На Дзень iнфармавання завiтаў вiцэ-прэм’ер

У актавай зале Запольскай школы Валерый Іваноў выступіў перад насельніцтвам Смілавіцкага сельсавета. Па пазначанай тэме дня інфармавання ён, у прыватнасці, адзначыў, што аварыя на Чарнобыльскай АЭС лічыцца буйнейшай тэхнагеннай катастрофай 20 стагоддзя. Яна нанесла вялікую шкоду эканоміцы краіны. «Амаль 38 дзяржбюджэтаў краіны ўзроўню 1985 года – вынік страт нашага народа ў выніку аварыі, — сказаў ен. — Праблемы пераадолення яе наступстваў будуць праследаваць беларускае насельніцтва яшчэ доўгія гады і аказваць негатыўнае ўздзеянне на здароўе людзей. Але нягледзячы на вялікія выпрабаванні, беларускі народ змог справіцца, выстаяць, краіна дынамічна развіваецца. У Беларусі выканана вялікая работа па рэабілітацыі забруджаных раёнаў, аздараўленню пацярпеўшага насельніцтва, ажыццяўленню прыродаахоўных мерапрыемстваў. Цяпер наша краіна перайшла да новага этапу рашэння чарнобыльскіх праблем – ад рэабілітацыі забруджаных тэрыторый да іх актыўнага адраджэння і развіцця. Як адзначыў віцэ-прэм’ер, у пацярпеўшых раёнах ужо магчыма развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, стварэнне рабочых месц. Там можна весці нармальную эканоміку, жыццё з абавязковым захаваннем усіх неабходных мер радыяцыйнай абароны насельніцтва. Рэалізацыя палітыкі адраджэння забруджаных тэрыторый ажыццяўляецца ў рамках новай Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на АЭС на 2011-2015 гады.
Затым віцэ-прэм»ер спыніўся на задачах, што стаяць перад краінай падчас правядзення цяперашняй пасяўной кампаніі, неабходнасцю атрымаць рэспублікай 9 мільёнаў тон зерня. Ён зазначыў, што з боку дзяржавы зроблена ўсё магчымае, каб гэтая мэта была ажыццёўлена. У прыватнасці, аказана дапамога гаспадаркам па набыццю высокаэфектыўнай тэхнікі, элітнага і першай рэпрадукцыі насення, комплексаў па дапрацоўцы зерня, паліва. Цяпер справа за высокай арганізацыяй работы, захаваннем тэхналагічных і агратэхнічных норм, сумленнымі адносінамі да сваёй справы тых, ад каго залежыць будучы ураджай. І Чэрвеньскі раён не выключэнне, заўважыў віцэ-прэм’ер. Бо ў мінулым годзе быў атрыманы не той вынік, які можна мець у раёне. А перспектывы для гэтага есць.
– У гэтым я ўпэўніўся,– адзначыў Валерый Іваноў,– пазнаёміўшыся з некаторымі гаспадаркамі, тым, як праходзіць пасяўная, пераменамі , якія адбыліся пасля замены кіраўнікоў некаторых сельгасарганізацый у раёне, у тым ліку калектыву ААТ «Запольскае».
Падчас сустрэчы Валерый Іваноў адказаў на некаторыя пытанні прысутных. У прыватнасці, людзі прасілі пасадзейнічаць хутчэй пабудаваць маладзёжны клуб у в. Заполле, дзіцячую гульневую пляцоўку. Востра ставілі пытанне добраўпарадкавання 30 метраў дарогі, якую пашкодзілі падчас будаўніцтва аграгарадка і да гэтага часу не збіраюцца рамантаваць. Віцэ-прэм’ер загадаў да 9 мая выправіць становішча. Старшыня райвыканкама Іван Муха, які разам з прадстаўнікамі некаторых служб раёна таксама прымаў удзел на дні інфармавання, паабяцаў выправіць становішча за кошт таго, хто нанёс гэтую шкоду весцы.
Таксама былі абмеркаваны пытанні, звязаныя непасрэдна з павышэннем цэн і розніцай кошту на некаторыя прадукты харчавання, сітуацыя, якая складваецца на валютным рынку краіны. Віцэ-прэм’ер адказаў на ўсе пытанні прысутных і праінфармаваў аб мерах, якія прымае цяпер урад па стабілізацыі сітуацыі ў рэспубліцы.
Людміла РАБЕЦКАЯ
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Ольманские болота - клюквенный рай в центре Европы
Подробнее Ольманские болота - клюквенный рай в центре Европы На стыке Брестской и Гомельской областей находится самый большой в Европе комплекс верховых, переходных и низинных болот, сохранившихся в

