Уладзімір Місцейка: «Праца з дзецьмі – гэта тое, чым жыву…»
Яго выхаванкі радуюць сваімі вакальнымі выступленнямі не толькі жыхароў Смілавічаў, але і ўсёй Чэрвеньшчыны – падчас канцэртаў, у якіх задзейнічаны школьнікі. І калі яны знаходзяцца на сцэне, варта паназіраць і за іх педагогам. У гэты час ён не проста гукарэжысёр, а і натхняльнік, і падказчык, і віртуальны ўдзельнік дзейства. Усім сваім абліччам падказвае, што трэба і як у гэты момант паказаць, праспяваць, данесці да гледача. І мянушка яшчэ з Маладзечанскага музычнага вучылішча – Маэстра – падыходзіць яму на ўсе сто.
Вось такі ён – педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік аматарскага аб’яднання «Эстрадныя спевы» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п.Смілавічы Уладзімір Місцейка. Маэстра, натхняльнік, творца… А яшчэ – вельмі цікавы субяседнік, чалавек, улюбёны ў музыку. Пра ўсё гэта і гутарым…
- Уладзімір Уладзіміравіч, які ваш стаж выкладчыцкай працы?
- Гадоў 20. Я ж яшчэ ў Мазоўкі працаваў – у ранейшым Доме піянераў. Дарэчы, мая першая выпускніца – наша вядомая смілаўчанка Аксана Кавалеўская, група «Краски».
- Гэта самы вялікі поспех сярод вашых выхаванцаў?
- Так. Яшчэ, памятаю, у свой час Саша Бельскі з Заполля заснаваў сваю групу. Спяваў ён нядрэнна. Тата яму дапамагаў здымаць кліпы. Я не ведаю, ці існуе тая група зараз, але на той час яна была досыць папулярная ў студэнцкім асяроддзі г.Мінска.
- Вам падабаецца працаваць з дзецьмі?
- Вельмі! Дзяцей я люблю. А працаваць з імі – гэта ў задавальненне. А калі яшчэ і вынік паказваюць…
- А які ўзрост вашых цяперашніх выхаванцаў?
- Гэта вучні з першага па сёмы клас.
- І за ўсе гады вашай працы, хаця б прыкладна, колькі ў вас было гурткоўцаў?
- Чалавек 80-100, мабыць.
- А наколькі шмат сустракаецца сапраўдных талентаў і колькі такіх, якім трэба працаваць, працаваць і працаваць?
- Другіх нашмат болей. А здольных з кожным годам становіцца ўсё меней і меней. Не ведаю, з чым гэта звязана. Магчыма, многім не хапае падтрымкі бацькоў, настойлівасці з іх боку… Я лічу, што калі штосьці атрымліваецца, дык дзіця абавязкова павінна прыходзіць, развіваць свой талент. Бо ён нямногім дадзены… І дарослыя павінны быць у гэтым зацікаўлены. Дзесьці нават і прымушаць – гэта ўсё пасля будзе толькі на карысць…
- А вы якую ўстанову заканчвалі?
- Маладзечанскае музычнае вучылішча, харавое дырыжыраванне. Гэта звязана з вакалам.
- А калі вы паступалі, дык думалі, што будзеце затым вучыць дзяцей спяваць? Гэта тое, чым бы вы хацелі займацца па жыцці?
- Так. Справа ў тым, што яшчэ да паступлення я працаваў у клубе ў Шасціснопах. Таму такое жаданне было – вучыць дзяцей спяваць. А калі я перайшоў працаваць ужо сюды… У новы тагачасны Дом дзіцячай творчасці… Да мяне прыходзілі дзеці яшчэ ад Мазоўкі. Яны былі ўжо ў 10-11 класах. Касцяк адразу склаўся вельмі моцны! Дзяўчаты спявалі і на два, і на тры галасы. Заходнія рэчы спявалі так, што заслухаешся. Патрэбны былі фанаграмы, якіх у інтэрнэце не маглі ўзяць, як зараз. У мяне меліся сябры, я ў іх даставаў, і вельмі добрай якасці. І вось у конкурсе мы ўзялі адразу тры ці чатыры дыпломы! Бо дзеці былі не проста здольныя, яны імкнуліся навучыцца ўсяму. Здаецца, дарослыя, дзесяцікласнікі, а як вечар, яны сюды, спяваць. Нам у свой час пашанцавала. Быў касцінг у Мінску, для конкурсу, які праходзіў у Салігорску. І вось гэтыя мае першыя выхаванцы… Яны, без перабольшання, спявалі не горш за беларускіх эстрадных зорак! Прычым – ужывую. Дарэчы, нашы выхаванцы заўсёды спяваюць ужывую. І ўсіх маіх дзяцей тады запрасілі ў Салігорск. Вось гэтыя першыя былі самымі яркімі. Яны памятаюцца да гэтага часу. І хаця даўно дарослыя, але не забываюць. Прыязджаюць, заходзяць…
- Уладзімір Уладзіміравіч, а ў вас у самога адкуль музычны талент?
- О, гэта ад мамы! У мяне мама спявала, дзве старэйшыя сястры спяваюць. Адна скончыла музычную школу, як і я, па класу баяна.
- Цікава, а вас у дзяцінстве прымушалі наведваць музычную школу?!
- Быў прымус. Памятаю, цікавіла мяне тады больш матэматыка, фізіка. Я наведваў факультатывы, заставаўся пасля ўрокаў. А ўрокі музыкі прапускаў. Да таго ж не вельмі быў даспадобы настаўнік… Яшчэ памятаю, як вярнуўся з войска Сяргей Карпачоў. Ён прыйшоў да нас у школу і сказаў, што будзе ствараць ансамбль. Якіясьці інструменты ў нас меліся. Я пачынаў на ўдарных. Затым перайшоў на клавішы. Пасля мяне зацікавіла гітара. І ў музычным вучылішчы іграў. Там была вельмі моцная такая музычная атмасфера, якая панавала літаральна ўсюды. Мы былі ёю захоплены. І вось мы маглі і ноччу рэпеціраваць – як атрымлівалася. Між іншым, нас на харавым аддзяленні было два юнакі ўсяго. А ў групе – 26 чалавек. Вось там мяне і празвалі Маэстра… Хор распяваў я… Умеў арганізаваць дзяўчат. Я ж пасля войска ўжо быў, старэйшы, як тата для іх (усміхаецца).
- А колькі ўсяго інструментаў вы асвоілі?
- Клавішныя, ударныя… У групе мы маглі замяніць адзін аднаго. Бас-гітара – гэта зразумела. Я хаця і самавучка, але, лічу, дасягнуў добрага ўзроўню. Пастаянна займаўся, займаўся і займаўся.
- Уладзімір Уладзіміравіч, а вам не хацелася проста быць музыкантам – у калектыве, у групе?
- Канешне, хацелася. Да таго ж, і зараз хочацца такіх стасункаў… Тут іх няма. Стасункаў з музыкантамі, з якімі сапраўды можна пагаварыць на высокім узроўні… Якія ведаюць апаратуру, ведаюць, як яна гучыць. Мы па інтэрнэту спісваемся з сябрамі з Украіны, Расіі… Ёсць такія, якія ў свой час працавалі ў «Песняроў» за пультам, гукарэжысёрамі…
- А вы сваю музыку часам не пішаце?!
- Раней мы спрабавалі з сябрам. Гэта зараз праграмы розныя ёсць, а тады… Нотка адна не так – мы гэта ўсё прыбіраем і пішам па новай…
- А вы дома для сябе іграеце зараз?
- Не. Затое спяваю. Вельмі люблю!
- Давайце вернемся да вашай выкладчыцкай дзейнасці. Як увогуле можна навучыць дзіця спяваць? Якія для гэтага ёсць методыкі?
-У прынцыпе, методыкі па вакалу няма. На мой погляд, павінна быць вялікае жаданне і штодзённая праца над сабой.
- Але працэс усё роўна творчы? Ці больш руцінны?
- Хапае ўсяго! Прыемна, калі пасля атрымліваеш вынік… А бывае і па-іншаму.
- А колькі ў вас зараз займаецца дзяцей?
- У верасні ў нас праходзіць Тыдзень дашкольніка, дык да мяне на праслухоўванне вядуць ледзь не цэлымі класамі. Зараз у мяне займаецца восем чалавек. Праўда, адны дзяўчаты, хлопцаў няма. Чамусьці сучасныя дзеці ў большасці не любяць выдзяляцца сярод іншых, знаходзіцца на сцэне. Ёсць такі комплекс ці што… А хтосьці настолькі хвалюецца, што нават сэрца пачынае балець… А бывае, выходзяць і спяваюць па-свойму, а не так, як рэпеціравалі. Я затым пытаюся: «Адкуль ты гэта ўзяла?! Куды завяла мелодыю? А яна: «Уладзімір Уладзіміравіч, я так перапужалася, перахвалявалася… Думала, што словы забудуся…» Карацей, усяго было і ёсць….
- А па вялікім рахунку, вы ўсё ж задаволены тым, што робіце?!
- Ды я гэтым проста жыву! Мне прапаноўвалі і ў рэстаранах выступаць. Але – не хачу. Я задаволены тым, што ёсць.
Гутарыла
Святлана АДАМОВІЧ.
Фота аўтара
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Признаки того, что вы переболели коронавирусом
Подробнее Не всем люди, которые заражаются коронавирусом, требуется находиться под наблюдением врача. Некоторые вполне могут переболеть в довольно легкой форме. Ученые из Оксфордского университета также