Чароўная торбачка ў Чэрвені
Днямі ў госці да сяброў кнігі ў дзіцячую бібліятэку завітаў пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік. Ён прыехаў да маленькіх чытачоў (гэта былі вучні 2-4 класаў), захапіўшы з сабой чароўную торбачку, поўную падарункаў. Каб атрымаць падарунак, неабходна было расказаць верш на роднай мове, адгадаць загадку, паўтарыць прымаўку-нявымаўку. У гэту гульню-забаву ўключыліся нават настаўнікі і работнікі бібліятэкі. Не адразу і ў дарослых атрымалася хутка паўтарыць напрыклад такую скорагаворку: «Дабёр бабёр, бабраняты — на падвор».
Дзеці з задавальненнем паўтаралі разам з пісьменнікам: «Добры ранак!», «Добры дзень!», «Добры вечар!», «Дабранач!», «Дзякую!», «Калі ласка!» Адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, чыталі вершы.
Таму не дзіўна, што потым з чароўнай торбачкі, як з казачнага рога, пасыпаліся падарункі: закладкі з выявамі славутых асветніц Беларусі, паштоўкі з народнымі назвамі, кніжкі, аздобленыя выдатнай мастачкай Аленай Лось.
Пісьменнік у гульнёвай форме пазнаёміў дзяцей са сваімі кнігамі, у якіх своеасабліва апісвае раслінны і навакольны свет нашай краіны. Народныя легенды, паданні, загадкі, лічылкі, скорагаворкі, забаўлянкі, дзіцячыя гульні ўдала ўключаны ў яго творы, прысвечаныя роднай прыродзе — «Ці вернецца князь Кук?», «У царстве Вадзяніка», «Дзівосны карабель», «Птушыная дарога», «Цікаўныя выдраняты», «Срэбракрылыя стужкі», «Жывая вада крыніц», «Галасы старажытных падарожнікаў», «Нацыянальны парк Прыпяцкі», «Птушкі побач з намі», «Бярэзінскі біясферны запаведнік», «Беларуская восень» і інш. Упрыгожыць творы дзівоснымі фотаздымкамі яму дапамог сябар з Гродна Сяргей Чарапіца.
Гартаючы старонкі сваіх кніг, пісьменнік цікавіўся ў дзяцей, ці ведаюць яны такіх жывёл, птушак, расліны. Акцэнтаваў увагу на тых відах жывёльнага і расліннага свету, якія занесены ў Чырвоную кнігу. Уладзімір Іванавіч пераканаў школьнікаў, што пра сваё захапленне прыродай можа гаварыць бясконца.
Асаблівае месца ў яго творчасці займаюць казкі, апавяданні і аповесці для дзяцей. Некаторыя п’есы («Залатое зярнятка», «Пякла баба калачы», «Усміхніся, прынцэса!») ставіліся ў лялечных і драматычных тэатрах краіны, на беларускім радыё і тэлебачанні. Не менш цікавымі з’яўляюцца творы аўтара пра гістарычнае мінулае. Яны знаёмяць з найбольш памятнымі і значнымі падзеямі, з’явамі, помнікамі прыроды, культуры і гісторыі, вядомымі асобамі, якімі адметна Беларусь. Героі нібыта клічуць зазірнуць у даўніну, каб даведацца, дзеля чаго жылі нашы продкі, чым займаліся, што пакінулі пасля сябе.
Уладзімір Іванавіч дапісаў і ўключыў у выданне «Азбукоўнік», які быў надрукаваны раней, літары й, ў, апостраф (спачатку іх там не было), якія ў беларускай мове маюць вялікае значэнне.
Назіраючы за эмоцыямі дзяцей, можна сцвярджаць, што кнігі Уладзіміра Ягоўдзіка выклікалі цікавасць. Некалькі сваіх кніг Уладзімір Ягоўдзік падараваў дзіцячай бібліятэцы.
А на заканчэнне сустрэчы дзеці паглядзелі мультфільм «Піліпка-сынок» паводле беларускай казкі пра дабро і зло, які створаны рэжысёрам Таццянай Кубліцкай на кінастудыі «Беларусьфільм».
Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Как приспособить бизнес для сельской жизни
Подробнее Чтобы сельские регионы не теряли самую продвинутую рабочую силу, деревне необходимо предоставить альтернативный сельскому хозяйству вид экономической деятельности. Какой бизнес может стать урожайным

