Зоркі НБА завіталі ў Чэрвень да хворых дзяцей
Днямі Беларусь наведала дэлегацыя са Злучаных Штатаў Амерыкі на чале са старшынёй фонду “Духоўная Дыпламатыя” Майклам Маргулісам і заснавальнікам кампаніі “Sportsрower International” Білам Алексанам. У яе склад, у прыватнасці, увайшлі сусветна вядомыя ветэраны Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі Джэром Уільямс (“Таронта”, “Дэтройт”, “Чыкага” і “Нью-Ёрк”), Дэвід Вуд (былы форвард “Голдэн Стэйт”, “Сан-Антоніа” і “Дэтройта”), Пол Грант (экс-цэнтравы “Мінесоты” і “Юты”), яе дзеючыя ігракі.
Праграма візіту, галоўная мэта якога – папулярызацыя баскетбола і развіццё беларуска-амерыканскіх адносін праз спорт і рэалізацыю сацыяльных праектаў, уключала ў сябе майстар-класы, наведванне спартыўных і культурна-гістарычных аб’ектаў, два таварыскія матчы каманды зорак НБА з мацнейшымі баскетбалістамі чэмпіянату Беларусі ў Мінску і Магілёве. Таксама дэлегацыя з ЗША завітала ў Чэрвеньскі дом-інтрэнат для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
– Я ўжо прыязджаў сюды з прадстаўнікамі нашага фонду сем гадоў таму, – распавёў у гутарцы з карэспандэнтам “Раённага весніка” Майкл Маргуліс. – Тая сустрэча ўсіх нас вельмі ўразіла. І я паабяцаў сабе, што калі-небудзь мы абавязкова вернемся ў ваш дом-інтэрнат зноў. Бо нельга быць абыякавымі да вельмі складаных лёсаў гэтых дзяцей. І калі мы, хрысціяне, кажам словы пра любоў і дабрыню, то яны не павінны заставацца проста словамі. Таму я вельмі спадзяюся, што гэтая сустрэча прынясе рэальны плён у выглядзе дапамогі дому-інтэрнату, якую маюць намер аказаць некалькі амерыканскіх дабрачынных арганізацый…
Работнікі і выхаванцы інтэрната паказалі замежным гасцям фрагменты канцэртных праграм, падрыхтаваных да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Яны выступалі так шчыра і пранікнёна, што сябры дэлегацыі ўсё зразумелі без перакладу. У многіх на вачах з”явіліся слёзы…
Сапраўднае свята падарыў хворым дзецям сусветны рэкардсмен па працягласці жангліравання баскетбольным мячом (22 гадзіны і 12 хвілін) і ўладальнік рэкорду Гінеса па жангліраванню найбольшай колькасцю мячоў адначасова Брус Крэвер, які разам з дачкой прыехаў у складзе амерыканскай дэлегацыі ў нашу краіну. Ён не толькі паказаў сваё фантастычнае майстэрства, але і правёў гульні з выхаванцамі інтэрната, падчас якіх чароўным чынам “прымушаў” мячы круціцца ў іх руках.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Как приспособить бизнес для сельской жизни
Подробнее Чтобы сельские регионы не теряли самую продвинутую рабочую силу, деревне необходимо предоставить альтернативный сельскому хозяйству вид экономической деятельности. Какой бизнес может стать урожайным

