Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У КЛУБЕ “ВЕТРАЗЬ”

У КЛУБЕ “ВЕТРАЗЬ”

На студзеньскае пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба «Ветразь» бібліятэкары запрасілі жыхара в.Натальеўск, доктара сельскагаспадарчых навук Леаніда Шофмана.

На пачатку сустрэчы старшыня клуба Уладзімір Дарагуж распавёў пра вучобу і працу Леаніда Ісакавіча, ураджэнца Віцебшчыны. На мультымедыйнай устаноўцы Уладзімір Георгіевіч прадэманстраваў фотаздымкі з сямейнага альбома Л.Шофмана. А потым сябры клуба абмяркоўвалі апавяданне Леаніда Шофмана «Крумкач чакаў», якое было надрукавана ў дванаццатым нумары часопіса «Нёман» за 2013 год.

Першым размову пачаў аўтар. Ён патлумачыў, чаму стаў пісаць наогул, распавёў пра галоўную ідэю твора і яго герояў. Сваімі меркаваннямі наконт прачытанага падзяліліся Уладзімір Шатэрнік, Зоя Сушкевіч, Уладзімір Дарагуж. Уласныя думкі выказаў і колішні настаўнік беларускай мовы і літаратуры Уладзімір Адамовіч – як чытач, філолаг і самадзейны аўтар.

Прывітальны ліст сям’і Леаніда Шофмана перадалі Яўген і Аляксандра Несцяровічы. Яны дзякавалі аўтару за творы, жадалі здароўя і поспехаў усім сямейнікам.

Напрыканцы гутаркі Леанід Шофман падараваў цэнтральнай бібліятэцы сваю аўтабіяграфічную кнігу «Старонкі жыцця» (з аўтографам), якая выйшла ў выдавецтве «Беларуская навука» ў 2011 годзе.

У рамках пасяджэння адбылася таксама літаратурная гадзіна «Мне лёсам вызначаны гэтакі прымус». Яна была прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Тодара Лебяды. Пра жыццё і творчасць асобы вельмі грунтоўна распавяла бібліятэкар Алена Адамовіч. На мультымедыйнай устаноўцы дэманстраваліся фотаздымкі, звязаныя з дзейнасцю пісьменніка. Вершы Тодара Лебяды чыталі Лідзія Пыка, Софія Картавусава, Галіна Ніціеўская, Тамара Зіміна, Валянціна Белавусава, Зоя Сушкевіч, Аляксандра Раманькова і Марыя Чаган.

Святлана ЖДАНОВІЧ,

загадчыца аддзела абслугоўвання

і інфармацыі Чэрвеньскай

цэнтральнай раённай бібліятэкі

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.