Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Той самы Слаўка

Апошні дзень адыходзячага ў гісторыю года былога настаўніка Андрэя Пятровіча выдаўся ўвесь у клопатах. Зранку прынесеныя галінкі трэба было сабраць у маленькую елачку, а яшчэ зрабіць электрычную гірлянду. Купляць гатовыя ўпрыгожванні было не ў яго гусце. Сам інжынер па адукацыі, не адно дзесяцігоддзе вучыў дзяцей тэхнічнай мудрасці. Ды і бюджэт у пенсіянера  не гумавы.
Увесь дзень праходзіў у клопатах, каб сустрэць шасцігадовую праўнучку сапраўднай елкай, што будзе ззяць шматкаляровай вясёлкай. Калі ўсё задуманае атрымалася, раздаўся званок. Да прыходу гасцей было яшчэ ранавата. Адчыняць дзверы ішоў з думкаю: “Хто ж гэта?”

Стаяў на парозе двухмятровы Дзед Мароз. Пад яго адзеннем хавалася постаць дужага маладога мужчыны. Побач з ім Снягурачка і хлопчык  гадоў шасці. У руках малы трымаў каробку, перавязаную сінім банцікам. Гэта былі не тыя госці, якіх чакаў Андрэй Пятровіч. Таму ён сказаў, што Дзед Мароз памыліўся адрасам. “Дзед Мароз не памыляецца, – пачуў у адказ. – Віншуем вас, Андрэй Пятровіч, з Новым годам, жадаем здароўя”.

Голас знаёмы. Андрэй Пятровіч заплюшчыў вочы і стараўся ўспамінаць сваіх былых навучэнцаў. Ён помніў многіх не толькі па прозвішчу, па абліччу, але і па голасу. Асабліва тых, хто нечым добрым ці не зусім вызначыўся за час навучання.
«Во, здаецца Слаўка Кіпень». – «Не, Слаўка, гэта ён, – Дзед Мароз паказаў на малога хлапчука. – А я Вячаслаў Аркадзьевіч, інжынер па новай тэхніцы». Дзед Мароз зняў сваю бараду. Перад былым настаўнікам стаяў  Слаўка Кіпень, у той час яшчэ хлапчук не надта моцнага здароўя. Яго голас і вобраз запомніліся Андрэю Пятровічу на ўсё жыццё. Такія вучні не забываюцца.

Андрэй Пятровіч пераступіў насустрач парог, моцна абняў і пацалаваў Слаўку. “Заходьце, я вельмі рады, што не забыліся пра мяне”, – запрашаў ён. «Не, мы мімаходзь, сына вядзем на елку, а да вас зайшоў, каб яшчэ раз прасіць прабачэння, – казаў Слаўка. – Сын у наступным годзе пойдзе ў школу…»
Ён хацеў яшчэ нешта сказаць, але дагаварваць не стаў.

«Прыміце ад нас нава-годні падарунак. Сынок, падары гэта дзеду, – і малы Слаўка працягнуў Андрэю Пятровічу каробку з сінім банцікам. – Гэта сапраўдны французскі каньяк  Martell, перад Новым годам  прывёз з Еўропы. Ездзіў знаёміцца з новай тэхнікай».

«Я даўно назаляла яму: схадзі, павінуйся і падзякуй. Во які сынок расце! – Снягурачка прытуліла сыночка да сябе. – Мы пойдзем на гарадскую елку. А вас яшчэ раз з Новым годам». «Дзякуй вам за той пацалунак, ніколі не забуду», – сказаў на развітанне Слава. «Што ўспамінаць, было і сплыло. Жыць трэба будучым», – адказаў Андрэй Пятровіч.

Ліфт даўно зачы-ніўся за нечаканымі гасцямі, а Андрэй Пятровіч усе стаяў і ўспамінаў тую гісторыю.

У адзін год ён набраў новых навучэнцаў з разлікам на будучыя чатыры навучальныя гады. Ён знаёміў іх з асновамі электратэхнікі,  вадзіў на прадпрыемствы горада, заахвочваў дзяцей да тэхнічнай прафесіі. Таму гурток яго заўсёды быў адным з лепшых у Гарадскім цэнтры тэхнічнай твор-часці.

Сярод набраных быў худзенькі Слаўка, які стаяў на ўліку ў міліцыі. Але пра гэта скора ўсё забылася. Сярод навучэнцаў хлопчык выдзяляўся кем-лівасцю, добрай памяцю, хоць у школе не значыўся паспяховым вучнем. У той год Андрэй Пятровіч перад Новым годам прыйшоў на заняткі з грашыма ў партфелі. Грошы ніколі не хаваў і не думаў, што іх нехта з дзяцей забярэ.

Вярнуўшыся дамоў позна вечарам, ён грошай у партфелі не знайшоў. Хутка каля дзвярэй яго кватэры сабраліся ўсе гурткоўцы, толькі не было Слаўка. Яго дзеці знайшлі ў міліцыі. Туды яго прывёў дзяжурны патруль, бо Слаўка накупляў мноства петардаў і стаў запускаць іх. Тут яго і забрала міліцыя.

На наступныя заняткі яго прывялі аднагурткоўцы. Слаўка стаяў, уціснуўшы галаву ў плечы, чакаў нечага страшнага ад Андрэя Пятровіча. Але той прышоў, павітаўся з усімі, а Слаўку абняў, пацалаваў. «Спадзяюся, гэтага больш не будзе», – толькі сказаў. І ўсе заўважылі, як Андрэй Пятровіч выцер слёзы.

Пасля гэтага Слаўка стаў у Андрэя Пятровіча падручным, выдаваў і вёў улік расходных матэрыялаў, адкрываў і закрываў сейф, у якім хаваліся вельмі каштоўныя дэталі. «Ці даўно гэта было?» – сам сябе пытаў Андрэй Пятровіч.   «Даўно. Слаўка інстытут пасля школы скончыў, ды вунь які сын ужо, – сам сабе адказаў. – Маладзец, памятае!»  З гэтымі добрымі думкамі вярнуўся ў кватэру.

Уладзімір Амяльчэня
Салігорск

Той самы Слаўка

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...