Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Як баба Тома ў грыбы вадзіла

Колькі розных прысмакаў можна зрабіць з грыбамі! Жараныя,  вараныя, са-лянкі з капустай і гэтак далей. Як толькі з’яў-ляюцца першыя грыбы – страчкі, смарчкі,  вешанкі, шампіньёны, лісічкі, кала-савікі — першыя летнія баравічкі, раніцаю можна бачыць людзей з кошыкамі, вёдрамі, якія тоўпяцца на аўтобусных прыпынках, на чыгуначных вакзалах. Шмат прыгод адбываецца з людзьмі пад час “ціхага палявання”.

Як баба Тома ў грыбы вадзіла

Тамара вырашыла звазіць сваіх трох дзяцей на прыроду, каб яны пабылі ў лесе, падыхалі яго чыстым паветрам, ну, заадно і грыбоў сабраць.
Сонейка ўжо высока ўзабралася над лесам, шчабяталі птушачкі. Недалёка на чыгунцы, гукочачы коламі на стыках, прабягалі цягнікі, разносячы рэха па лесе. Дзеці снавалі паміж маладых бярозак і радаваліся кожнаму знойдзенаму грыбочку. Нават малы Андрэйка прынёс матцы грыбочак:  «Мама, глянь, які прыгожы грыбок, увесь чырвоны з белымі крапінкамі». Жанчына толькі ўсміхнулася, а сыну сказала: «Ён і сапраўды прыгожы, але ж непрыгодны для ежы, гэта воўчы грыб». — «Ага, разумею, – сказаў малы. — Гэта злы грыб,  таму і ваўкі злыя, бо ядуць такія грыбы». Жанчына толькі рассмяялася.

Сонейка ўжо запаўзло за поўдзень. Дзеці, набегаўшыся па лесе, захацелі есці.  Маці знайшла невялічкую палянку на ўзгорку, паросшую сівым імхом, разаслала канапу і разлажыла ежу: вараныя яйкі, агуркі, памідоры, хлеб, тэрмас з гарачай гарбатай. Дзеці весела расселіся вакол “стала”. Усё было так смачна, што неўзаметку стравы зніклі са “стала”. Маці толькі ўсміхалася – дома можа  гэтага і не елі б, а на прыродзе ўсё пайшло на ўра.

Пасля абеду цікавасць да лесу пачала знікаць. Меншы, Андрэйка, яму тады было каля трох гадоў, пачаў хныкаць: «Хачу дадому». Ды і Валька з Дзмітрыем крыху стаміліся. Вядзёрцы іхнія напалову былі запоўнены грыбамі, і калі высыпалі іх у матчын кошык, то нават не ўсе туды ўлезлі.

Раптам дыхнуў свежы ветрык. Сонейка захіснулі хмаркі. «Ну вось, мабыць, будзе дожджык, — падумала жанчына. — Давайце, дзеткі, збірацца дадому. Але ж ў які бок ісці?». «Грукату» чыгункі не было чуваць. Пачаў церусіць дожджык.

Грыбнікі сабралі  клункі і рушылі праз лес да станцыі, але, замарочыўшыся, жан-чына павяла дзяцей у процілеглы бок. Ішлі ўжо больш за паўгадзіны, а ніяк не маглі патрапіць на дарогу, якая вяла да чыгуначнай станцыі. Жанчына зусім разгубілася, села на пянёк і заплакала: «А куды ж я вас, дзеткі, завяла». Заплакаў і Андрэйка. Цемра згушчалася. Да маці падышла Валька: «Мама, уставай і пайшлі. Куды-небудзь выйдзем, трэба ісці». Амаль цэлую гадзіну яны ішлі лесам. Старэйшыя дзеці, мяняючыся, неслі малога на руках.

Лес пачаў радзець. З-за воблакаў паказалася сонейка і раптам наперадзе яны ўбачылі дарогу. Вось толькі ў які бок ісці? Але ім зноў пашанцавала.
З-за павароту выехаў мужчына на веласіпедзе. Гэта быў ляснічы. Ён пасадзіў малога на вела-сіпед, прыладзіў кошык з грыбамі. Аказалася, што нашы грыбнікі дайшлі лесам ажно да другой станцыі, пакуль блукалі. Калі дайшлі да патрэбнага месца, пачало вечарэць. Прыйшлося ехаць апошнім цягніком.

Прайшло шмат год. Дзеці ўжо маюць сваіх дзетак, але гэты паход па грыбы запомнілі на ўсё жыццё і расказваюць сваім дзеткам, як баба Тома завяла іх у грыбы.

Мікола Корань

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...