Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пайшоў з жыцця наш зямляк-герой

 Пайшоў з жыцця наш зямляк-герой

Днямі ў Хутарскую школу прыйшоў ліст з курортнага горада Анапа Краснадарскага краю. У ім сваякі паведамілі сумную вестку: 8 студзеня 2011 года на 95-м годзе жыцця памёр Герой Савецкага Саюза Іван Іванавіч Ладуцька.

Нарадзіўся І.І.Ладуцька 28 кастрычніка 1916 года ў вёсцы Стары Пруд у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сямігодкі паступіў на педагагічныя курсы настаўнікаў пачатковых класаў у Чэрвені. Потым паспяхова скончыў педтэхнікум у Барысаве. Але не давялося юнаку працаваць на ніве народнай асветы, не давялося сеяць «разумнае, добрае, вечнае».

Далейшае сваё жыццё Іван Іванавіч звязаў з Чырвонай Арміяй. З 1936 па 1939 гады вучыўся ў Кіеўскім ваенна-пяхотным вучылішчы, затым – у Краснадарскім лётным вучылішчы. У час Вялікай Айчыннай вайны баявыя дарогі нашага земляка праляглі цераз рэкі Дон і Днепр, а потым – праз Беларусь, Польшчу, Германію. Удзельнічаў у баявых аперацыях на Паўднёва-Заходнім, Стэпавым, Бранскім, Цэнтральным, 1-м Беларускім франтах. У лютым 1945 года за асабісты гераізм і ўмела праведзеныя баі з нямецкімі захопнікамі І.І.Ладуцьку было прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза.

Разам з іншымі часцямі і злучэннямі фронту яго батальён дайшоў да Берліна, салютаваў там у Дзень Перамогі. 24 чэрвеня 1945 года герой-гвардзеец Іван Ладуцька ў складзе зводнага батальёна 1-га Беларускага фронту ўдзельнічаў у Парадзе Перамогі ў Маскве.

Шмат гераічных подзвігаў здзейсніў у час вайны наш зямляк. Пра гэта ён напісаў у сваіх успамінах «Батальён за Одэрам», якія надрукаваны ў кнізе «Штурм Берліна». Пра гераічныя ўчынкі маёра Ладуцькі распавядаецца таксама ў кнізе «Под свинцовой метелью». Па расійскім тэлебачанні напярэдадні 65-годдзя Вялікай Перамогі дэманстраваўся дакументальны фільм пра нашага славутага земляка-героя.

У пасляваенны час І.І.Ладуцька закончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе, а затым – акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР. Да 1972 года ён працягваў службу ў Савецкай Арміі. Служыў у Северадзвінску, Архангельску, Маскве, Новасібірску, Калузе, а таксама ў ГДР. Меў шмат урадавых узнагарод. Сярод іх – тры ордэны Чырвонага Сцяга, тры – Чырвонай Зоркі, ордэны Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны першай і другой ступеняў, ордэн Леніна і Залатая Зорка Героя Савецкага Саюза.

Нягледзячы на сталы ўзрост, ветэран вайны, па ўспамінах дачкі Людмілы, прымаў пасільны ўдзел у грамадскім жыцці горада, вёў значную работу па патрыятычнаму выхаванню моладзі. Вучні Хутарскай школы падтрымлівалі сувязь са славутым земляком, дасылалі віншаванні да Дня нараджэння і свята Перамогі, за што Іван Іванавіч быў вельмі ўдзячны юным краязнаўцам. У музеі нашай школы абсталяваны куток, дзе сабраны шматлікія матэрыялы пра земляка-героя. У Анапе яго іменем названа адна з вуліц. У скверы на Алеі Славы каля Вечнага агню ўстаноўлена зорка ў гонар І.І.Ладуцькі.

У некралогу, які змешчаны ў гарадской газеце «Черноморка», падпісаным Анапскім гарадскім Саветам ветэранаў вайны і працы ды іншымі арганізацыямі, гаворыцца:

«Иван Иванович Ладутько был человеком большой души, заслужил уважение многих горожан. Он всегда находил время на встречи с анапскими школьниками, активно участвовал в общественной работе Совета ветеранов.

Память о замечательном человеке навсегда останется в сердцах анапчан. Разделяем боль невосполнимой утраты, скорбим вместе с близкими».

… Вестку аб смерці славутага земляка з горыччу ўспрынялі сваякі, аднавяскоўцы, школьнікі і многія жыхары Чэрвеньшчыны. Няхай будзе пухам яму расійская зямля.

Спі, зямляча, спачывай -

Не забудзе цябе край.

Пётр САКАЎ, настаўнік Хутарскай СШ,

старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі РСУП «Новая Ніва»

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.