Весткі з Чарнаградскай школы

АБМЯНЯЛІСЯ ВОПЫТАМ
На сваё чарговае метадычнае аб’яднанне настаўнікі пачатковых класаў Смілавіцкай зоны сабраліся ў Турэцкай базавай школе. Напачатку для ўдзельнікаў зладзілі экскурсію па ўстанове адукацыі. Яе дырэктар Антаніна Даўгалявец пазнаёміла педагогаў з вучэбнымі класамі. Потым госці наведалі школьны музей, дзе азнаёміліся з яго экспанатамі і пакінулі водгукі ў Кнізе наведвальнікаў. Затым настаўнікі пабылі на адкрытых уроках: у другім класе – па матэматыцы, у трэцім – па рускай мове. Сваё педагагічнае майстэрства дэманстравалі настаўніцы Інга Гляцэвіч і Ларыса Еўлаш. Падчас пасяджэння былі абмеркаваны актуальныя пытанні, якія тычацца асаблівасцяў працы педагогаў-»пачаткоўцаў»
ПАРАЗУМЕЛАСЯ З ВУЧНЯМІ
З адказнасцю ставіцца да педагагічнай дзейнасці маладая настаўніца Юлія Ляшкевіч, якая працуе ў школе першы год. Аддзел адукацыі накіраваў яе сюды пасля заканчэння Барысаўскага педагагічнага каледжа. Старанна рыхтуецца да кожнага ўрока, праводзіць са сваімі вучнямі цікавыя мерапрыемствы. З цеплынёй адносяцца да яе і выхаванцы-першакласнікі. Сваю нялёгкую настаўніцкую працу Юлія Ляшкевіч спалучае з завочнай вучобай у ВНУ.
СЯБРУЕМ З ВЯСКОВАЙ БІБЛІЯТЭКАЙ
Цесную сувязь са школай трымае мясцовая вясковая бібліятэка. Яе загадчыца Антаніна Бябічава – наш часты госць. Бібліятэкар дапамагае педагогам у арганізацыі кніжных выстаў, прысвечаных гістарычным падзеям ці знакамітым людзям. Так, апошнім часам ладзіліся выставы, якія распавядалі пра жыццё і творчасць І.Мележа, К.Каліны, У.Ягоўдзіка, К.Крапівы, П.Місько і іншых. Запомніліся дзецям і выставы «Сапраўдныя мужчыны служаць Айчыне», «Вайна — дзікая зброя смерці», «Імя бяды – наркотыкі…».
ВА ЎДЗЯЧНАСЦЬ АРТЫСТАМ – АПЛАДЫСМЕНТЫ
Нядаўна ў гасцях Чарнаградскага дзіцячага сада-пачатковай школы пабыла група артыстаў цырка «Фартуна» з горада Мінска. Нашы маленькія выхаванцы на працягу гадзіны з захапленнем назіралі за іх выступленнямі. Юным аматарам цырка даспадобы прыйшліся шматлікія нумары праграмы, кожны з якіх яны сустракалі цёплымі апладысментамі. Сустрэча пакінула добрае ўражанне і прыемны настрой.
Фёдар АНЦЫПІРОВІЧ,
в.Чарнаградзь
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Мнение церкви: купальские огни зажигают темные силы
Подробнее Хрысціянства прыйшло на Русь язычніцкую. І хаця веру славян нельга параўноўваць з язычніцтвам Заходняй Еўропы ці Усходу па прычыне яе чалавекалюбства...

