СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ «КАНДЫТАР» – ПОВАРУ Ў ДАПАМОГУ
Так атрымалася, што большую частку свайго свядомага жыцця Таіса Варанковіч пражыла ў Прыбалтыцы, куды выехала з бацькамі яшчэ маленькай. Там скончыла Рыжскае кааперацыйнае вучылішча, набыла спецыяльнасць «кандытар», асвоіла прафесію. І па сённяшні дзень яе любімыя вырабы – хлебабулачныя. Іх Таіса Уладзіміраўна з асаблівымі задавальненнем ды натхненнем і пячэ, і спажывае, і частуе іншых.
На Чэрвеньшчыну яна з уласнай сям’ёй вярнулася дзесяць гадоў таму. І з таго часу паспела перакваліфікавацца двойчы. Напачатку – у прадаўца, а потым – у повара. Па апошняй спецыяльнасці працуе тры гады ў Турэцкім дзіцячым садзе-базавай школе. Прафесіі сумежныя, але, вядома, ёсць і адрозненні. Зрэшты, спецыяльнасць «кандытар» повару дапамагае. Як прызналася сама Таіса Варанковіч, яе салодкія вырабы да святаў разыходзяцца на «ўра!».
З задавальненнем спажываюць смачныя абеды і выхаванцы Турэцкага дзіцячага сада-базавай школы. І гэта повару да душы. Меню яна стараецца разнастаіць уласнымі прыдумкамі. Не пужаюць яе і аб’ёмы, у якіх неабходна гатаваць. Для Таісы Уладзіміраўны няма розніцы, аднаму чалавеку зварыць абед ці некалькім дзясяткам. І ў гэтым адчуваецца ўпэўненая рука майстра сваёй справы.
Яна нават не пабаялася ўзяць удзел у конкурсе прафесійнага майстэрства, які ўвосень 2009 года ўпершыню ладзіў для повараў дашкольных устаноў і комплексаў «дзіцячы сад-школа» аддзел адукацыі райвыканкама. Выступала Таіса Варанковіч у пары з Ірынай Гутнік. Каб прадставіць іх, група падтрымкі прыдумала і паставіла цэлы спектакль – з вядомай казкі пра капрызулю-прынцэсу, якая не хацела есці.
– Па шчырасці, я ўпершыню тады ўдзельнічала ў такім конкурсе па спецыяльнасці «повар», — прыгадвае Таіса Уладзіміраўна. – Было даволі складана ў адну хвіліну зарыентавацца, калі далі набор прадуктаў – і думай, што з іх можна прыгатаваць за невялікі прамежак часу. А вось «хатняе заданне» – хлебабулачныя вырабы па тэме «Год роднай зямлі» – гатавала без хвалявання. І Дыплом атрымала якраз за лепшае адлюстраванне тэматыкі года. Увогуле, конкурс спадабаўся. І цяпер, калі назапашаны пэўны вопыт, я б не адмовілася яшчэ раз у такім паўдзельнічаць…
За гэтыя гады Таіса Варанковіч заваявала аўтарытэт у вяскоўцаў як майстар сваёй справы. Калі патрэбна зладзіць шырокую ўрачыстасць, гатаваць запрашаюць яе. Вяселлі, юбілеі, дні народзінаў… Пры падрыхтоўцы да іх повар з адукацыяй «кандытар» – чалавек незаменны. Мяса «па-французску», адбіўныя з грыбамі, «лодачкі» з рыбы, разнастайныя салаты, пірагі… Усё Таіса Уладзіміраўна заўсёды гатуе з душой. Падабаецца гэтая справа, таму і не надакучае. Смачна накарміць людзей для яе – у радасць. А яшчэ яна любіць эксперыментаваць, дадаваць у даўно вядомыя рэцэпты штосьці сваё. Таксама атрымліваецца ўдала. А што можа быць прыемней для чалавека за магчымасць займацца ўлюбёнай справай?!
Святлана АДАМОВІЧ. Фота аўтара
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Как получить проценты за пользование чужими деньгами?
Подробнее Если у вас на руках есть решение суда о взыскании средств с вашего должника вы имеете право на дополнительный процент за то что должник не вернул деньги вовремя.

