Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Цудоўныя педагогі, клапатлівыя дочкі, мілыя матулі і любыя жонкі

Калі гавораць, што вёска прыгожая, то я адразу ўяўляю, што там жывуць прыгожыя людзі — прыгожыя душой, сэрцам і добрымі справамі. Пра такіх людзей я і хачу распавесці на старонках раённай газеты.

Раваніцкая сярэдняя школа. Кабінет намеснікаў дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце. Тут шчыруюць дзве Наталлі — Аляксандраўна і Васільеўна. Стройныя, абаяльныя, таленавітыя, ініцыятыўныя, з моднымі стрыжкамі, па-сучаснаму апранутыя. Дзверы іх кабінета амаль не закрываюцца, тут заўсёды людна. Завучы атуляюць увагай і цеплынёй кожнага, хто пераступае парог іх кабінета.

Актыўная жыццёвая пазіцыя дапамагае ім у справах  — натхніць калег на мерапрыемствы, вырашыць праблемныя пытанні, штосьці арганізаваць. Іх дні праходзяць у клопатах аб школе, яны радуюцца дасягненням вучняў, поспехам настаўнікаў. І ў той жа час іх сэрцы сціскае боль за лёсы дзяцей ў  нерадзівых сем’ях.

Наталля Васільеўна і Наталля Аляксандраўна не толькі цудоўныя педагогі, яны яшчэ і клапатлівыя дочкі, і мілыя матулі, і любыя жонкі.

Наталля Васільеўна ЛАГОЦІНА — намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце. Добразычлівая, душэўная, яна надзелена ўнікальным дарам прыцягваць да сябе людзей, ад яе вее спакоем. Яна якраз з тых жанчын, што выпраменьваюць не толькі цяпло, але і святло.

Наталля Васільеўна — мая былая вучаніца. Чым толькі не займалася яна ў школьныя гады: і малявала цудоўна (гэта, мабыць перадалося ад бацькі, Васіля Антонавіча), і спявала ( а гэта ўжо ад маці, Надзеі Пятроўны), і ўдзельнічала ў драмгуртку (і цяпер памятаю, як цудоўна яна выканала ролю Паўлінкі), і старанна вучылася. Марыла стаць настаўніцай. Закончыла Мінскі педінстытут і вярнулася працаваць у родную школу. Усё ладзілася ў маладой настаўніцы. І калі прыйшоў час майму малодшаму сыну ісці ў школу, я з вялікай радасцю прывяла яго да Наталлі Васільеўны.

Як завуч, я часта наведвала ўрокі гэтай настаўніцы, бо гэта былі ўрокі чалавечнасці і дабрыні.

У 2002 годзе Наталля Васільеўна стала пераможцай раённага конкурсу “Настаўнік года”. Яе праца неаднаразова адзначалася Ганаровымі граматамі. Яна ўдзельнічае ў раённых і абласных конкурсах па краязнаўству, цікавіцца метадычнымі навінкамі. Зараз выкладае беларускую мову і літаратуру.

Менавіта тут, у роднай вёсцы, яна сустрэла сваё сапраўднае каханне, і зараз у сям’і Наталлі Васільеўны і Дзмітрыя Уладзіміравіча растуць добрыя дзеці — Даша і Мікіта. Даша — старанная студэнтка другога курса Мінскага педінстытута, займаецца на аддзяленні лагапедыі. Яна такая ж таленавітая, як і яе мама. Даша наведвае курсы сурдаперакладчыкаў, займаецца ў танцавальным гуртку. Але галоўнае яе захапленне — гэта вышыванне крыжыкам. Яна стварае цудоўныя карціны ніткамі. Выстава яе работ ладзілася ў канцы мінулага года ў Раваніцкім СДК пад назвай “Дзівосы мясцовых майстроў”, яе карціны ўпрыгожваюць і пакоі ў доме.

Сын Мікіта яшчэ вучыцца ў сёмым класе.

У Вольны час Наталля Васільеўна займаецца развядзеннем кветак. А якая яна цудоўная кулінарка! Яе жэле, тарты — сапраўдныя шэдэўры (ведаю, бо спрабавала на смак)! Вось праўду кажуць, што калі чалавек таленавіты, дык таленавіты ва ўсім.

Неяк я спытала ў Наталлі Васільеўны: “У чым Ваша шчасце?” У адказ пачула: “Маё шчасце — у цяперашнім”. І сапраўды,  прытрымліваючыся свайго жыццёвага прынцыпу, яна даражыць тым, што мае сёння (сям’я, бацькі, любімая работа, стасункі з калегамі і вучнямі) і знаходзіць радасць у кожным новым дні.

Наталля Аляксандраўна ФАШЧЭНКА — намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце. Праца сур’ёзная, крапатлівая, але ў Наталлі Аляксандраўны ўсё так ладна і добра атрымліваецца, што не верыцца ў магчымасць якіх-небудзь памылак. Яе акуратнасці ў рабоце з дакументамі можа пазайздросціць кожны.

У нашай школе яна працуе з 2000 года настаўніцай біялогіі. Наталля Аляксандраўна адразу праявіла сябе адказным, дысцыплінаваным настаўнікам. Тактычная, патрабавальная, улюбёная ў сваю прафесію, яна мае свой  асаблівы тонкі далікатны падыход да кожнага настаўніка. Наталля Аляксандраўна ніколі не адмаўляецца ад магчымасці наведаць любыя курсы, бо разумее, што яны даюць настаўніку развіццё. Яе праца адзначана Ганаровымі граматамі.

З Наталляй Аляксандраўнай заўсёды ёсць аб чым пагутарыць, падзяліцца набалелым і адчуць пры гэтым шчырую, непадробную цікавасць да твайго жыцця.

У яе шмат сяброў і знаёмых, радні, і ўсіх яна паспявае атуліць сваёй цеплынёй і ўвагай. Як   радушная гаспадыня, яна любіць прымаць гасцей, частаваць хатнімі нарыхтоўкамі. А ў вольны час займаецца кветкамі Увесь двор патанае ў звычайных і незвычайных кветках — гэта проста квітнеючы луг!

У сям’і Наталлі Аляксандраўны і мужа Вячаслава  Уладзіміравіча  растуць дзве цудоўныя дачушкі: Яна і Ксенія. Яна вучыцца на трэцім курсе Мінскага педінстытута, аддзяленне лагапедыі. І, канешне ж, бацькі жывуць клопатамі, вучобай сваёй дачушкі-студэнткі. Ксенія, малодшая дачка, — вучаніца сёмага класа, гонар школы, пастаянная вядучая школьных мерапрыемстваў. І ніводнае свята не абыходзіцца без яе песень. Неаднаразова абараняла гонар школы на  раённых конкурсах-аглядах мастацкай самадзейнасці  сярод салістаў (дарэчы, сёлета заняла першае месца), удзельнічала і ў абласным конкурсе.  Яшчэ адно вялікае захапленне Ксеніі — гэта бісерапляценне. Яе работы былі прадстаўлены ў горадзе Чэрвені на раённым конкурсе дзіцячай творчасці, а таксама праходзіла летась выстава яе работ “Дзівосы мясцовых майстроў” у Раваніцкім сельскім Доме культуры.

Паняцце шчасця для Наталлі Аляксандраўны — гэта калі здаровыя ўсе ў сям’і. А яшчэ — ўзаемаразуменне з аднадумцамі.: “Мне пашанцавала, кажа Наталля Аляксандраўна, — бо акружаюць ў рабоце выдатныя калегі. Мы захоплены любімай работай, творчымі ідэямі”.

Вось такія яны, нашы завучы, простыя і велічныя, як само жыццё.

Менавіта на гэткіх талковых людзях,  цудоўных захавальніцах сямейнага ачага і трымаецца наша зямля.

Паважаныя Наталля Васільеўна і Наталля Аляксандраўна! Віншую вас са святам 8 Сакавіка. Жадаю творчай плённай працы, шмат зямных радасцей і даброт. Няхай вакол вас заўсёды гучыць толькі светлая музыка жыцця.

Тамара Ігнатовіч, былая настаўніца

беларускай мовы і літаратуры

Раваніцкай сярэдняй школы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.