Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У пошуках электрычнасці

У пошуках электрычнасці

Гісторыі пра знікненне святла ў хаце альбо кватэры і доўгія пошукі адпаведнага спецыяліста даводзіцца выслухоўваць даволі часта. Мабыць, у пераважнай колькасці жыхароў Чэрвеньшчыны хаця б раз у жыцці ўзнікала такая сітуацыя. Асабіста мяне звычайна выратоўваюць (па-іншаму гэта і не назавеш) нумары тэлефонаў знаёмых электрыкаў, запісаныя ў памяці мабільнага. Некалькі разоў аднаўляў святло адпаведны спецыяліст з Чэрвеньскага камунгаса. А што рабіць вяскоўцам, калі раптам электрычнасць згасла і прычына знаходзіцца ўнутры памяшкання? Вось тут і пачынаюцца «хаджэнні па пакутах». Пра свае распавяла ў лісце наша чытачка з в.Стары Пруд Алена Васільеўна Лойка:tc «Гісторыі пра знікненне святла ў хаце альбо кватэры і доўгія пошукі адпаведнага спецыяліста даводзіцца выслухоўваць даволі часта. Мабыць, у пераважнай колькасці жыхароў Чэрвеньшчыны хаця б раз у жыцці ўзнікала такая сітуацыя. Асабіста мяне звычайна выратоўваюць (па-іншаму гэта і не назавеш) нумары тэлефонаў знаёмых электрыкаў, запісаныя ў памяці мабільнага. Некалькі разоў аднаўляў святло адпаведны спецыяліст з Чэрвеньскага камунгаса. А што рабіць вяскоўцам, калі раптам электрычнасць згасла і прычына знаходзіцца ўнутры памяшкання? Вось тут і пачынаюцца »хаджэнні па пакутах». Пра свае распавяла ў лісце наша чытачка з в.Стары Пруд Алена Васільеўна Лойка:»

«29 чэрвеня ў маім доме знікла святло. Я пачала шукаць дапамогі. Патэлефанавала начальніку Чэрвеньскага РЭС, але яго на месцы не застала. Праўда, назаўтра прыехалі адтуль два чалавекі. У дом не заходзілі. Паглядзелі на правады, якія ўваходзяць у адну трубу пад дахам, і сабраліся ад’язджаць. Я іх прашу: знайдзіце прычыну, чаму няма святла. Яны адказалі, што сваю працу зрабілі, а ўнутры будынка, маўляў, рамонтам не займаюцца. Тады я папрасіла ў іх нумар тэлефона таго, да каго можна звярнуцца. Патэлефанавала ў «Электрык-сервіс», аддзел збыту Чэрвеньскага РЭС, Энерганагляд, Чэрвеньскую ЖКГ… Гэта заняло паўдня. І ў райвыканкам звярталася. Але так нічога і не дабілася…

Тады вырашыла патэлефанаваць у Калодзежскі сельвыканкам. Выслухала мяне сакратар, узяла нумар тэлефона і сказала: «Вам пазвоняць». І праўда, патэлефанавала старшыня сельвыканкама Людміла Пасудзеўская. Яна сказала, што дамовілася з начальнікам Іванаўскага лесапункта Мікалаем Галалобам, каб ён накіраваў у вёску электрыка. Першага ліпеня пасля працы да мяне завітаў Андрэй і адрамантаваў святло. Сардэчна дзякую яму, Людміле Пасудзеўскай, Мікалаю Галалобу за клопат і дапамогу!

А яшчэ, карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць Наташы (прозвішча, на жаль, не ведаю) з в.Красны Дар за яе чулае сэрца. Аднойчы я набірала ваду са студні. Яна ўбачыла, што мне, 77-гадовай, цяжка выцягваць вядро. Падскочыла, выцягнула і прынесла ваду ў дом. Было гэта а дзявятай гадзіне вечара. Я спыталася, адкуль яна і як завуць, прапанавала пераначаваць у мяне. Але Наташа адмовілася, сказала, што яе чакаюць дома, і пайшла…

Дык вось пабольш бы было такіх неабыякавых, як Наташа, Людміла, Мікалай, Андрэй! Людзі, дарыце адно аднаму пабольш дабрыні і цеплыні, бо жыццё чалавечае такое кароткае…»

А сапраўды, куды звяртацца жыхарам Чэрвеньшчыны, калі згасла святло? Як атрымалася высветліць, такога віду рамонтныя работы выконваюць прыватнае будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства «Электрык-сервіс» (тэл. 55-6-55, 55-3-28), а таксама (пры спрыяльным збегу абставінаў) ІП Лысы (Аляксандр Васільевіч Лысы, тэл. (8-029) 640-96-84 (Вэлком), (8-033) 334-07-49 (МТС). Паслугі, зразумела, платныя. Да таго ж, трэба ўлічыць немалыя выдаткі на бензін электрыка, які выязджае да заказчыка… Магчыма, камусьці такая паслуга падасца дарагой… Дарэчы, у такой сітуацыі апынулася і аўтарка гэтага ліста.  Мо, ёсць і іншыя спецыялісты. Будзем удзячны, калі адгукняцеся, паведаміце свае каардынаты. Не ў якасці рэкламы, а ў дапамогу. Бо такія паслугі насамрэч запатрабаваныя… Асабліва, калі праблемы ўзнікаюць увечары альбо ў выхадныя… І калі без «лямпачкі Ільіча», камп’ютара, электрачайніка, электраводанагравальніка і г.д. можна сяк-так пратрымацца, дык халадзільнік доўга цярпець у чаканні жаданай электрычнасці не зможа… А паколькі ў ім марозяцца ўжо ягады ды іншыя нарыхтоўкі на зіму, доўгая адсутнасць святла прынясе шмат стратаў…

Пацікавіліся мы і паслугамі электрыка Чэрвеньскай ЖКГ. Вось што распавёў галоўны інжынер Віктар Гурыновіч:

– Усе электратэхнічныя работы да шчытка ў дамах, якія знаходзяцца на абслугоўванні ў камунгасе, выконваюцца бясплатна.  Платныя паслугі пачынаюцца з рамонту ўводных аўтаматаў ці іх замены (альбо пакетнікаў – там, дзе пробкі яшчэ не заменены на аўтаматы). Усе паслугі па рамонту электрычнасці ўнутры дома альбо кватэры (незалежна ад таго, прыватызаваныя яны ці не) таксама платныя. У дамах, якія не знаходзяцца на нашым абслугоўванні, усе электратэхнічныя работы платныя – і да шчытка, і пасля. Заяўкі прымаюцца кругласутачна па тэлефоне дыспетчарскай 5-55-88. Час працы электрыка – з 8 да 17 гадзін.

Святлана АДАМОВІЧ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.