Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жніво пачнецца з рапса

 

Жніво пачнецца з рапса

Для працаўнікоў сельскай гаспадаркі  набліжаецца вельмі адказны час – уборка збожжавых і зернебабовых культур. Сёлета ў раёне  агульная плошча іх складае 27512 гектараў, у тым ліку азімых – 13718. Пры  ўраджайнасці 35,7 цэнтнеры з гектара  плануецца  атрымаць  98 тысяч тон збожжа ў бункернай вазе. У сельгаспрадпрыемствах прыкладаюць усе намаганні, каб  дастойна справіцца з гэтай задачай.  Аб тым, як падрыхтаваны гаспадаркі да ўборкі ўраджаю, распавядаюць:

 

 

Галоўны спецыяліст па раслінаводству ўпраўлення  сельскай гаспадаркі і харчавання

райвыканкама Надзея ЛАДУЦЬКА:

– Сёлетні год для нас больш складаны, чым мінулы. Зімой дзве тысячы гектараў азімых не вытрымалі іспытаў марозам, а ў маі-чэрвені 1801 гектар  зерневых і зернебабовых пашкоджаны ад засухі. Таму цяпер праводзіцца інвентарызацыя пасеваў, якія не выкарыстаны на корм жывёле, а таксама кукурузы, грэчки и проса. Гэтыя палеткі падкормліваюцца і вядзецца далейшы догляд за імі па тэхналогіі зерневых.

Кантрастныя ўмовы надвор»я абумовілі  розныя тэмпы выспявання зерня, зарастанне некаторых палеткаў пустазеллем. У такіх абставінах аптымальны збор і захаванне ўраджаю забяспечыць максімальнае выкананне тэхналогіі ўборкі  і дапрацоўкі зерня. Таму пастаянна праводзім абследаванне палёў. Па нашых разліках, жніво пачнем ў другой дэкадзе ліпеня з рапса, плошча якога  ў раёне  займае 4028 гектараў. Зробім такім чынам абкатку часткі камбайнаў, а астатнія потым накіруем на ўборку зерневых. Гэта, а таксама плюшчэнне першага зерня,  дасць магчымасць разгрузіць сушыльную гаспадарку.

Асаблівую ўвагу пры ўборцы будзем надаваць насенным участкам і праверцы насення на жыццяздольнасць. На  пастаянным кантролі нашай службы знаходзіцца і стан зернескладоў, у якіх цяпер праводзіцца чыстка і дэзінфекцыя.

 

Начальнік інспекцыі дзяржтэхнагляду Мікалай НАСЕЧАНКА:

– Для ўборкі зерневых і зернебабовых культур ў гаспадарках раёна ёсць 130 збожжаўборачных камбайнаў. Акрамя таго, 6 яшчэ павінны сёлета атрымаць па лізінгу.  На ўборку рапса задзейнічаем 45. Усе яны знаходзяцца ў рабочым стане і чакаюць выхаду ў поле. Па нашых разліках яны павінны справіцца з гэтай задачай за 10 працоўных дзён. А ўвогуле,  па стану на 7 ліпеня да ўборкі  гатовыя 90,7 працэнтаў усёй збожжаўборачнай тэхнікі. Аператыўна праводзілі гэтую работу ААТ «Лядзенскі», ААТ «Валевачы», КСУП «Ганута-Агра»,  СВФ» Новыя Зелянькі» КУП «ГМЗ№1″, КСУП «Эксперыментальная база»Натальеўск».  Са спазненнем прыступілі ААТ «Раванічы», ААТ «Х з»езд Саветаў», ААТ «Запольскі», Смілавіцкі дзяржаўны агратэхнічны каледж. З абласнога бюджэту на правядзенне гэтых мерапрыемстваў было выдзелена 159 мільёнаў рублёў, але  многія гаспадаркі  рабілі  рамонт і набывалі запчасткі за ўласныя сродкі.

Пакуль праблемай застаецца забяспечанасць механізатарскімі кадрамі. Таму з розных арганізацый раёна для работы на камбайнах і зернесушыльных комплексах  запрошаны 19 чалавек,  прыцягнута 7 трактароў і 3 машыны для адвозкі збожжа.

Для яго дапрацоўкі і сушкі  будзе задзейнічана 50 зернесушыльных комплексаў. Яшчэ адзін у ААТ «Запольскі» плануем увесці ў эксплуатацыю да пачатку ўборачных работ. Гатоўнасць іх на сённяшні дзень складае пакуль 85 працэнта. Таму цяпер актыўнымі тэмпамі вядзецца рамонт і рэканструкцыя. Тэхнічныя іх магчымасці складаюць ў сярэднім у суткі  для апрацоўкі рапса – крыху больш за 1000 тон,  збожжа — больш за 4000. Працаваць яны будуць кругласутачна.

На базе Чэрвеньскага  райаграсервіса створаны брыгада і мабільнае звяно для рамонту і дыягностыцы тэхнікі ў майстэрні і на палях.

Улічваючы сёлетнія неспрыяльныя ўмовы надвор»я, якія нанеслі шкоду пасевам, больш увагі надаем спецыяльным прыстасаванням для тэхнікі. Так, 72 камбайна укамплектаваны сцеблапад»ёмнікамі для работы на палеглых участках. Гэта дасць магчымасць убіраць з мінімальнымі стратамі, а пры аптымальных умовах надвор»я і нагрузцы на камбайн у сярэднім 215 гектараў  завяршыць жніво за 20 дзён.

Занатавала Людміла РАБЕЦКАЯ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.