Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ЯШЧЭ АДЗІН ХРАМ БУДУЮЦЬ НА ЧЭРВЕНЬШЧЫНЕ

 

ЯШЧЭ АДЗІН ХРАМ БУДУЮЦЬ НА ЧЭРВЕНЬШЧЫНЕ

 

 

Падмурак і бярвенні зруба драўлянай праваслаўнай царквы ў гонар прападобнага Амфілохія Пачаеўскага асвечаны ў сераду на тэрыторыі Чэрвеньскага дома-інтэрната для псіханеўралагічных хворых. Абрад асвячэння правёў епіскап Барысаўскі Веніямін, вікарый Мінскай епархіі пры ўдзеле святароў чэрвеньскай і смілавіцкай цэркваў айца Аляксандра і айца Валяр’яна.

 

ЯШЧЭ АДЗІН ХРАМ БУДУЮЦЬ НА ЧЭРВЕНЬШЧЫНЕ


Звяртаючыся да насельнікаў і абслугоўваючага персаналу дома-інтэрната, епіскап Веніямін сказаў:
– Мы закладваем гэтую царкву, каб тут прысутнічала Боская ласка, каб яна дапамагала ўсім, хто тут жыве. Каб больш было радасці і ўзаемаразумення, цярплівасці і любові. Бо ўсё гэта даецца ад Бога.
Сёння мы ўзгадваем прападобнага Амфілохія Пачаеўскага. Ён жыў і служыў у сярэдзіне мінулага стагоддзя ў Пачаеўскай лаўры. Гэты манастыр ніколі не зачыняўся і многія насельнікі заззялі ў ім сваёй святасцю. У цяжкія для царквы 60-я гады, калі вернікаў хацелі пазбавіць манастыра, праследавалі яго святароў і манахаў, прападобнага Амфілохія абылгалі і змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу. Там ён тварыў малітву, і людзі, якія знаходзіліся ў бальніцы, адчувалі сябе лепей. Нават урачы звярталіся да Амфілохія па дапамогу, калі не маглі даць рады хворым.

 

 

ЯШЧЭ АДЗІН ХРАМ БУДУЮЦЬ НА ЧЭРВЕНЬШЧЫНЕ


І тут, дасць Бог, будзе пабудаваны храм. І мы спадзяёмся, што малітвамі ўгодніка Божага людзі будуць атрымліваць дапамогу, падтрымку, вылечванне і ўсё, што неабходна для нашага выратавання. А тым, хто тут працуе, Гасподзь несумненна будзе аказваць дапамогу па малітвах угодніка Божага…
Пасля асвячэння падмурка будучай царквы святары ўзнеслі першую малітву прападобнаму Амфілохію Пачаеўскаму, уславілі яго царкоўнымі спевамі.

 

Вось, што распавёў пра ідэю будаўніцтва храма і яе ўвасабленне ў жыццё дырэктар дома-інтэрната Уладзімір Семіжон:
– Напачатку мы хацелі паставіць хаця б крыж ля ўвахода на тэрыторыю, улічваючы, што ў нас шмат хворых, многія іх сваякі і нашы работнікі веруючыя. Але паступова гэтая ідэя пераўвасобілася ў магчымасць пабудаваць царкву. Спрычынілся да гэтай святой справы ўсе, хто мог. Прадпрымальнік Валерый Белакапытаў хутка зрабіў зруб. Дапамаглі многія сельгасарганізацыі. У прыватнасці, СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон» даў раствор. Каменне для фундамента збіралі на палетках раёна…

 

ЯШЧЭ АДЗІН ХРАМ БУДУЮЦЬ НА ЧЭРВЕНЬШЧЫНЕ

 

 

Уладзімір Семіжон выказаў спадзяванне, што ўжо сёлета царква ў гонар прападобнага Амфілохія Пачаеўскага прыме вернікаў. Паводле яго слоў, дзверы храма будуць адчынены не толькі для насельнікаў і работнікаў дома-інтэрната, але і для жыхароў навакольных вёсак.

Ігар АДАМОВІЧ

 

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.