Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Акцыю ў Слуцку разагналі трактарам. ...

Акцыю ў Слуцку разагналі трактарам. ...

1 кастрычніка ў Слуцку павінен быў адбыцца суботнік, прысвечаны добраўпарадкаванню могілак на вуліцы Чатырнаццаці Партызан. Грамадзянская кампанія «Наш Дом» з мінулага лета праводзіць акцыю «Кветкі замест чартапалоха», мэта якой — дамагчыся цывілізаваных умоў на могілках.
Грамадзянская кампанія звярнулася ў гарвыканкам па дапамогу ў правядзенні акцыі, а таксама запрасіла на суботнік на могілкі дэпутатаў Слуцкага гарсавета. Камунальнікі паабяцалі выдзеліць інвентар, а таксама звярнуліся да жыхароў горада з просьбай падтрымаць акцыю і прыйсці на суботнік. Кожнаму дэпутату грамадзянскія актывісты падрыхтавалі «імянную рыдлёўку» з адпаведнымі таблічкамі.
«Першымі на месца збору падаспелі два міліцыянеры і супрацоўнік КДБ, які скамандаваў адарваць таблічкі. Не назваўшыся, не кажучы ні слова, два супрацоўнікі праваахоўных органаў сарвалі з рыдлёвак таблічкі з імёнамі дэпутатаў, — паведамляецца ў прэс-рэлізе. — У гэты час камунальнікі падвезлі інвентар — 14 грабляў і падагналі трактар з прычэпам, у які, як меркавалі актывісты, будуць складваць сабранае на могілках смецце. Аднак трактар спецыяльна наехаў на шэраг падрыхтаваных для дэпутатаў рыдлёвак. Удзельнікі суботніка стаялі побач, і рыдлёўкі, падаючы, ударылі некалькі чалавек. Пацярпела карэспандэнтка „Белсата“, якую ледзь не зацягнула пад колы — яе павезлі ў бальніцу».
Актывісты кампаніі выклікалі на месца ДТЗ супрацоўнікаў ДАІ. Паведамляецца таксама, што міліцыянеры спрабавалі затрымаць двух праваабаронцаў «Нашага дома» — Крысціну Шацікаву і Валерыя Шчукіна, якія прыехалі паўдзельнічаць у суботніку.
Лідар кампаніі «Наш дом» Вольга Карач абурана паводзінамі ўладаў: «Гэта блюзнерства. У нашай беларускай культуры могілкі — гэта месца, дзе звычайна смуткуюць па памерлых. А не месца, дзе трактарамі душаць людзей. Людзі прыйшлі прыбраць могілкі і спадзяваліся, што „народныя абраннікі“ падтрымаюць ініцыятыву. Добра што ўсе дэпутаты загадзя атрымалі лісты з запрашэннямі. А замест гэтага — трактары і міліцыя. Пацярпелі людзі. Няўжо хоць раз у жыцці наша ўлада не можа нічога зрабіць па-людску, хаця б з павагі да памерлых?»
 
БелаПАН

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...