ВУЧЫМСЯ БАЧЫЦЬ ПРЫГОЖАЕ
Напрыканцы снежня педагогі і навучэнцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п.Смілавічы атрымалі шчаслівую магчымасць пагутарыць з мастаком, дызайнерам, беларускай сюрэалісткай Надзяй Бука.

Яна любіць яркія фарбы і лічыць, што сэнс яе жыцця – дарыць людзям казку. Менавіта Надзя Бука стварыла новы від дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва – буцінанку. Ажурныя ўзоры, выразаныя з паперы, больш знаёмыя нам пад назвай «выцінанка». «Нашы бабулі і прабабулі выразалі з паперы шторы, абрусы, сурвэткі. А часам нават якіхсьці казачных герояў, – кажа Надзя. – Часта выразалі сімвалы неба, зямлі і ўрадлівасці. Такія ажурныя, сіметрычныя ўзоры. Звычайна ў ход ішлі вялікія нажніцы, якімі стрыгуць авечак альбо кусты». Назва «буцінанка» нарадзілася з трох слоў: папера (рус. – бумага), выцінанка і Бука.
Лагодная, таварыская, выпраменьваючая святло і станоўчую энергетыку, Надзя змагла з шэрага дня зрабіць самы запамінальны. Для ўсіх жадаючых яна правяла майстар-клас па вырабе паштоўкі-буцінанкі. А затым наведала ўсе творчыя майстэрні нашага Цэнтра.

«У маіх работах таксама можна ўбачыць традыцыйную беларускую сімволіку, – тлумачыць мастачка . – Але ў іх ёсць асіметрыя. Буцінанка – гэта такая сюрэалістычная кампазіцыя, якую я прыдумляю сама. Яе галоўнае адрозненне ад выцінанкі ў тым, што гэта мае ідэі, мае асабістыя сімвалы, інтэрпрэтаваныя пад сучаснасць».
У руках мастака мы прывыклі бачыць пэндзаль, аловак або крэйду, але ніяк не нажніцы. Наша гераіня параўноўвае сваё рамяство з мультыплікацыяй. «Гэта вельмі цікава , – тлумачыць Надзя. – Карпатлівая праца, у якой заўсёды ёсць доля сюрпрызу і казкі. Калі я малюю і выразаю, яшчэ невядома, што атрымаецца ў канчатковым выніку. Потым я перагортваю ліст, кладу яго на якісьці фон і бачу зусім іншую кампазіцыю. Быццам глядзіш мультфільм».

Галоўных і ўжо даволі вядомых персанажаў Надзіных карцін клічуць пігласамі. Гэтыя крылатыя істоты сімвалізуюць дабро і натхненне. «Гэта такое вока, якое аберагае добрых творцаў. Яно падобна да анёла, але ўсё-такі крыху больш прыземленае, – тлумачыць Надзя. – Істота, якая нагадвае птушку. Проста я дадала воку крылы, і яно паляцела».

Надзя была захоплена і работамі выхаванцаў Цэнтра. Яна адзначыла, што галоўнае ў творчасці – уменне бачыць і перадаць у сваёй працы той вобраз, які ты сам бачыш і адчуваеш. Кожнаму жадаючаму мастачка змагла даць слушную параду, а напярэдадні навагодніх святаў пажадала ўсім індывідуалізму і прафесійнага росту ў творчасці.
Святлана ХАСЯНЕВІЧ, метадыст.
Фота Алы ШЫДЛОЎСКАЙ
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
На 100-тысячной купюре к Несвижскому замку пририсовали… православные кресты!
Подробнее Банкнота номиналом 100 тысяч рублей была введенна в оборот семь лет назад — 15 июля 2005 года. Однако только на днях наш пристальный слушатель из Несвижа заметил сенсацию: на отвороте банкноты

