Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ТРЫНАЦЦАТЫ — ШЧАСЛІВЫ

Больш за 130 юных спартсменаў узростам ад 7 да 13 гадоў сабраў у суботу ў СШ №2 Смілавічаў трынаццаты па ліку міжрэгіянальны лёгкаатлетычны турнір «Калядныя сустрэчы».

ТРЫНАЦЦАТЫ — ШЧАСЛІВЫ

Акрамя навучэнцаў нашай спартшколы з Чэрвеня і Смілавічаў, у спаборніцтвах узялі ўдзел каманды з Барысава, Жодзіна, Узды, Мар’інай Горкі і Салігорска. Яны вызначалі мацнейшых у бегу на 30 метраў, скачках у вышыню і кіданні мяча.

ТРЫНАЦЦАТЫ — ШЧАСЛІВЫ

Па выніках спаборніцтваў яго гаспадары, смілаўчане і чэрвеньцы, занялі 17 прызавых месцаў. Двое з іх вызначыліся адразу ў трох відах праграмы. Гэта смілаўчане Дзяніс Ісаенка (усе першыя месцы) і Юлія Вількоўская (два першыя і другое месцы). Яшчэ тры прадстаўнікі каманды Смілавічаў двойчы ўздымаліся на п’едэстал гонару: залатыя медалі – у Івана Мялешчыка, сярэбраныя – у Аляксандра Якушава, сярэбраны і бронзавы – у Паўла Клімовіча. Прызёрамі спаборніцтваў таксама сталі Сабіна Кукалева, Аліна Салаўчук, Арцём Русак, Сяргей Сямёнаў са Смілавічаў і Аліна Касцян з Чэрвеня.

ТРЫНАЦЦАТЫ — ШЧАСЛІВЫ

Закрыццё спаборніцтваў, як заўсёды, выдалася багатым на ўзнагароды. Пераможцы і прызёры турніру атрымалі граматы і медалі ад Чэрвеньскай СДЮШАР, а таксама падарункі (за першыя месцы) ад Чэрвеньскага ДРБУ-121 (начальнік — Аляксандр Ламака). Усе восем удзельнікаў традыцыйнага забегу для дзяцей да 6 гадоў узнагароджаны медалямі, якія набыў былы выхаванец смілавіцкага філіяла Чэрвеньскай СДЮШАР, метадыст Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Эдуард Нежавец. Ён жа прадаставіў асабісты прыз – Ганаровы кубак, якім узнагародзілі Юлію Вількоўскую. Вядомая беларуская лёгкаатлетка, ураджэнка Чэрвеня Святлана Усовіч заахвоціла спецыяльнымі прызамі -  заплечнікамі – пераможцаў турніру Паўла Клімовіча і Дзяніса Ісаенку. Спецыяльны прыз ад Смілавіцкага філіяла Чэрвеньскай СДЮШАР – шыпоўкі – атрымаў Мікіта Мазаў.

ТРЫНАЦЦАТЫ — ШЧАСЛІВЫ

Не засталіся абдзеленымі ўвагай і трэнеры спартсменаў. Былая выхаванка Смілавіцкага філіяла Чэрвеньскай СДЮШАР, менеджэр па продажу сеткі магазінаў «Сильный пол» Наталля Няхай уручыла ім сертыфікаты на зніжку пры набыцці тавараў, а таксама – фірменныя сувеніры кожнай камандзе.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

На здымках: моманты спаборніцтваў; лёгкаатлеты са Смілавічаў і Чэрвеня – пераможцы і прызёры турніру.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.