Ібрагім барысавіч канапацкі — пачынальнік адраджэння гісторыі, культуры, веры беларускіх татар
Да 65-годдзя з Дня нараджэння слыннага асветніка, дзеяча беларускай і татарскай культуры
Сярод слынных сыноў зямлі Чэрвеньскай яркай зоркай ззяе імя Ібрагіма Барысавіча Канапацкага, 65-годдзе з Дня нараджэння якога адзначаюць не толькі родныя, сябры, жыхары Смілавічаў, калегі па працы, але і ў іншых рэгіёнах нашай краіны, за мяжой. У гэтым я ўпэўніўся, прымаючы ўдзел у рабоце міжнароднага семінара-дыялога “Вывучэнне культурнай спадчыны татараў Беларусі”. Адбыўся ён у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа НАН Беларусі. Семінар прысвячаўся памяці Ібрагіма Барысавіча Канапацкага – навукоўца, выдатнага грамадскага дзеяча, намесніка старшыні Беларускага грамадскага аб’яднання татараў “Зікр уль-Кітаб” (“Памяць і кніга”), кандыдата гістарычных навук, дацэнта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў арганізавалі выставу “Вучоны, грамадскі і рэлігійны дзеяч”, якая адлюстравала навуковыя і грамадскія дасягненні Ібрагіма Барысавіча. На ёй былі прадстаўлены рукапісы татараў Беларусі канца 17 — пачатку 20 стагоддзяў з фондаў ЦНБ НАН Беларусі, даследванні айчынных і замежных навукоўцаў пра татарскую гісторыю. Асобны аддзел быў прысвечаны працы самога І.Б.Канапацкага і публікацыям пра яго жыццё і дзейнасць. Ён аўтар цэлага шэрагу кніг, каля двухсот артыкулаў. Рэдагаваў і выпускаў часопіс, матэрыялы канферэнцый. На выставе я ўбачыў шмат кніг з прысвячальнымі яму надпісамі аўтараў з Літвы, Расіі, Польшчы, Татарстана і іншых дзяржаў.
Адкрыў мерапрыемства доктар гістарычных навук Аляксандр Аляксандравіч Каваленя, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтва НАН Беларусі. Слова было прадастаўлена таксама шматлікім выступоўцам — гісторыкам, грамадскім дзеячам. З вялікім дакладам выступіў польскі навуковец Артур Канапацкі. Выказалі свае адносіны да Ібрагіма Барысавіча колішнія калегі па працы, сябры, родныя, сваякі. З іх слоў прадстаў ён ва ўсю веліч як чалавек харызматычны, жыццясцвярджальны, з самымі лепшымі рысамі беларускіх татар.
Шмат увагі было звернута на грамадскую дзейнасць Канапацкага, яго цяжкія крокі па адраджэнню татарскай гісторыі, культуры і веры, адданасць гэтай справе, ініцыятыўнасць і мэтанакіраванасць. Ён з’яўляўся віцэ-прэзідэнтам Беларускага згуртавання татар-мусульман, у стварэнні якога прымаў актыўны ўдзел, членам муфтыята мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь. Карыстаўся вялікім аўтарытэтам не толькі ў татар нашай краіны, але і далёка за яе межамі. І пры гэтым заставаўся сціплым чалавекам. Меў многа сяброў, аднадумцаў, паплечнікаў. Быў чалавекам слова і справы. Да яго заўжды ішлі людзі. Пры яго непасрэдным удзеле пабудаваны мячэці не толькі ў Смілавічах, але і ў іншых населеных пунктах.
Сябры і калегі ўспаміналі пра яго добры гумар. Пра бацьку са слязьмі распавядала дачка Зарына Ібрагімаўна.
Іван ЯРАШЭВІЧ, г.п.Смілавічы
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Чек-лист по подготовке автомобиля к дальней поездке
Подробнее Лето закончилось, но сезон авто путешествий продолжается. Бархатный сезон – идеальное время для дальних поездок: нет палящей жары и большого скопления туристов, да и цены на отдых существенно