“ЯК ДАЎНО СЯБРУЕЦЕ З “РАЁНКАЙ”?”
Павел РАБЕЦКІ,

школьнік, г.п.Смілавічы:
– Мяне часта пытаюць, ці не сын я рэдактара «раёнкі» Людмілы Рабецкай. Не, мы проста аднафамільцы. Але, можа, нешта ёсць у нас падобнае – цяга да журналістыкі, да творчасці. Я ужо колькі разоў дасылаў у «раёнку» свае матэрыялы, потым вельмі прыемна было бачыць іх надрукаванымі. Мне крыху дапамагае бабуля: яна хутчэй набірае на клавіятуры, таму я ёй дыктую. Пра мяне самога таксама пісалі ў «раёнцы», калі я ўдзельнічаў у конкурсе юных даследчыкаў. Яшчэ пашчасціла і на тэлебачанні «засвяціцца». Калі СТВ здымала пра наш Музей мануфактур, я быў экскурсаводам. Журналістка спытала маё прозвішча, я і кажу: «Рабецкі Паша». А яна смяецца: «Не, з Рабецкім Пашам я разам у чэрвеньскай гімназіі вучылася, а ты нехта іншы!»
Мне хочацца і надалей супрацоўнічаць з вамі. Калі будуць цікавыя падзеі ў школе, у жыцці – чакайце новых маіх заметак! Жадаю «раёнцы», каб больш людзей дасылалі ў газету свае лісты, і каб тое, што напісана, было цікава чытаць!

Валянціна ТАРАСІК, пенсіянерка, былая настаўніца:
– Колькі памятаю сябе, гэтая газета была ў бацькаўскай сям’і. Нават экзэмпляры яе захавала з таго часу, як называлася «КАЛЕКТЫВІСТ», «УПЕРАД». Мой бацька любіў чытаць яе.
Калі працавала ў школе, гэтыя экзэмпляры змясціла ў музеі, затым школу расфарміравалі, а музей «пераехаў» у іншую ўстанову.
Я і сама пісала ў «раёнку». Пра вёску, яе людзей, адметныя падзеі. Як былой настаўніцы, мне прыемна чытаць пра жыццё і працу настаўнікаў. Разам з мужам даведваемся пра ўсе раённыя навіны. Ні адзін матэрыял не прапускаем! Падабаецца чытаць нататкі і гумарэскі Марыі Бяжан, згадкі Уладзіміра Дарагужа. Даспадобы таксама гумарыстычная рубрыка «Што б гэта значыла?». Дасылала ў яе свае рыфмаваныя подпісы, іх публікавалі. У вольны час «зацягваюць» красворды.
На мой погляд, газета імкнецца зацікавіць насельніцтва рознага ўзросту, у ёй шмат насычанай інфармацыі. Шчыра прызнаюся: люблю наш «Раённы веснік»!
Алена ЧОПІК, прадавец:
– У нашай сям’і раённую газету даўно паважаюць і выпісваюць. Асабліва тата. Чытае «ад коркі да коркі».
Мне вельмі прыемна бачыць на старонках газеты фотаздымкі знаёмых. Зацікаўлена чытаю. І пра мяне пісалі, калі яшчэ ў школе вучылася!
Маю спецыяльны альбомчык. Туды я ўклейваю выразкі з газеты, калі яны тычацца мяне альбо маіх сяброў, сваякоў.
Цікаўлюся матэрыяламі пра моладзь, а таксама пра крымінальныя навіны, пра тое, дзе і што адбылося за апошні час на Чэрвеньшчыне. Звяртаюся ў рэдакцыю, калі трэба павіншаваць блізкіх.

Алена МАЛАХАВА, эколаг:
- «Раёнку» выпісваю даўно і пастаянна. Чытаю, каб знаёміцца з мясцовымі навінамі, апошняй інфармацыяй аб дзяржаўнай палітыцы, каб ведаць, чым жыве наша Чэрвеньшчына. Пастаянна карыстаюся вашымі паслугамі – праз газету віншую родных, сяброў з урачыстымі датамі.
Чытае «раёнку» ўся сям’я – муж Дзмітрый і двое дзяцей Ілля і Ганна. Кожны знаходзіць нешта для сябе. Дзеці – рубрыку для падлеткаў «Равеснік», муж часцей звяртае ўвагу на віншаванні, я – на навіны. Памятаю многія матэрыялы пра здароўе, ахову навакольнага асяроддзя. Раней пастаянна на старонках з’яўляліся выступленні мясцовых дактароў, хацелася б бачыць іх артыкулы часцей.
У вас добры ахоп падзей: пішаце на тэмы гістарычныя, культурныя, спартыўныя і іншыя. Працягвайце працаваць у тым жа духу, ісці ў нагу з часам. Віншую вашу газету з юбілеем, рэдакцыі – далейшага росквіту, супрацоўнікам – жыццёвых сіл і поспехаў у працы.
Аляксандр ФЯДОСАЎ, сантэхнік:
- З газетай сябрую даўно і выпісваю яе гадоў з дзесяць. Апошнім разам аформіў падпіску на палову года. Гартаю «раёнку» ад першай да апошняй старонкі. Чытаю матэрыялы пад рознымі рубрыкамі, і для падлеткаў у тым ліку. Цікаўлюся «Чэрвеньшчынай лірычнай» (вершамі, апавяданнямі), віншаванкамі, навінамі раёна – дзе і што адбываецца. Засяроджваюся на пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі: добраўпарадкаванне дамоў, двароў, праца кацельняў і інш. Усцешна бачыць у газеце сельскае жыццё, гісторыю вёсак, асабліва ў ваенны час.
Праз «раёнку» мяне віншавалі з юбілеем – сястра, хросная. Стрыечная пляменніца Галіна Дайнека пісала да вас у рэдакцыю. Калісьці яна працавала ў Красным Дары, у школе; цяпер – жыхарка Бярэзінскага раёна. Апошнім разам, калі заязджала на Чэрвеньшыну, са школы яе запрасілі ў журы конкурса «Вучань года». З матэрыялам пра гэту падзею яна выступіла ў раённай газеце.
Ала КРАСОЎСКАЯ, пенсіянерка, в.Дзеруцкая:
– Я выпісвала «раёнку», калі яна яшчэ была «Калектывістам»! Потым звалася «Уперад». А зараз і з «Раённым веснікам» вельмі сябрую. Калі прыносіць паштарка газеты – а я наогул шмат чаго выпісваю, і «Советскую Белоруссию», і «Гаспадыню», і «Хозяюшку», і «Сваты», — дык кідаю ўсю работу і «раёнку» самую першую чытаю. Ад першай літары да апошняй, усе старонкі. Першымі мяне цікавяць навіны з розных вёсак: што дзе адбылося, хто чым вызначыўся. Увечары, як кладуся спаць, дык бяру «раёнку» і зноў перачытваю больш дасканала, а наогул кожны нумар магу па пяць разоў прачытаць! Бывае, пішуць у раёнцы пра маіх аднавяскоўцаў. Былі на Новы год дзеці, летам дзяўчаты, што ў ягады ходзяць. Часта бачу на старонках сваю залоўку, Тамару Сакалоўскую, яна узначальвае прафсаюз работнікаў АПК. Добрая жанчына, шмат людзям дапамагае. А у ранейшыя часы, калі быў у нас «Бальшавік», дык болей пісалі – і пра калгас, і пра ферму. Даяркі з Дзеруцкой добрыя працавалі – Кацярына Кручок, Валя Кацько. З тых зараз адна Надзея Канапелька засталася жывая.
Вось самой мне ў газету пісаць ніколі не даводзілася, хоць бывае, што і хочацца. Аднойчы склала фельетон. Вялікі атрымаўся, пра сямейныя адносіны. Паказала сяброўкам, дык казалі – трапны! Але не даслала. А яшчэ быў выпадак – от тое точна трэба было напісаць! Жыў жа ж у мяне колькі гадоў таму дома бусел. Цэлы год! Не змог у вырай паляцець, дык я «ўсынавіла» яго. Зіму жыў ля печы, хадзіў па хаце. Лёшыкам яго звала. Тэлевізар со мной глядзеў!.. Я на канапе сяджу, ён падыдзе ды галаву мне пакладзе на плячо і стаіць… У люстэрка любіў глядзецца… Вясною ўжо пачаў у двары хадзіць. Я аддала яго ў Чыжоўку ў заапарк. А потым неяк сустрэла карэспандэнта Ігара Адамовіча ды кажу яму пра Лёшыка, а ён пытае: «Чаму ж раней не расказалі? Добры б матэрыял атрымаўся!»
Я жадаю ўсім супрацоўнікам рэдакцыі «раёнкі» здароўя, росквіту, таленавітых артыкулаў, добрых падзей, пра якія б вы маглі напісаць, і каб у газеты было шмат чытачоў.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Лечение зубов по семейному капиталу в стоматологии
Подробнее С 2019 года в Беларуси появилась возможность оплаты лечения в стоматологии за счет средств маткапитала (семейного капитала). Необходимость в предоставлении платных медицинских услуг подтверждается

