Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Шчасця вам, сяброўкі!

Шчасця вам, сяброўкі!

Ну вось і дачакаліся мы самага прыгожага, самага чароўнага, самага прыемнага свята – 8-га Сакавіка… Свята дзяўчынак, дзяўчат, жанчын… Мамаў і дачок, унучак і бабуляў, жонак, каханых, сябровак… Усіх-усіх  прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва… Нас з вамі, нашы шаноўныя чытачкі «раёнкі».

Яшчэ крыху – і яно ўвойдзе ў нашы хаты і кватэры, зазірне на працоўныя месцы да тых, каму выпала 8-га Сакавіка праводзіць не дома, а на дзяжурстве ў офісе, у цягніку, у аўтобусе…  Прыйдзе на світанні разам з ласкавымі промнямі ўжо даволі цёплага вясновага сонейка… З пералівамі-пошчакамі  птушак… Ці пад акампанемент  дожджыку… А мо, і з цэлым роем сняжынак… Свята прыйдзе – і расфарбуе наша пакуль яшчэ шэрае, без вабнай зеляніны наваколле шматколернасцю цюльпанаў, ярка-жоўтымі мімозамі, пяшчотнымі ружамі ўсіх адценняў, нясмелымі крокусамі і гіяцынтамі… І душу абавязкова апануе цэлы рой прыемных пачуццяў. Зусім не будзённых, а такіх узнёсла-святочных…

І як жа хочацца, каб нішто не азмрочыла гэты дзень. Давайце гэтага сабе і пажадаем, мілыя сяброўкі… Каб нашы чаканні спраўдзілася… Каб нашы мужчыны ператварыліся ў сапраўдных джэнтльменаў – уважлівых, клапатлівых, а галоўнае – шчырых і любячых…

Хаця, канешне, аднаго жаночага Дня ў годзе нам ну вельмі мала. А з іншага боку… Калі б такія святы расфарбоўвалі ў чырвань каляндар хаця б раз на месяц, хто ведае, можа, яны б згубілі сваю загадкавасць, магічнасць і чароўнасць?

Таму давайце радавацца таму, што маем! І не загадваць шмат… Лепей няхай тое, незагаданае, стане прыемным сюрпрызам. А нават калі такога не надарыцца… Не варта расчароўвацца. Значыць, усё атрымаецца на наступны год – абавязкова!

8-га Сакавіка ўсе мы з вамі, мілыя сяброўкі, можам дазволіць сабе быць самімі сабой… Не хаваць сваіх жаданняў… Гэтае свята дае нам магчымасць правесці хаця б адзін дзень у поўнай гармоніі з сабой. Спаўна наталіцца сваёй прывабнай жаноцкасцю, каб упэўненасць у ёй суправаджала нас да наступнага 8-га Сакавіка!

Калектыў «раёнкі» шчыра і сардэчна віншуе вас, нашы прыгожыя, абаяльныя, прывабныя, разумныя, чароўныя чытачкі, няштатныя аўтаркі, з надыходзячым Днём жанчын! І няхай у кожнай з вас, а таксама ў вашых родных, 8-га Сакавіка спраўдзіцца менавіта тое, што вы задумалі! Шчасця вам вялікага, мілыя сяброўкі!

Святлана АДАМОВІЧ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.