Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Лётчыкі, кулямётчыкі і іншыя…

Давялося мне аднойчы “наведаць” траўматалагічнае аддзяленне Cлуцкай бальніцы. Сам, канешне, і вінаваты: забыў, што такое тэхніка бяспекі пры рабоце з электраінструментам. Рэзаў трубу “балгаркай” малым дыскам, ды ён сцёрся, і я, не доўга думаючы – справа не чакала! – замяніў яго на вялікі, зняўшы ахоўны зашчытак. Праз некалькі хвілін дыск лопнуў, асколкі разляцеліся ў розныя бакі, а адзін з іх “знайшоў” маю левую руку…
Лётчыкі, кулямётчыкі і іншыя…

У палаце ляжалі трое хворых. У аднаго з іх быў пералом нагі – упаў з веласіпеда. Нага была ў гіпсе і на расцяжцы з вагамі. У другога на расцяжцы было дзве нагі – бедалага трапіў пад машыну. Ну, а трэці, Іван, дык той увесь быў у гіпсах і расцяжках. Нават доктар на ранішнім абходзе жартаваў: “Ну, добрай раніцы, лётчыкі-кулямётчыкі!”. Трэба сказаць, што “падвешаныя” хворыя і сапраўды былі быццам кулямётчыкі, нават зянітчыкі. А што да лётчыкаў, дык пра гэта Іван паведаміў гісторыю  свайго “палёту”. Здарылася гэта так. Прыехаў Іван з працы з сябрам дадому, а ключы ад кватэры, як на тое ліха, засталіся ў працоўнай адзежы. Ехаць назад неахвота, бо ў сябрукоў была пляшка, якую карцела хутчэй выпіць. Не доўга думаючы, Іван залез на дах дзевяціпавярховага дома і, учапіўшыся за жасцяны адліў, спрабаваў заскочыць на свой балкон (кватэра яго была на дзявятым паверсе). Жасцянка не вытрымала вагі, затрашчала, і наш герой імкліва паляцеў ўніз… У гэтыя кароткія імгненні Івану не было часу разглядваць “ролік” пра сваё грэшнае жыццё. Ён адчайна чапляўся за гэта жыццё абедзвюма рукамі ў прамым сэнсе, садраўшы скуру з рук. Дзесьці ў раёне трэцяга паверха ён рэзка змяніў траекторыю палёту, ударыўшы нагой аб сценку балкона. Гэтым ён крыху знізіў хуткасць падзення, што немалаважна пры такім “прызямленні”... Траўмы Іван, канешне, атрымаў вельмі сур’ёзныя, але дзякуючы прафесіяналізму нашых хірургаў праз паўгода выпісаўся ўжо з бальніцы. А вось гісторыя другога палёту, на першы погляд, кур’ёзная. З радзільнага дома прывезлі дамоў дзіцятка. Ну, прыйшлі ў адведкі сваякі і сябры, каб павіншаваць з гэтай нагоды шчаслівых бацькоў. Трэба сказаць, што ў маладой сям’і ўжо быў чатырохгадовы сынок Міхаська, які цяпер важна сядзеў каля калыскі з сястрычкай. Госці па чарзе падыходзілі да віноўніцы свята і, як водзіцца, каб не сурочыць немаўля, прыгаварвалі: “Цьфу, цьфу, якая непрыгожая дзяўчынка!”. Хлапчук са здзіўленнем і разгубленасцю глядзеў на дарослых: ён прыняў гэтыя словы літаральна. Пасля агледзін госці весела і дружна пайшлі за стол на кухню, а Міхась вырашыў, што і ім не патрэбна гэта дзіця, адчыніў балкон і рашуча выкінуў скрутак з “брыдкай сястрычкай”… Хутка ўбачыўшы прапажу дзіцяці і дазнаўшыся ў Міхася, у чым справа, ашалеўшая ад жаху і роспачы радня кінулася з пятага паверха па лесвіцы ўніз, але на зямлі дзіцяці не аказалася. Раптам недзе зверху раздаўся пранізлівы плач груднічка. Не верачы сваім вушам, людзі некалькі імгненняў атарапела глядзелі ўверх, а потым рэзка рынуліся назад у пад’езд – званіць у кватэры суседзяў. Як потым высвятлілася, у адной з іх на балконе сохла бялізна і на першай ад вуліцы вяроўцы вісеў падкоўдранік. Надзьмуты ветрам, ён раскрыўся, і ў гэты час, а дакладней, імгненне, у яго сігануў “падарунак” зверху.
У гэтай гісторыі шчаслівы канчатак. Як кажуць, дзіця нарадзілася ў сарочцы. Але хочацца верыць, што ўдзельнікі гэтага апавядання зрабілі належныя вывады. Мікола Корань, г.Слуцк
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...