Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Задачы пастаўлены, тэрміны вызначаны

Задачы пастаўлены, тэрміны вызначаны

Сёлета вясна, як ніколі, радуе нас раннім цяплом і яркім сонейкам. Таму ўжо на гэтым тыдні некаторыя гаспадаркі, дзе дазваляе глеба, пакрысе пачалі выводзіць пасяўныя агрэгаты на палі.

А напярэдадні апошняя праверка гатоўнасці да веснавых работ  усіх гаспадарак раёна адбылася ў мінулую пятніцу на базе ААТ «Чэрвеньскі райаграсервіс». На нараду з удзелам старшыні райвыканкама Івана Муха былі запрошаны галоўныя спецыялісты, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна, адказныя работнікі ад райвыканкама, замацаваныя за гаспадаркамі на перыяд пасяўной. Напачатку  вядучы аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Піпчанка  расказаў аб задачах, якія пастаўлены  краўніцтвам раёна перад хлебаробамі на ўвесь перыяд веснавых палявых работ, праінфармаваў пра агратэхнічныя тэрміны сяўбы кожнай сельскагаспадарчай культуры, падкарэкціраваў рабочыя планы некаторых гаспадарак.

Так, згодна рабочага плана, агульная плошча яравой сяўбы ў раёне складае 25619 гектараў. У тым ліку ранніх яравых зерневых неабходна пасеяць на плошчы 10380 гектараў, кукурузы — на 9700 гектарах, з іх 1500 гектараў – на зерне. 650 гектараў выдзелена на сяўбу грэчкі, 1200 – бульбы, 200 – гародніны і 3700 гектараў для аднагадовых траў. Неабходна падкарміць 13840 гектараў азімых культур, у тым ліку азімага рапсу на плошчы 6035 гектараў. На сяўбе ў раёне будзе задзейнічана 39 пасяўных агрэгатаў, 56 адзінак энерганасычанай тэхнікі і 305 трактароў. Вызначаны і пэўныя тэрміны правядзення кожнага віду работ. Так, сяўбу яравых зерневых запланавана правесці  за 8-9 рабочых дзён, кукурузы – 13, бульбы – 10 дзён. Падкормку азімых зерневых завяршыць за 8, рапсу за 4 рабочыя дні.  На правядзенне ўсіх відаў работ гаспадаркам неабходна 2,5 тысячы тон паліва. Пакуль на  сённяшні дзень яго ў раёне не хапае.

Затым справаздачу аб гатоўнасці тэхнікі, насення, палеткаў, забяспечанасці механізатарамі, спецадзеннем, аб арганізацыі харчавання, мерах матэрыяльнага і маральнага стымулявання працы,  а таксама аб тым, якія работы праводзяцца цяпер на палетках гаспадарак, трымалі спецыялісты і кіраўнікі ўсіх  без выключэння сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Асаблівая ўвага ўдельнікаў нарады была звернута  на пытанні аховы працы і  належную арганізацыю вартаўніцтва ў кожнай гаспадарцы.

Л.ЦІТАЎКА

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.