Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Старая Анютка i афрыканская чума

Ціхім жнівеньскім вечарам (а людзі помняць, што ў чацвёрты  чацвер)  старая Анютка прыбегла да суседа Івана і пастукала ў акно. Напужаны такім раптоўным з’яўленнем суседкі, Іван Пятровіч не пайшоў адчыняць дзверы, а адкрыў акно, каб хутчэй даведацца пра тое, што прыгнала Анютку ў такі позні час.

Старая Анютка i афрыканская чума

Фота: Алесь Дастанка

«Іванка, суседзік мой, бяда ідзе! – пачала тарапліва гаварыць Анютка. – Толькі што па тэлевізару выступаў наш галоўны начальнік і сказаў, што ідуць нейкія «пятыя» і разносяць афрыканскую чуму, ад якой гінуць свінні. У мяне ж такі харошы кабанчык, думала да канца верасня патрымаць. А начальнік прыказвае, каб усіх свіней забівалі, інакш забяруць іх на мясакамбінат. А яшчэ горш – прыдуць гэтыя «пятыя», і прападзе ён ні за што. То заўтра прыдзі ды закалі мне яго, калі ласка. Лепей я сама з’ем які кавалачак сала». – «Які ж гэта начальнік такое табе сказаў? – здзіўлена спытаў Іванка. – Не чуў я такога». – «Які, які, – таропка прагаварыла Анютка. – Галоўны «па свінству»!»

Іван Пятровіч не стаў больш дапытвацца, бо ўсё роўна ад перапужанай Анюткі не даб’ешся толку.

«Добра, прыду», – адказаў ён і закрыў акно.

Хоць Іван Пятровіч даўно гэтым не займаўся, справа была для яго добра знаёмая яшчэ з таго часу, як памерла жонка. I ў пятніцу да палудня кабанчык быў ужо асмалены і раздзелены на кускі, каб астываў, бо гарачае сала складваць у кубельчык нельга.

Анютка ўвіхалася з кішкамі і другімі часткамі: «Вось гэта на патрашанку, а гэта на крывянку з грэчкаю», – прыгаварвала яна і адкладвала патрэбнае па кучкам. У суботу (гэта назаўтра) па свежанінку павінен быў прыехаць зяць з дачкою. Іван Пятровіч, выпіўшы чарку і закусіўшы свежанінкай, пайшоў да сябе. З астатнім пасля іх ад’езду ён дапаможа Анютцы ўладкавацца.

Прачнуўшыся ў суботу, Іван Пятровіч соўваўся па свайму падвор’ю, часам кідаючы погляд у бок хаты Анюткі, але той не было відаць. Паснедаўшы, прылёг адпачыць, як раптам пачуў галашэнне з падвор’я Анюткі.

Перад дваром Анюткі стаяў легкавік зяця, а моцны плач дачкі данасіўся з хаты: «Мамачка, што ты нарабіла?»

Іван Пятровіч здзівіўся, бо па кабанчыку так не плачуць. Пастаяў ён крыху на падвор’і  і крочыў да суседкі.

Дзверы ў хату былі расчынены, што яшчэ больш прыдавала страху. Анютка ляжала на падлозе паміж сталом і ложкам. Твар яе быў чорны, як у афрыканцаў. Страшная думка мільганула ў галаве: «Няўжо афрыканская чума? Але ж самому нічога, адчуваю сябе добра – значыць нешта другое».

На заслончыку ляжалі кускі былога кабанчыка, а на стале стаяла патэльня з астыўшымі шкваркамі.

Хутка сталі прыходзіць бліжэйшыя суседкі. Усе пыталі Івана Пятровіча пра здарэнне  і чаму так нечакана давялося калоць кабанчыка. Маруся Сойкіна падцвердзіла, што сама слухала з тэлевізара галоўнага «па свінству», які прыказваў сваім падначаленым застрэльваць кабанчыкаў, бо ходзяць смуцьяны ні то п’яныя, ні то «пятыя» і заражаюць афрыканскай чумой. Але ж за гэты час нікога чужога на вуліцы не заўважалі, ніхто не хадзіў. Ажно глядзі, як пачарнела Анютка, быццам тая афрыканка. Скора прыехала хуткая дапамога і міліцыя. Анютку забралі і павезлі ў горад.

Пахаванне адбылося ў нядзелю. Дачка прывезла разам з мамаю і даведку аб тым, што памерла яна ад ізлівання крыві. Людзі расходзіліся з могілак з палёгкай, што прычына смерці Анюткі не афрыканская чума.

Уладзімір Дамель

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№39 от 26 сентября)

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...