Захапляльна-кранальным, узнёсла-хвалюючым атрымаўся канцэрт…
Адбыўся ён напрыканцы лютага ў нашым сельскім Доме культуры. Ужо само афармленне сцэны (сцягі, мультымедыйная ўстаноўка) сведчыла аб сур’ёзнасці мерапрыемства. Зала была перапоўнена людзьмі розных узростаў!
У гэты дзень да нас прыехалі незвычайныя госці: заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь па баявых адзінаборствах Яўген Дабратворскі, аўтар-выканаўца, сябра культурнага цэнтра «Патрыёт» Расіі Андрэй Барада (абодва – у ваеннай форме), трохразовая чэмпіёнка свету па баявых адзінаборствах Дар’я Машара – ужо са сваімі вучнямі. Дар’я і яе выхаванцы – сябры спартыўнага клуба «Светогоръ» (кіраўнік – Яўген Дабратворскі), які створаны пры СШ №4 г.Чэрвеня. Дарэчы, нашы мясцовыя школьнікі ўжо ведаюць пра гэты клуб і таксама займаюцца там. Сярод іх – Мікіта Цітавец, Аляксандр Несцяровіч, Даніла Гуськоў.
Як мы даведаліся, Яўген Дабратворскі і Андрэй Барада прайшлі шляхамі жахлівай афганскай вайны, зведалі нягоды ваенных дзеянняў, спазналі кошт сапраўднага мужчынскага сяброўства. Яны абодва ваявалі ў складзе добра вядомай 9-й роты, таму на пачатку сустрэчы быў паказаны дакументальны фільм «Праўда аб 9-й роце 345-га асобага паветрана-дэсантнага палка, які базіраваўся ў г.Баграм Афганістана». Без слёз гэта немагчыма было глядзець…
Пасля распачалося выступленне Андрэя Барады. У яго рэпертуары – песні, прысвечаныя памяці загінуўшых сяброў, тым сумным падзеям. Між іншым, ён выконваў пад гітару не толькі запланаванае. Была яшчэ імправізацыя: дзіцячыя песні для самых юных гледачоў. Андрэй Барада ездзіць са сваімі сябрамі па гарадах Расіі, выступае перад рознай аўдыторыяй. Уся яго дзейнасць накіравана на ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі.
Выступленне Андрэя Барады, выкананне ім песень чаргавалася з выступленнем Яўгена Дабратворскага, а таксама Дар’і Машары і яе вучняў, якія паказвалі (наколькі гэта дазваляла рабіць сцэна) элементы баявых адзінаборстваў – з кінжалам, веерамі, нажом на ланцугу. Захапляльна!
Абыякавых у зале не было. Андрэй Барада спускаўся да гледачоў, даваў мікрафон… Падпявалі ўсе! І было такое адчуванне, што мы даўно ведаем адзін аднаго, што ўсе мы – адна сям’я…
Закончыўся вечар выступленнем Яўгена Дабратворскага, асноўная думка якога – заклік моладзі да здаровага ладу жыцця, да заняткаў спортам, да неабходнасці службы ў войску, да сумленнага жыцця. І што трэба рабіць усё магчымае, каб квітнела наша Беларусь.
Гасцям напрыканцы сустрэчы дырэктар Раваніцкага сельскага Дома культуры Рыгор Ладуцька ўручыў кветкі, а юным спартсменам – салодкія прызы. Мастацкі кіраўнік СДК Тамара Ладуцька падзякавала гасцям, а потым так кранальна, з незвычайным душэўным хваляваннем прачытала верш «Мужчынам прысвячаецца».
… Быў позні вечар, калі скончыўся канцэрт. Нашых гасцей адразу ж чакала далёкая дарога на Маскву. Няхай жа ўсё ладзіцца ў іх, у сем’ях. І шчаслівага нам усім жыцця пад мірным небам!
Тамара ІГНАТОВІЧ, жыхарка в.Раванічы
Фота Тамары ЛАДУЦЬКА
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Чек-лист по подготовке автомобиля к дальней поездке
Подробнее Лето закончилось, но сезон авто путешествий продолжается. Бархатный сезон – идеальное время для дальних поездок: нет палящей жары и большого скопления туристов, да и цены на отдых существенно