Малахаў – плюс, праблемы – мінус

Дырэктар гаспадаркі Пётр Малахаў
Учора ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Валевачы» першымі на Чэрвеньшчыне завяршылі сяўбу ранніх яравых зерневых культур.
Вялікдзень у гаспадарцы сустрэнуць з добрым настроем. Амаль з першых дзён трывала захапіўшы лідарства па тэмпах сяўбы ў раёне, мясцовыя земляробы дзень пры дні засявалі зерневымі не менш як па 100 гектараў. І з апярэджаннем графіка выканалі заданне – 1370 гектараў.
– Непасрэдна на сяўбе працавалі тры механізатары, – распавядае дырэктар ААТ «Валевачы» Пётр Малахаў. – Неаднаразовыя пераможцы раённых спаборніцтваў Уладзімір Пачасуй на «Джон-Дзіры» і Сяргей Гірынскі на «Фэндтзе» ў чарговы раз пацвердзілі статус вопытных, высакакласных спецыялістаў. Вельмі надзейна спрацаваў і Сяргей Кавалевіч на «МТЗ-3022″. Яго першапачаткова на сяўбу не планавалі, але давялося тэрмінова шукаць замену механізатару, які захварэў. Замена атрымалася ўдалая! Зрэшты, удзячнасці заслугоўваюць усе, хто працуе на пасяўной: механізатары на падрыхтоўцы глебы, унясенні мінеральных угнаенняў, інжынеры, паляводы, вадзіцелі, работнікі сталовай. І, канешне ж, спецыялісты агранамічнай службы, якую ўзначальвае Сяргей Бартніцкі.

Механізатар на падкормцы азімых Васіль Пачасуй
Для самога Пятра Малахава гэта другая сяўба на пасадзе кіраўніка гаспадаркі і першая – веснавая.
– Увосень, калі толькі прыняў «Валевачы», сабраў праўленне і кажу: «Як бы там ні было, да 25 верасня трэба адсеяцца», – узгадвае ён. – Шмат хто тады адрэагаваў на мае словы недаверлівай усмешкай. Але гэтую задачу мы выканалі. Дзякуючы таму, што пасеялі азімыя зерневыя ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, маем стопрацэнтную іх перазімоўку. А значыць, не трэба марнаваць час і сродкі на перасяванне…
Паспяхова справіўшыся мінулай восенню з ворывам зябліва (па гэтаму віду работ гаспадарка занялі першае месца ў раённым спаборніцтве), у гаспадарцы знялі яшчэ адну праблему, якая, калі пакінуць яе на вясну, стварае дадатковыя клопаты. Да таго ж, навукай даказана, што ўзнятае восенню зябліва дае падставу разлічваць на 5 цэнтнераў прыбаўкі ўраджайнасці зерневых. Да слова, сёлета ў гаспадарцы мяркуюць мець не менш за 9 тысяч тон збожжа ў вазе пасля дапрацоўкі.

Механізатар на сяўбе Сяргей Кавалевіч (злева) і вадзіцель на падвозцы зерня Аляксей Радчук
Калі ж гаварыць пра складаемыя паспяховага правядзення ў ААТ «Валевачы» яравой сяўбы, то варта ўзгадаць, што гаспадарка своечасова, а галоўнае, якасна падрыхтавала да выхаду ў поле глебаапрацоўчую і пасяўную тэхніку, набыла элітнае насенне зерневых, назапасіла дастатковую колькасць мінеральных угнаенняў. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Галіна Новік і старшыня прафкама Наталля Шыфрына забяспечылі інфармацыйнае суправаджэнне веснавых палявых работ экранамі ўнутрыгаспадарчага спаборніцтва і налічэння заработнай платы, адпаведнай нагляднай агітацыяй. А ўмовы аплаты працы даюць рэальную магчымасць кожнаму стараннаму механізатару істотна папоўніць за пасяўную сямейны бюджэт, бо расцэнкі за аб’ёмы работ, выкананыя звыш устаноўленага задання, павялічаны ўдвая.
… Першымі на Чэрвеньшчыне пасеяўшы раннія зерневыя, земляробы ААТ «Валевачы» працягваюць задаваць тэмп веснавым палявым работам у раёне. На гэтым тыдні тут таксама першымі пачалі пасадку бульбы і сяўбу агародніны.
Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Ольманские болота - клюквенный рай в центре Европы
Подробнее Ольманские болота - клюквенный рай в центре Европы На стыке Брестской и Гомельской областей находится самый большой в Европе комплекс верховых, переходных и низинных болот, сохранившихся в

