.
«У нас багатымі лічацца нафтаздабывальнікі», – дабаўляе Акбар.
«Ці праўда, што мужчыны маюць па некалькі жонак?»
«Па законе дазваляецца мець тры жонкі, але з дазволу старэйшай, – кажа Акбар. – На практыцы мне давялося бачыць сям’ю, дзе ў гаспадара было дзве жанчыны. Гэты звычай, магчыма, застаўся толькі ў далёкіх кішлаках».
«Ці ёсць у вас дзеці сіроты?»
«Такіх дзяцей вельмі мала, і дзяржава клапоціцца аб іх: пасля 18 гадоў кватэра, вучоба ў нацыянальных універсітэтах, абавязкова працаўладкаванне», – патлумачыў Шакір.
«Ці ёсць у вашых бацькоў прыватныя аўтамабілі?»
«Бацькі нашы маюць па японскаму аўтамабілю. Кожны ўладальнік аўто штодня атрымлівае 10 літраў бензіну бясплатна,– расказвае Музаффар. – Сярэдні заробак па краіне каля 400 долараў у месяц. Але ў нас вельмі нізкія цэны. За сто долараў можна поўнасцю абуцца і апрануцца. У Беларусі Акбару да зімы давялося купіць бацінкі – яны аказаліся вельмі дарагія. Прадукты харчавання ў Туркменіі таксама танныя. А яшчэ ў нас людзі не плацяць за кватэры, электраэнергію і газ. Самі туркмены вельмі рэдка выязджаюць на заробкі ў іншыя краіны».
Замежныя навучэнцы салігорскага тэхнікума таксама патлумачылі, што Туркменія – нейтральная дзяржава, не мае вялікай арміі, толькі для аховы межаў. Наркотыкі ў краіне строга забаронены. Гарэлка ёсць, але п’юць яе значна менш, чым у Беларусі.
На дыпламатычнай ноце
Туркменскія госці падзяліліся сваімі ўражан-нямі аб жыцці ў Салігорску. На іх думку, беларусы добрыя і талерантныя люді. Да іх, туркменаў, студэнты тэхнікума і жыхары горада адносяцца роўна і добразычліва. «Прыязджайце да нас у госці, — запрасілі мяне субяседнікі напрыканцы размовы. – Нашы бацькі будуць вельмі рады. А вам дзякуй за вячэру і цёплы прыем».
Вось так на цёплай дыпламатычнай ноце і скончылася пераднавагодняя сустрэча.
Уладзімір Амяльчэня
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Слуцка
В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда
Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к
В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин
Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...
Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД
Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...
В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей
Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и
Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера
Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича
Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников
Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.
«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»
Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг
Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе
Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Слуцк-Солигорск автобус
- Пригородные поезда
- Пассажирские поезда
- Карта Слуцка
- Карта Слуцкого района
- Карта-схема движения городских маршрутов
- Карта-схема движения пригородных маршрутов
Лучшие компании
Объявления
Специальные армейские кровати, прочные и...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Мебель из металлических профилей и эколо...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Металлические многоярусные кровати
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Аренда 2 комнатной квартиры
295 бел.руб.
09:00, 25.03.2022Пол дома в городе. Дом на две семьи
50 420 бел.руб.
07:22, 03.03.2022О Слуцке
Треть жителей Случчины — родом из других мест
Подробнее В ходе переписи населения, проведённой в 2009 году, чуть более 59 тысяч случчан назвали Случчину своей родиной, почти 35 тысяч опрашиваемых отметили...
Интересная Беларусь
Как получить проценты за пользование чужими деньгами?
Подробнее Если у вас на руках есть решение суда о взыскании средств с вашего должника вы имеете право на дополнительный процент за то что должник не вернул деньги вовремя.

