Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Атрымалі тлумачэнні і пагутарылі за жыццё

Чарговы прыём грамадзян прадстаўнікамі абласной улады ў нашым раёне адбыўся на мінулым тыдні. На гэты раз жыхары мелі магчымасць звярнуцца да намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама Анатоля Мірчука.
На сустрэчу з ім папярэдне запісаліся чатыры чалавекі. Іх пытанні тычыліся, у асноўным, жыллёвых праблем. Жыхарка Чэрвеня выказала сумненне ў правільнасці налічанай ёй раённай ЖКГ вялікай сумы грошай за прыватызацыю старой кватэры, за якую можна купіць новую. Таму яна прасіла пасадзейнічаць, каб дакладны пераразлік зрабіла ёй абласная жыллёва-камунальная гаспадарка. Анатоль Васільевіч паабяцаў, што на працягу 10 дзён яе просьба будзе выканана.
Шматдзетная маці, пенсіянерка з в. Ведрыца, прасіла дапамагчы ёй прыватызаваць дом, які знаходзіцца ва ўласнасці ранейшага СПК «Новая Ніва», а цяпер ААТ «Ганута-Агра». Справа гэтая цягнецца ажно з 1995 года і да цяперашняга часу ніяк не завершыцца. Патэлефанаваўшы дырэктару гаспадаркі, намеснік старшыні аблвыканкама заверыў жанчыну, што яе пытанне без прамаруджвання вырашыцца на працягу некалькіх дзён.
Прадпрымальнік з Чэрвеня прасіў дапамагчы набыць за палову кошту пустуючы будынак ПМК-237, каб абсталяваць яго пад швейны цэх, прыцягнуць новыя рабочыя месцы, а ў будучым — аказваць паслугі насельніцтву. Анатоля Васільевіча зацікавіла такая перспектыва. Ён паабяцаў пасадзейнічаць у вырашэнні гэтай праблемы.
А былы настаўнік з Чэрвеня прыйшоў да прадстаўніка абласной ўлады, каб пацікавіцца, ці будзе працягвацца праграма па льготнаму будаўніцтву жылля, бо гэтае пытанне непасрэдна тычыцца яго дачкі. Яна больш за 10 гадоў жыве з сям»ёй у інтэрнаце г. Мінска і стаіць на чарзе на атрыманне жылля. Акрамя таго, пенсіянер пагутарыў з Анатолем Васільевічам за жыццё, з хваляваннем – пра здароўе сучаснай моладзі, яе будучыню.
***
У гэты ж дзень для жыхароў раёна адначасова «прамую лінію» і прыём грамадзян праводзіў начальнік Мінскага абласнога упраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Сяргей Шкруднеў. На яго тэлефон паступіла два звароты, якія тычыліся пытанняў гандлю і работы аўтапарка №20.

Л.Цітаўка

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.