Назаву дзіця па-беларуску (3-30 кастрычніка)
Прапануем вашай увазе аўтарскі праект случчаніна Сяргея Кіко «Назаву дзіця па-беларуску», у якім ён дае ўласную падборку імён, уласцівых менавіта для Беларусі.
Беларускія імяніны
3 кастрычніка – Міхась (Міхал), Альгерд, Хведар, Аўгуштын, Аўгусціна
4 кастрычніка – Зміцер, Францішак
5 кастрычніка – Пятрусь (Пятро), Галіна, Кастусь
6 кастрычніка – Ян (Ясь), Яна, Браніслаў
7 кастрычніка – Уладзь (Уладзіслаў), Аўгуштын, Марыя, Расціслаў, Стэфан, Стэфанія, Юстына, Юц
8 кастрычніка – Сяржук, Марцін, Зміцер, Сямён
9 кастрычніка – Янка, Багдан, Багдана, Януш, Яня (Яніна)
10 кастрычніка – Францішак
11 кастрычніка – Вацлаў (Вячаслаў), Марыя
12 кастрычніка – Вітаўт, Віта, Марцін, Яўстах
13 кастрычніка – Міхась (Міхал), Вацлаў, Вацлава, Мікола, Мікут
14 кастрычніка – Дамінік, Дамініка, Гая
15 кастрычніка – Андрусь (Андруш), Ядвіга
16 кастрычніка – Ганна, Радзіслаў, Ядвіга
17 кастрычніка – Вераніка, Уладзімер, Аўгусціна, Ігнацы, Анджэй
18 кастрычніка – Мацей, Юліян, Міла, Пятро, Юс (Юстын), Усціння
19 кастрычніка – Паўлік
20 кастрычніка – Сяржук, Віта, Віцень
21 кастрычніка – Эльжбета, Уршула
22 кастрычніка – Пятрусь (Пятро), Якуб
23 кастрычніка – Андрусь (Андруш), Севярын, Гедымін, Ігнацы, Ян (Ясь)
24 кастрычніка – Зіна, Піліп, Марцін, Валя
25 кастрычніка – Дар’я, Тарас
26 кастрычніка – Мікіта
27 кастрычніка – Мікола, Мікут, Вінцэсь (Вінцэнт)
28 кастрычніка – Ян (Ясь), Яўхім, Тадэвуш, Сымон
29 кастрычніка – Францішак
30 кастрычніка – Андрусь (Андруш), Антось, Зіна
Тадэвуш (Тадэй)
Імя запазычана з польскай культуры ў часы Рэчы Паспалітай і стала ўжывацца на беларускай зямлі практычна без моўных адрозненняў. Само ж яно паходзіць па адным сцвярджэнням ад грэчаскага Таддайос, па іншым ад арамейскага Тадай, што азначае «сэрца» ці «ўхвала». Таму імя перакладаецца, як «годны ўхвалы». Руская праваслаўная форма гэтага імя – Фадзей – не прыжылася на нашых землях, таму што гука «Ф» беларуская мова не ведала да нядаўняга часу.
Знакамітыя землякі
Тадэвуш Касцюшка (1746 – 1817) – палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794, удзельнік Вайны за незалежнасць ЗША. Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі.
Тадэвуш Кандрусевіч (1946*) – каталіцкі архібіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
Тадэвуш Чацкі (1765 – 1813) – польскі гісторык, дзеяч асветы і навукі на тэрыторыі ВКЛ.
Тадэвуш Агінскі (1712 – 1783) – пісар вялікі літоўскі, ваявода троцкі. Падпісаў элекцыю Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Пятрусь (Пятро)
Гэтае імя заўсёды было папулярным на Беларусі і мае шмат формаў. Трапіла яно да нас некалі разам з хрысціянствам з грэчаскай культуры. Імя перакладаецца як «камень» і кажа аб тым, што ягоны носьбіт мае цвёрды нораў.
Знакамітыя землякі
Пятрусь Броўка (1905 – 1980) – беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік, паэт і перакладчык. Акадэмік АН БССР.
Пятрусь Макаль (1932 – 1996) – беларускі паэт, драматург, перакладчык.
Пятро Бітэль (1912 – 1991) – беларускі паэт, перакладчык, краязнавец, настаўнік.
Пятро Краўчанка (1950*) – беларускі палітык, дыпламат і гісторык. Кандыдат гістарычных навук.
Яўстах (Яўстафі)
Імя з'явілася ў грэчаскай культуры ад спалучэння некалькіх слоў, якія апісваюць крэпкага духам чалавека. і ў перакладзе азначае «непахісны». Беларусы надалі гэтаму імя сваё асаблівае гучанне. Некалі яно было даволі распаўсюджана сярод нашага насельніцтва.
Знакамітыя землякі
Яўстах Тышкевіч (1814 – 1873) – беларускі археолаг, гісторык і краязнаўца. Член Дацкага каралеўскага таварыства аматараў старажытнасцей.
Яўстах Курч (? – 1647) – дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Падкаморы парнаўскі і гарадзенскі, кашталян віцебскі.
Яўстафі Валовіч (? – 1630) – вялікі пісар літоўскі, падканцлер літоўскі, удзельнік пасольства Рэчы Паспалітай да Папы Рымскага ў 1595 годзе і іншых пасольстваў. Ягонымі намаганнямі ў Заходняй Беларусі было пабудаванна 26 касцёлаў.
Яўстах-Каятан Сапега (1797 – 1860) – магнат і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Зміцер
Імя паходзіць ад старажытнагрэчаскага Дэмэтэр у гонар грэчаскай багіні зямлі ды ўрадлівасці Дземетры, што і азначае – «прысвечаны багіне Дземетрэ (Мітрэ)». На Беларусь імя прыйшло ра-зам з хрысціянствам і да цяперашняга часу даволі папулярна. У беларускай культуры імя ўжываецца таксама ў формах: Дзмітры, Змітро, Змітрок.
Знакамітыя землякі
Зміцер Жылуновіч (1887 – 1937) – беларускі пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Удзельнік рэвалюцыі 1905 – 1907.
Змітро Віталін (1912) – беларускі паэт, празаік, журналіст.
Змітро Вішнявецкі (?-1563), дзяржаўца ванячыцкі, стараста чаркаскі. Адзін з кіраўнікоў барацьбы запарожскіх казакоў супраць крымскіх татар, бараніў межы Вялікага Княства Літоўскага на поўдні.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Слуцка
В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда
Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к
В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин
Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...
Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД
Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...
В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей
Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и
Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера
Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича
Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников
Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.
«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»
Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг
Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе
Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Слуцк-Солигорск автобус
- Пригородные поезда
- Пассажирские поезда
- Карта Слуцка
- Карта Слуцкого района
- Карта-схема движения городских маршрутов
- Карта-схема движения пригородных маршрутов
Лучшие компании
Объявления
Специальные армейские кровати, прочные и...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Мебель из металлических профилей и эколо...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Металлические многоярусные кровати
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Аренда 2 комнатной квартиры
295 бел.руб.
09:00, 25.03.2022Пол дома в городе. Дом на две семьи
50 420 бел.руб.
07:22, 03.03.2022О Слуцке
Про фонтаны
Подробнее У входа в поликлинику (на территории комплекса зданий Слуцкой больницы) работает едва ли не единственный в городе фонтан. Это не считая фонтана, действующего ...
Интересная Беларусь
Покер для начинающих: основные правила игры
Подробнее Покер сейчас находится на пике популярности. Онлайн румы и наземные казино проводят большое количество турниров. WSOP привлекает рекордное количество игроков. Некоторым удается получить шестизначные

