Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чакайце ў госці «Вёсачку», удзельнікі жніва!

Задорны бляск у вачах, звонкія галасы, мора абаяльнасці і артыстызму, любоў да песні… Плюс два баяны, яркія касцюмы… Усё гэта – ансамбль народнай песні «Вёсачка», які створаны з работнікаў аддзела культуры райвыканкама два месяцы таму.

Чакайце ў госці «Вёсачку», удзельнікі жніва!

 

Міхаіл Шчэрбач, Ніна Ціхановіч, Кацярына Лазарчук, Вольга Лаўніковіч, Людміла Зыль, Людміла Лепеш.

У мінулы чацвер яго кіраўнік і акампаніятар Людміла Лепеш, акампаніятар і саліст Міхаіл Шчэрбач, салісткі Ларыса Зыль, Ніна Ціхановіч, Кацярына Лазарчук разам з вядучай, загадчыцай раённага аўтаклуба Вольгай Лаўніковіч распачалі творчую вандроўку па гаспадарках раёна, каб прыгожымі песнямі, задорнымі воклічамі, прытанцоўкамі ўзняць настрой удзельнікам жніва-2011.

У той то дажджлівы, то пагодны дзень выступленні самадзейных артыстаў пачулі на зернятоках ці ля камбайнаў у КСУП «Эксперыментальная база «Натальеўск», КСУП «Ганута-Агра», ААТ «Лядзенскі» і сельгасфіліяле «Велікаполле» КУП «Мінсктранс». Распачыналіся яны прыгожай беларускай песняй «Вёсачка», якая дала назву творчаму калектыву, а працягваліся рускімі і беларускімі народнымі песнямі, сярод якіх была і задорная «Чарка на пасашок». Прымалі ансамбль прыязна – усміхаліся, падпявалі, прытанцоўвалі, узнагароджвалі апладысментамі, дзякавалі…

Прыемна ўзрушанымі былі не толькі вяскоўцы, але і самі ўдзельнікі калектыву. Яны жыва абменьваліся ўражаннямі, абмяркоўвалі парадак выступленняў, дамаўляліся аб наступных вандроўках, якіх шмат яшчэ мяркуюць зрабіць… Чакайце ў госці «Вёсачку», удзельнікі жніва!

Святлана АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.