Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Майстры рэгіёна узнавілі адзенне нашых продкау

Па выніках абласнога конкурса “Традыцыйны касцюм Міншчыны”, які прайшоў 11 снежня ў Любані, гран-пры журы прысудзіла ўстановам культуры Любанскага раёна. Удзельнікі ад Капыльскага, Слуцкага, Салігорскага і Старадарожскага раёнаў узялі 12 прызавых месцаў у розных намінацыях. Падрыхтоўка да конкурса вялася з пачатку 2011 года. За гэты час творчыя калектывы правялі даследаванні рэгіянальных касцюмаў, вывучылі характэрныя для свайго раёна асаблівасці крою, тэхнікі ткацтва, вышыўкі і прыёмаў аздаблення. Усё гэта яны прымянілі пры стварэнні сваіх конкурсных работ. Усяго на конкурс было прадстаўлена 38 работ, выкананых 76 майстрамі з 21 раёна Міншчыны.
Ірына Смірнова, вядучы метадыст па фальклору Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці, карэспандэнту “Кур’ера” распавяла пра ўдзельнікаў і экспазіцыі з кожнага раёна. ЛЮБАНШЧЫНА. У выніку дэтальнай даследчай і майстроўскай працы ўдзельнікі ад Любанскага раёна прадставілі на конкурс дзве калекцыі лялек у традыцыйным адзенні Любаншчыны і пяць сялянскіх строяў, дакладна ўзноўленых па этнаграфічных арыгіналах. Шэраг з іх адзначаны прызавымі месцамі.
Майстры рэгіёна узнавілі адзенне нашых продкау

Майстры рэгіёна узнавілі адзенне нашых продкау

Майстры рэгіёна узнавілі адзенне нашых продкау

Акрамя самай высокай узнагароды – гран-пры конкурса – журы прысудзіла: першае месца –  супрацоўнікам Ямінскага дома культуры за калекцыю лялек “Ямінскія замалёўкі з натуры”, другое месца – Анастасіі Кухарэнка за ўзноўлены комплекс вясельнага адзення вёскі Шыпілавічы “Бабуліна радасць”, трэцяе месца –  Сяргею Выскварка з Любанскага цэнтра культуры  за калекцыю лялек “Любаншчына. Моды вясковыя”. СТАРАДАРОЖЧЫНА. Па словах Ірыны Смірновай, Старадарожскі раён – гэта скарбніца старажытнасці. “Удзельнікі правялі вялікую даследчую працу і прадставілі на конкурс сем вельмі цікавых работ, –  адзначыла яна. – І па выніках конкурса старадарожскія майстрыцы ўзялі большасць узнагарод – чатыры прызавыя месцы”.
Майстры рэгіёна узнавілі адзенне нашых продкау

Майстры рэгіёна узнавілі адзенне нашых продкау

Вольга Міхеева, супрацоўніца Старадарожскага цэнтра рамёстваў узяла першае і другое месцы ў розных намінацыях, адно з якіх – “За лепшую калекцыю лялек”.
Два трэціх месца занялі Валянціна Спадар, дырэктар Старадарожскага цэнтра культуры і вольнага часу, за ўзнаўленне жаночага касцюма і аўтарскі калектыў Старадарожскага раённага цэнтра рамёстваў. СЛУЧЧЫНА. Мець уяўленне аб нацыянальным адзенні Случчыны гледачы і журы конкурса маглі па дзвюм работам, якія прэзентавалі Квасыніцкі цэнтр рамёстваў і Слуцкі цэнтр традыцыйнай культуры.
Майстры рэгіёна узнавілі адзенне нашых продкау

Найбольш уразіла журы конкурсная работа, у склад якой увайшлі мужчынскі і жаночы касцюмы – прататыпы адзення Слуцкага строю ХІХ-ХХ стагоддзяў. За іх стварэнне творчы калектыў Слуцкага раённага цэнтра традыцыйнай культуры ўзнагароджаны трэцім месцам у намінацыі “Лепшыя калекцыі рэгіянальных строяў”. КАПЫЛЬШЧЫНА. Капыльскія майстрыцы прывезлі ў Любань дзве конкурсныя работы: традыцыйныя касцюмы жыхароў вёскі Семежава і калекцыю лялек у народным адзенні Капыльшчыны.
Майстры рэгіёна узнавілі адзенне нашых продкау

З конкурса творчы калектыў Капыльскага цэнтра традыцыйнай культуры павёз дыплом за першае месца ў намінацыі “За глыбокае вывучэнне рэгіянальных традыцый народнага касцюма”. САЛІГОРШЧЫНА. Салігорскія майстры прадставілі на конкурс тры работы, і ўсе яны былі высока адзначаны журы.
Майстры рэгіёна узнавілі адзенне нашых продкау

Першае месца атрымала калекцыя лялек “Традыцыйны беларускі строй” Любові Купрыяновіч з  раённага Цэнтра рамёстваў.
Другое месца прысуджана аўтарскаму калектыву Салігорскага цэнтра рамёстваў за мужчынскі і жаночы касцюмы. А трэцяе месца – у Вольгі Хаміцевіч, кіраўніка гуртка народнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Валошкі», за жаночы касцюм вёскі Доўгае. АД РЭДАКЦЫІ. Усе касцюмы і калекцыі лялек, прадстаўленыя на конкурс, на працягу месяца экспануюцца ў Любанскай дзіцячай школе мастацтваў у рамках абласной выстаўкі “Народны касцюм Міншчыны: працяг традыцый”. Жанна Аўдзеева
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...