ІРЫНА ПЯТРОЎНА МАРЦІНОВІЧ, старшыня Смілавіцкага пасялковага Савета:
“Я радуюся, калі ўдаецца зрабіць штосьці добрае, дапамагчы людзям…”
Інтэрв’ю з нагоды юбілею
– Ірына Пятроўна! Сёння я ў Вас па просьбе жыхароў пасёлка Смілавічы. Даведаўшыся пра юбілей, яны прапанавалі распавесці пра Вас у газеце як асобу паважаную, дзелавую, цудоўнага чалавека…
– З задавальненнем адкажу на ўсе Вашы пытанні.
– Пачнём з традыцыйнага: раскажыце, калі ласка, дзе Вы нарадзіліся, хто бацькі.
– Я — з вёскі Суцін Пухавіцкага раёна. Толькі ў Смілавічах даведалася, што з прозвішчам Суцін жыў славуты мастак. Мае бацькі — звычайныя рабочыя былога саўгаса “Залог пяцігодкі”. Выхавалі чатырох дзяцей. Кожны з нас меў свае абавязкі па хатняй гаспадарцы. Без яе тады цяжка было пражыць. Таму добра разумею сённяшнія шматдзетныя сем’і.
– Напэўна, не ставала ў дзяцінстве часу на гульні?
– Не, хапала. Асабліва зімой. Тады хлопчыкі і дзяўчынкі збіраліся на лядку, на горцы. Радасці не было межаў.
– А якія значныя падзеі засталіся ў памяці?
– Уступленне ў піянеры, камсамол. Нас вучылі быць адданымі Радзіме, патрыётамі, чэснымі і справядлівымі. Гэта і сёння з’яўляецца асновай майго светапогляду, вядзе па жыцці.
– Ці была запаветная мара?
– Колькі сябе памятаю, хацела стаць настаўніцай. Мара мая здзейснілася. Прафесія педагога мне падабаецца. Люблю матэматыку. На выбар паўплывалі любімыя настаўнікі.
– Ведаю Вас як паспяховага, любімага вучнямі педагога, ініцыятыўнага, генерыруючага арыгінальныя ідэі. А ці дапамагае Вам педагагічны вопыт у цяперашняй рабоце?
– Так. І вельмі часта. Але з дзецьмі працаваць лягчэй, чым з дарослымі. Бывае, што людзям не хапае дабрыні, цярпення, уважлівага стаўлення да іншых…
– А што найбольш цэніце ў чалавеку?
– Прыстойнасць, надзейнасць, адданасць справе. Мне цяжка дараваць двулічча, здрадніцтва, раўнадушша.
– У Вас шмат сяброў?
– Ёсць нямала. Самыя надзейныя — з дзяцінства, маладосці. Але непасрэдныя сустрэчы з імі зараз нячастыя. Па тэлефоне размаўляю, віншую іх.
– Вы шчаслівая жанчына?
– Так. Побач любімы муж, дочкі. Яны — маё шчасце, мая апора ва ўсіх справах, мая вера, натхненне…
– Ці помніце свой першы прыём грамадзян на пасадзе старшыні? Чым адрозніваюцца ад яго сённяшнія?
– Вельмі хвалявалася, бо не было вопыту, а хацелася дапамагчы. Сёння ведаю, як гэта рабіць…
– Як успрымаеце крытыку?
– Калі яна гучыць у мой адрас, прыслухоўваюся, перажываю, прымаю да ведама. І стараюся выправіць сітуацыю. Сама па жыцці нікога не крытыкую. Бачыць штосьці адмоўнае — гэта яшчэ не вырашэнне праблемы. Справіцца з ёю бывае не так проста як камусьці хацелася б.
– Што адчуваеце ў канцы працоўнага дня?
– Стомленасць. І радасць, калі ўдалося зрабіць штосьці добрае, дапамагчы людзям, акрэсліць перспектыву. Штодзень падсумоўваю вынікі, намячаю задачы на наступны. У працы старшыні няма аднолькавых дзён, як і аднолькавых людзей.
– Вы ўжо на гэтай пасадзе значны час. Ці прыносіць праца задавальненне?
– Тое, што я раблю, мне падабаецца, нягледзячы на вялікія складанасці. Найперш тым, што маю магчымасць кожны дзень мець зносіны з людзьмі, адчуваць іх жыццё. Самае вялікае задавальненне — магчымасць дапамагчы ім. Я — хрысціянка і гэта адпавядае Божым запаветам.
– Што б кардынальна змянілі ў Смілавічах, калі б на рахунку пасялковага Савета з’явіўся мільярд даляраў?
– Патраціла б іх на добраўпарадкаванне. Вуліцу імя Дзяржынскага ператварыла б у прыгожы куточак са скверам, помнікамі, фантанам. Пабудавала б сучасную лазню, спартыўны комплекс, пусціла б маршрутны транспарт. Іншым разам у сне мне бачацца Смілавічы ў выглядзе прыгарадных пасёлкаў горада Таліна. Такіх, дзе здымаўся кінафільм “Семнадцать мгновений весны”. Цэлую вуліцу пабудавала б шматкватэрных дамоў.
– Якія кветкі Вы любіце?
– Самыя розныя. Але ж я нарадзілася ў вёсцы і не магу не намілавацца на валошку ў жыце альбо букетам з яе. Водар непаўторны — не заменяць ніякія парфумы.
– Куды Вы марыце пры магчымасці паехаць?
– Наведаць святое на зямлі месца, дзе нарадзіўся і быў распяты Ісус Хрыстос. На мой погляд, вера ў Бога мацуе грамадства, выкараняе негатыў.
– Ці заўжды правільна разумеюць людзі магчымасці выканкама?
– Некаторыя ўяўляюць, што за іх павінна ўсё зрабіць улада. Таму засяроджваюцца толькі на сваіх патрабаваннях і больш нічога не хочуць ведаць. Гэта мяне засмучае.
– Што адчуваеце, калі ад’язджаеце далёка ад дома?
– Сумую. Хочацца хутчэй вярнуцца. Заўжды параўноўваю прыроду з роднымі краявідамі. Беларусь — вельмі прыгожая.
– Як часта сны Вам сняцца?
– Мусіць, на мае сны ўплывае штодзённая праца, праблемы, іх вырашэнне. Бачу часам у сне, што ў маім распараджэнні цэлы атрад грэйдараў, асфальтаўкладчыкаў, і я асфальтую і грэйдырую дарогі. Пад’язджаюць машыны са скрынкамі электралямпаў, іншага абсталявання для асвятлення вуліц… Што ў каго баліць, тое і сніць.
– Ваш жыццёвы дэвіз.
– Не рабіць людзям дрэннага. І сваіх дачушак гэтаму павучаю. Веру, што дабро дабром вяртаецца. Гэтая навука — ад маці. Стагоддзямі выпрацоўваліся народная педагогіка, традыцыі. Іх нельга забываць. Яны выхоўваюць свядомых, актыўных грамадзян.
– Ці ёсць ў Вас аднадумцы, паплечнікі?
– А як жа! Без іх немагчыма было б вырашаць часовыя і перспектыўныя задачы. Гэта і супрацоўнікі пасялковага Савета, і дэпутаты. Шмат жыхароў пасёлка, якія зацікаўлены ў яго развіцці. А таксама прадпрымальнікі, кіраўнікі дзяржаўных арганізацый. Шчыра ўдзячна ім і спадзяюся на далейшае плённае супрацоўніцтва.
– Дзякуй, Ірына Пятроўна, што знайшлі час адказаць на мае пытанні. Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды юбілею. Хочацца мне і самому выказацца.
ПАШАНЦАВАЛА СМІЛАВІЧАМ НА СТАРШЫНЮ
Ірыну Пятроўну ведаю яшчэ з часоў ліцэя. Дзесяць гадоў сумесна працавалі ў Смілавіцкай сярэдняй школе №1. Яна — педагог ад Бога. Па-мацярынску адносілася да вучняў. Нястомная працаўніца. Ініцыятар новага, неардынарнага. Разам мы шмат зрабілі на карысць дзяцей і школы. З задавальненнем успамінаю гэты плённы перыяд.
Ірына Пятроўна — чулы таварыш, заўжды заўважыць дрэнны настрой у чалавека, словам і справай дапаможа яму.
Я з’яўляўся дэпутатам пасялковага Савета, а зараз — член выканкама. Мне добра бачна яе праца. Цвёрда ўпэўнены: пашанцавала смілаўчанам на старшыню. Ірыну Пятроўну вызначае вялікая адданасць даручанай справе, вырашэнню надзённых патрэб мясцовых жыхароў. Нярэдка прыём іх патрабуе пэўных ведаў, намаганняў, неадкладных зносін з іншымі службовымі асобамі ў вобласці і раёне. Гэтак было і 14 лютага, калі да яе прыйшла маладая маці з дзіцем са складаным пытаннем.
Дарэчы, акрамя вызначаных дзён прыёму, Ірына Пятроўна ўдзяляе ўвагу наведвальнікам у любы дзень. Смілаўчане ведаюць гэта і ўдзячны.
Шмат старання ўкладвае яна ў вырашэнне перспектыўных праблем, якія будуць станоўча ўплываць на жыццядзейнасць мясцовага насельніцтва. У прыватнасці, распрацаваны генеральны план развіцця Смілавічаў. Ён прайшоў ужо дзяржаўную экспертызу. Зараз знаходзіцца ў стадыі дзяржаўнага зацвярджэння. Ажыццяўленне намечанага дазволіць павялічыць зямельную плошчу пасёлка. А гэта дасць магчымасць актывізаваць жыллёвае будаўніцтва — як індывідуальнае, так і шматкватэрнае.
Смілавічы ўключаны ў дзяржаўную праграму “Чыстая вада”. Будзе пабудаваны вадаправод ад вёскі Карзуны ў Смілавічы. Ужо распрацоўваецца праект, жыхары змогуць падключыцца да гэтай вады.
Нарэшце вырашыцца і каналізацыйная праблема. Праектуюцца новыя сучасныя каналізацыйныя сеткі, якія ахопяць увесь пасёлак. Гэта зноў жа паўплывае на паляпшэнне добраўпарадкавання і жыцця грамадзян. У перспектыве — пабудова аб’язной дарогі.
Не пішу аб зробленым за гады працы Ірыны Пятроўны старшынёй Смілавіцкага пасялковага Савета. Тутэйшыя жыхары гэта добра ведаюць. Заўважу, што галоўнае ў яе рабоце — праца для людзей на перспектыву.
Перад тым, як завітаць да старшыні пасялковага Савета, вось што давялося пачуць.
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны
Канстанцін Анісімавіч Патапчык:
– Мы, удзельнікі вайны, заўжды адчуваем увагу Ірыны Пятроўны да сябе. Бачым яе старанне на гэтай пасадзе, сардэчныя адносіны да людзей…
Галоўны спецыяліст землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Наталля Сяргееўна Сіманенка:
– Граматны кіраўнік. Першыя мае крокі маладога спецыяліста былі зроблены пры яе непасрэднай падтрымцы. Хочацца пажадаць шчасця, здароўя, поспехаў.
Галоўны дзяржаўны падатковы інспектар
Ірына Мікалаеўна Янушкевіч:
– У мяне з Ірынай Пятроўнай дзень нараджэння ў адну дату. А яшчэ — у яе дачкі і майго сына. Прыемна сустракацца па службовых справах з гэтым адказным, цудоўным чалавекам. Заўжды адчуваеш паразуменне. Жадаю заставацца такой жа энергічнай і надалей.
Кіраўнік спраў Смілавіцкага сельскага Савета
Валянціна Васільеўна Дзямко:
– Кампетэнтны, адданы справе кіраўнік. Умее падтрымліваць зносіны з людзьмі, унікнуць у іх надзённыя патрэбы і па-магчымасці дапамагчы.
Кіраўнік спраў Смілавіцкага пасялковага Савета Таццяна Васільеўна Аладка:
– Я ўдзячна Ірыне Пятроўне за ўзаемаразуменне і паважаю яе за прафесіяналізм.
Старшыня Смілавіцкага сельскага Савета
Валянціна Іванаўна Півавар:
– Юбілей Ваш — цудоўнае свята,
За працу Вам нізкі паклон.
Зычым шчасця, здароўя багата,
Толькі радасных дзён!
Галоўны бухгалтар пасялковага
Савета Людміла Канстанцінаўна Шыдлоўская:
– Ірына Пятроўна! Здзяйснення ўсяго, што пажадалі Вам людзі і аб чым марыце самі. Аптымізму, прыгажосці!
Іван ЯРАШЭВІЧ, г.п.Смілавічы.
Фота аўтара
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Переезд в Польшу на ПМЖ или как я рвал когти из Беларуси без карты поляка
Подробнее История одного молодого человека, назовем его Влад, о том как он уезжал в Польшу после суток на Окрестина и уголовного дела. Если вас преследуют белорусские власти, если вам просто надоело жить в