Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Яшчэ адно імя доктара навук tc «Яшчэ адно імя доктара навук » з Чэрвеня

Нараджэннем з Ігумена многія рупліўцы на ніве медыцыны. Адны з іх дасягнулі вышынь у практычнай рабоце. Іншыя здолелі шмат зрабіць у навуцы. Хтосьці актыўна спалучаў медыцынскую практыку і тэорыю. tc «Нараджэннем з Ігумена многія рупліўцы на ніве медыцыны. Адны з іх дасягнулі вышынь у практычнай рабоце. Іншыя здолелі шмат зрабіць у навуцы. Хтосьці актыўна спалучаў медыцынскую практыку і тэорыю. »

У 1900 годзе ў Ігумені нарадзілася Рахіль Абрамаўна Хургіна.

Адно з распаўсюджаных яўрэйскіх прозвішчаў на Міншчыне. На жаль, няшмат звестак вядома з яе біяграфіі… У прыватнасці, вядома тое, што вучылася Хургіна ў Маскве ў другім медыцынскім інстытуце. Сярод яе настаўнікаў быў і Іпаліт Васільевіч Давыдоўскі, адзін з буйнейшых савецкіх патолагаанатамаў, акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР, Герой Сацыялістычнай працы. Доктарскую дысертацыю ён абараніў яшчэ ў 1921 годзе. Гэта па яго ініцыятыве было ўведзена правіла, што ўсе выдаляемыя хірургамі матэрыялы павінны абавязкова падвяргацца мікраскапічнаму даследаванню. Менавіта настаўнік Хургіной прапанаваў рэгістраваць усе ўрачэбныя памылкі, параўноўваць клінічны і анатамічны дыягназы. У 2-м Маскоўскім медыцынскім інстытуце Давыдоўскі амаль сорак (!) гадоў узначальваў кафедру паталагічнай анатоміі. А таксама з’яўляўся галоўным рэдактарам часопіса «Архив патологии». У 1964 годзе вучоны быў адзначаны Ленінскай прэміяй.

За такім настаўнікам нельга не было ісці след у след… I Рахіль Абрамаўна старалася спраўдзіцца як прафесіянал, дасягнуць вышынь у медыцыне.

У час Вялікай Айчыннай вайны наша зямлячка працавала ў Краснаярскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. Загадвала кафедрай паталагічнай анатоміі. Прыйшла на яе кандыдатам медыцынскіх навук. Папярэднікам на пасадзе загадчыка кафедры быў прафесар Леон Макусавіч Шабад. А з 1943 года кіраўніцтва ўзяла на сябе ўраджэнка Ігумена. I працавала загадчыкам кафедры да 1949 года. За гэты час (у 1944 годзе) абараніла доктарскую дысертацыю.

Былі ў Рахіль Абрамаўны і свае вучні. У прыватнасці, Пётр Георгіевіч Падзёлкаў, які ў будучым стаў рэктарам Краснаярскага медыцынскага інстытута.

А ў 1950-ыя гады Рахіль Абрамаўна перавялася ў Іркуцкі медыцынскі інстытут. 3 1956 па 1972 гады Хургіна ўзначальвала кафедру паталагічнай анатоміі ў гэтай славутай ВНУ. Дзякуючы новаму загадчыку, іркуцкія вучоныя заявілі аб сабе як аб даследчыках новых важных накірункаў. У прыватнасці, кафедра стала большую ўвагу надаваць даследаванням у галіне паталогіі нырак, імунамарфалогіі і агульнай паталогіі.

Аўтарытэт у нашай зямлячкі быў надзвычайны. Прафесар Р.Хургіна надрукавала болей за 40 сур’ёзных навуковых работ. I сёння, зазірнуўшы ў «Вялікую медыцынскую энцыклапедыю», можна знайсці каля дзесяці яе грунтоўных артыкулаў. Рахіль Абрамаўна – аўтар шэрагу раздзелаў па паталогіі нырак ў VII томе кіраўніцтва для патолагаанатамаў. Пад кіраўніцтвам Р. Хургіной у Іркуцку былі абаронены дзве доктарскія і шэсць кандыдацкіх дысертацый.

За час работы Рахіль Абрамаўны кафедра стала сапраўдным касультацыйным цэнтрам для ўсіх патолагаанатамаў Іркуцкай вобласці і Бураціі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.