«Наша газета на любы густ кладзецца»

Таццяна ЖДАНОВІЧ, в. Рэчкі:
– Свае першыя крокі ў раённай газеце я рабіла як разгадчык красвордаў. Потым пачала складваць іх сама. Дасылала ў раёнку, іх апрацоўвалі, акуратна вычэрчвалі сетку, даводзілі да ладу і , якая радасць, друкавалі. Затым, дзякуючы колішняму рэдактару Аляксандру Станіслававічу Бушэнка, які заўважыў у мяне журналісцкія здольнасці, пачалі друкаваць мае замалёўкі пра аднавяскоўцаў, вясковыя небыліцы. Мяне падтрымлівалі і прасілі надалей супрацоўнічаць з газетай.
Да гэтага часу памятаю самы незвычайны падарунак, якім мяне, як аднаго з актыўных аўтараў, ўзнагародзіла рэдакцыя раённай газеты … смілавіцкімі валёнкамі. Якая я ж гордая ехала на рэйсавым аўтобусе дадому з перакінутым чераз плячо падарункам!
Сваю ж першую пробу пяра пачынала на старонках піянерскіх газет з чацвёртага класа. За актыўнае супрацоўніцтва газета «Зорька» узнагародзіла імянной пуцёўкай у рэспубліканскі лагер «Зубраня» на юнкораўскую змену. Пра гэта напісалі ў нашай раённай газеце тады яшчэ «Уперад». Памятаю, як прыехаў у школу былы фотакарэспандэнт газеты Леанід Гохман і сфатаграфаваў мяне, як адну з таленавітых вучаніц. Маё фота доўга захоўвалі бацькі. Які ж гонар гэта быў і для іх, і для школы, і для мяне! З таго часу у мяне з»явілася яшчэ большае жаданне пісаць у газету.
Потым мой партрэт надрукавалі ў газеце як дэпутата Чэрвеньскага райсавета. Якая я атрымалася на ім прывабная, маладая і такая сур»ёзная!
Затым была цэлая фотасесія ў родных Рэчках, калі рыхтаваўся матэрыял пра нашу вёску пад рубрыкай «Куточак Чэрвеньшчыны» і якую цудоўна зрабіла Эма Мікульская. Дарэчы, я вельмі люблю яе фотаэцюды з дзецьмі. Столькі дабрыні, непасрэднасці, адкрытасці ў кожным кадры!
Пачынаю чытаць раённую газету з першай старонкі з афіцыйных матэрыялаў. Некаторыя іх ігнаруюць, а мне яны патрэбны для работы, каб інфармаваць або патлумачыць вяскоўцам пра найбольш важныя падзеі ў краіне, вобласці. Люблю чытаць лірычную старонку, асабліва паэзію Раісы Вераціла, Уладзіміра Пецюкевіча. Апошнім разам мне вельмі спадабалася казка Генадзя Аўласенкі пра Бусю. На жаль, даўно не бачыла на старонках вершы Людмілы Запрудскай з Рудні.
Малайчына Уладзімір Георгіевіч Дарагуж. Заўсёды чакаю яго эпіграмы, замалёўкі і чытаю іх з задавальненнем. Піша трапна, яскрава, з пачуццём гумару.
Крэатыўна выказвае свае думкі Наталля Каралькевіч на старонках «Равесніка» для падлеткаў. Мне па духу яе стыль, мо, і я б так пісала ў маладосці.
Расповяды Святланы Адамовіч чытаем усёй сям»ёй услых. Яны шчырыя, такія праўдзівыя да слёз, на сакавітай і граматнай роднай мове.
А вось і рэкламны шчыток. Што рэкламы зашмат – відавочна. Але ж газета жыве за яе кошт. Разумею, таму і пагаджаюся. Самой неаднойчы прыйшлося карыстацца аб»явамі. Вырашыла памяняць вокны ў доме. Чытаю, ажно 8 аб»яў пра вокны, ледзь выбрала. Дарэчы, у маёй сумачцы ляжаць выразкі з аб»явамі. Вось «таксі», «ветурач на выклік», «куплю жывёлу». Карыстаюся імі сама і падказваю сваім аднавяскоўцам..
На маю думку, наша газета на любы густ кладзецца. Матэрыялы, у асноўным, пазітыўныя. Чытаю з задавальненнем. Вось каб трошкі яе ў колеры пабачыць.
Заканчваю свой аповяд пажаданнем, каб у дзень юбілею любімай газеце – прэміі, хаця б і грашовай. Дзякуй рэдакцыі, што столькі гадоў сябруюць са мной, даюць магчымасць рэалізаваць свае думкі на яе старонках. А ўсяму калектыву жадаю здароўя і, як гавораць мае аднавяскоўцы, каб лёгенька працавалася.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Лечение зубов по семейному капиталу в стоматологии
Подробнее С 2019 года в Беларуси появилась возможность оплаты лечения в стоматологии за счет средств маткапитала (семейного капитала). Необходимость в предоставлении платных медицинских услуг подтверждается

