ЛЕПШЫЯ МАШЫННЫЯ ДВАРЫ ВЫЗНАЧЫЎ КОНКУРС
Падведзены вынікі штогадовага раённага агляду па добраўпарадкаванню машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельскагаспадарчых арганізацый для работы ў зімовых умовах па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парку да веснавых палявых работ 2014 года.
Спаборніцтва складалася з двух этапаў. Першы ўключаў у сябе арганізацыйныя і падрыхтоўчыя мерапрыемствы. Падчас другога адмыслова створаная камісія, у склад якой увайшлі прадстаўнікі райсельгасхарчу, райаграсервіса, раённых інспекцый Дзяржтэхнагляду, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, аддзела па надзвычайных сітуацыях, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, прафсаюза работнікаў АПК, сродкаў масавай інфармацыі праверыла ў гаспадарках стан рамонтных майстэрняў і пунктаў тэхнічнага абслугоўвання, гаражоў для трактароў і аўтамабіляў, пляцовак для доўгатэрміновага захоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі, стаянак рабочых машын, трактароў, аўтамабіляў, размяшчэння тэхнікі, якая чакае рамонту, складоў запасных частак, абменных вузлоў і агрэгатаў, вытворча-бытавых памяшканняў для механізатараў, іншых аб’ектаў, а таксама адпаведную дакументацыю.
Камісія, у прыватнасці, адзначыла, што ў большасці сельскагаспадарчых арганізацый раёна прыняты меры па падрыхтоўцы рамонтных майстэрняў да працы ў зімовых умовах, тэхніка пастаўлена на доўгатэрміновае захоўванне, прадэфектавана, арганізаваны яе рамонт.
У добрым стане ўтрымліваюцца машынныя двары ў ААТ «Валевачы», «Раванічы», сельгасфіліялах «Аграбокс» СП «Унібокс», «Новыя Зялянькі» КУП «ГМЗ № 1″, «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон», эксперыментальнай базе «Натальеўск», ПСГ «Дамавіцкі» ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод», філіяле СГК «Велікаполле» КУП «Мінсктранс» і іншых.
Праведзены асобныя работы па паляпшэнню стану аб’ектаў машыннага двара і навядзенню тэхналагічнага парадку. Зроблены рамонт розных аб’ектаў машынных двароў, агароджаў тэрыторый у ААТ «Валевачы», ПСГ «Дамавіцкі» ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод», сельгасфіліялах «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон» і «Новыя Зялянькі» КУП «ГМЗ № 1″, эксперыментальнай базе «Натальеўск», ААТ «Чэрвеньскі райаграсервіс» . Разам з тым , у сельгаспрадпрыемстве «Ганута-Агра», ААТ «10 з’езд Саветаў», «Запольскае», «Крыніца Ігуменшчыны» вельмі нездавальняюча падрыхтаваліся да агляду машынных двароў . У гэтых гаспадарках адсутнічае тэхналагічны парадак на машынных дварах, не ўсе аб’екты, пляцоўкі пазначаныя шыльдамі з надпісам па іх прызначэнню, тэхніка захоўваецца з парушэннямі патрабаванняў Дзяржстандарту, спісаныя машыны не разабраны, захоўваюцца разам з тымі, якія знаходзяцца на балансе, не распрацавана неабходная дакументацыя па арганізацыі рамонту тэхнікі. У сельгаспрадпрыемстве «Ганута-Агра», ААТ «10 з’езд Саветаў» рамонтныя майстэрні да працы ў зімовых умовах падрыхтаваны нездавальняюча, тэхнічнае абслугоўванне трактароў праводзіцца бессістэмна.
На падставе зробленых камісіяй высноў, раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб выніках агляду. У адпаведнасці з ім, першае месца не прысуджана нікому, паколькі ніводная з гаспадарак не выканала ўмовы агляду ў поўным аб’ёме.
Другое месца прысуджана эксперыментальнай базе «Натальеўск», трэція – сельгасфіліялам «Новыя Зялянькі» КУП «ГМЗ № 1″ і «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон». Названыя гаспадаркі атрымалі прэміі ў памеры 30 і 20 базавых велічынь за другое і трэція месцы, адпаведна.
Згаданым рашэннем кіраўнікам сельгаспрадпрыемства «Ганута-Агра», ААТ «10 з’езд Саветаў», «Запольскае», «Крыніца Ігуменшчыны» дадзены тэрмін для ліквідацыі выяўленых падчас агляду недахопаў у падрыхтоўцы рамонтнай базы да працы ў зімовых умовах, захоўванні тэхнікі і арганізацыі яе рамонту, навядзення тэхналагічнага парадку на тэрыторыях машынных двароў.
І.УЛАДЗІМІРАЎ
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
История белорусских гостиниц.
Подробнее Еще недавно со словом «гостиница» у нас мгновенно ассоциировалась вечная табличка: «Мест нет». Недавно — это 20, 30, 40 лет назад... Короче, «за савецкiм часам». А вот как было еще раньше — «за