Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Час стаць прыкметным!»

«Час стаць прыкметным!»

«Час стаць прыкметным!» — прафілактычную акцыю пад такой назвай з 15 да 25 верасня праводзіць на Чэрвеньшчыне Дзяржаўтаінспекцыя.

Яе мэты — папулярызацыя выкарыстання насельніцтвам святловяртальных элементаў, прапаганда бяспекі дарожнага руху, тлумачэнне заканадаўства і прававых нормаў, якія рэгламентуюць паводзіны ўдзельнікаў дарожнага руху. З надыходам асенне-зімовага перыяду ўзрастае актуальнасць праблемы пешаходнага траўматызму. У цёмны час сутак вадзіцелі пры раз’ездзе з сустрэчным транспартам або пры руху ў нездавальняючых умовах надвор’я проста не ў стане своечасова адрэагаваць пры нечаканым з’яўленні на дарозе пешахода і прадухіліць наезд, тым больш, калі на ім цёмная вопратка. Пазначаны пешаход бачны ў бліжнім святле фар на адлегласці 140-150 метраў, у дальнім — 300-400 метраў. А ў цемры небяспека трапіць пад колы аўтамабіля павялічваецца ў параўнанні са светлым часам сутак у 9 разоў.

Варта нагадаць, што, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, да пешахода, які, рухаючыся па праезнай частцы ў цёмны час сутак, не пазначыў сябе флікерам, прымяняюцца штрафныя санкцыі ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь. Калі парушэнне ім Правілаў дарожнага руху пацягнула стварэнне аварыйнай сітуацыі, то памер штрафу складае ад 3 да 8 базавых велічынь. На суму ад 3 да 5 базавых велічынь штрафуецца пешаход, які знаходзіцца на дарозе ў стане алкагольнага ап’янення. У выпадку, калі парушэнне Правілаў дарожнага руху пацягнула прычыненне пацярпеламу лёгкага цялеснага пашкоджання, альбо пашкоджанне транспартнага сродку, грузу, дарожнага пакрыцця, дарожных i iншых збудаванняў або iншай маёмасцi, а таксама пакіданне ім месца дарожна-транспартнага здарэння, удзельнікам якога ён з’яўляецца,  вінаваты мусіць заплаціць штраф у памеры ад 5 да 20 базавых велічынь.

Веласіпедысты таксама ўваходзяць у групу рызыкі, калі яны не пазначаны святловяртальнымі элементамі. Веласіпед неабходна абсталяваць фарамі (ліхтарамі), якія выпраменьваюць спераду белае, ззаду —  чырвонае святло. Па праезнай частцы дарогі веласіпедысту дазволена рухацца не далей за 1 метр ад яе правага краю.

У адпаведнасці з патрабаваннямі Правілаў дарожнага руху таксама павінны быць абсталяваны гужавыя павозкі.

Аляксей КРАСІКАЎ, старшы інспектар дарожна-патрульнай службы ДАІ Чэрвеньскага РАУС

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.