Слуцкі тэатр паказаў доўгачаканую прэм’еру
У сераду, 28 лістапада, у Гарадскім доме культуры адбылася прэм’ера спектакля «Стомлены Д’ябал» у пастаноўцы Слуцкага народнага тэатра імя У. Галубка.
Асновай пастаноўкі стала п’еса сучаснага беларускага драматурга Сяргея Кавалёва.
Прэм’ера адбылася пры амаль поўнай зале.
«Цяжка ўзяць тое, што табе не падабаецца. Дзякуй Богу, мінулі тыя часы, калі маглі дыктаваць што ставіць», — тлумачыць выбар п’есы Аляксандр Туміловіч. — У гэтым спектаклі ёсць думка. І, нягледзячы на ўсе жыццёвыя дробязі, хацелася б глянуць глыбей на тое, што мы робім і навошта мы гэта робім. Я адважыўся на гэтую п’есу».
Сюжэт. Дзеянне п’есы пачынаецца з маналога галоўнага героя Яські, які збіраецца павесіцца. У сваіх цяжкасцях Яська абвінавачвае Адама. На сцэне з’яўляецца незнаёмец, які прапаноўвае Яську выправіць памылку Адама, змяніўшы тым самым гіторыю чалавецтва.
Аказваецца – гэта Д’ябал, які стаміўся ад жыцця ў пекле і хоча дапамагчы людзям, каб вярнуцца ў рай. З гэтага пачынаецца гісторыя выпрабаванняў, у якой зусім побач ідуць гумар і глыбіня думкі.
Публіка. Гледачы з вялікай увагай сачылі за тым, што адбывалася на сцэне, гучным смехам адзываючыся на жарты акцёраў. Як і ў выпадку папярэдняга спектакля тэатра, напрыканцы паказу гледачы апладзіравалі стоячы.
Праз церні. У арыгінале п’еса Сяргея Кавалёва выглядае «зубастай». У пастаноўку занадта вострыя месцы не ўвайшлі, але і гэта не палегчыла шлях спектакля да гледача. Прэм’ера «Стомленага Д’ябла» была запланавана яшчэ на лета гэтага года, да пяцідзесяцігоддзя прысваення тэатру звання «Народны», але выйшла на сцэну толькі зараз, напрыканцы лістапада.
Так доўга спектакль ішоў да гледачоў таму, што пастаноўка прошлага года пад назвай «Мудрамер» прыцягнула да сябе пільную ўвагу чыноўнікаў. На карысць спектакля сыграла тое, што ён з’яўляецца візітнай карткай Варшаўскага тэатра, ставіцца ў Тэатры беларускай драматургіі ў Мінску, а таксама ў Гродна.
Трупа. «Наш тэатр аматарскі, але ўжо заваяваў сабе званне «Народны». Спачатку ў мяне не было ніводнага прафесійнага акцёра, — распавядае Аляксандр пра састаў трупы. — Зараз сітуацыя змянілася. Вось, напрыклад, Дзіма Шуманін, які выконваў ролю рэвалюцыянера, па прафесіі рэжысёр-сцэнарыст. Алега Пінчука, які выконваў ролю Д’ябла, можна назваць прафесійным акцёрам, таму што ён скончыў каледж мастацтваў і дзесяць гадоў працуе на сцэне. Акцёра, выконваўшага ролю вайскоўцы, таксама можна назваць прафесійным». Але ў спектаклі задзейнічаны і тыя, чый працоўны дзень праходзіць далёка ад сцэны. Напрыклад, галоўную ролю выконваў Уладзімір Івановіч, які працуе галоў-ным механікам ПМК. «Яго можна смела назваць мэтрам слуцкай эстрады», — з гонарам расказвае рэжысёр.
Спецыфіка. «Спецы-фіка народнага тэатра ў тым, што людзі працуюць на сваёй рабоце, а сюды прыходзяць як за аддушынкай.
Адны ходзяць пасля працы спяваць, другія п’юць, а мы збіраемся і ставім п’есы. Вось, напрыклад, ролю Д’ябла павінен быў выконваць зусім іншы чалавек, але ён два месяцы таму сказаў, што ў яго вельмі шмат працы і ён не можа хадзіць на рэпетыцыі. Таму я Алега Пінчука ўвёў да сябе.
Такое здараецца, што чалавек прыходзіць і кажа: «Я не магу», — дзеліцца падрабязнасцямі працы рэжысёр.
Узнагароды. У пят-ніцу, 30 лістапада, на фестывалі «Бярэзінская рампа» тэатр узяў Гран-пры і яшчэ чатыры ўзнагароды.
«Бярэзінская рампа» – абласны фестываль народных тэатраў. «Гэты фестываль адбываецца раз у два гады. «Два гады таму мы вазілі «А зоры тут ціхія». Тады мы занялі трэццяе месца. На кожны фестываль прыязджае восем тэатраў, і мы ўсё роўна ўваходзім у лік лепшых», — расказаў Аляксандр.
Адзін-два разы ў год. На пытанне: «Чаму спектакль паказваецца ўсяго адзін дзень», Аляксандр адказвае так: «Гэта пытанне не да мяне. На мяне нават і акцёры за гэта скардзяцца. Мы паказалі шыкоўную камедыю «Хочаш вер – хочаш не вер» усяго два разы, Чэхаўскае «Вяселле» — адзін раз. «А зоры тут ціхія» паказалі ў Слуцку адзін раз і павезлі на фестываль, «Мудрамера» — два разы з прамежкам у паўгады. Калі мы паказвалі «А зоры тут ціхія», было ўсяго сто чалавек. Для параўнання – зала Дома культуры змяшчае 580 чалавек. Менавіта тое, што раней на нашы спектаклі хадзіла мала людзей, перашка-джала нам атрымаць дазвол адміністрацыі ДК на больш частыя паказы». Да гэтага дадаць можна толькі тое, што вынікам гадавой, як у гэтым выпадку, працы, становіцца адзін-два паказы спектакля.
Зразумела і тое, што ў дзень паказу шмат жадаючых па розных прычынах не змаглі прысутнічаць на спектаклі: нехта хварэў, нехта працаваў, хтосьці не ведаў. На маю думку, і у другі дзень спектакль наведала б не менш людзей, чым у дзень прэм’еры.
Вольга Шуманская
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Слуцка
В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда
Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к
В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин
Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...
Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД
Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...
В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей
Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и
Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера
Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича
Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников
Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.
«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»
Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг
Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе
Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Слуцк-Солигорск автобус
- Пригородные поезда
- Пассажирские поезда
- Карта Слуцка
- Карта Слуцкого района
- Карта-схема движения городских маршрутов
- Карта-схема движения пригородных маршрутов
Лучшие компании
Объявления
Специальные армейские кровати, прочные и...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Мебель из металлических профилей и эколо...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Металлические многоярусные кровати
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Аренда 2 комнатной квартиры
295 бел.руб.
09:00, 25.03.2022Пол дома в городе. Дом на две семьи
50 420 бел.руб.
07:22, 03.03.2022О Слуцке
Про фонтаны
Подробнее У входа в поликлинику (на территории комплекса зданий Слуцкой больницы) работает едва ли не единственный в городе фонтан. Это не считая фонтана, действующего ...
Интересная Беларусь
Каким мог быть минский аэропорт: Проекты, которые пришлось отложить из-за коронавируса
Подробнее Из-за пандемии коронавируса и карантинных мер во многих странах мира сильно снизилось число международных авиаперелетов. И если в прошлом году Национальный аэропорт Минск обслужил 5 миллионов

