«ЯКІХ ЦУДАЎ ВЫ ХАЦЕЛІ Б ПРЫЧАКАЦЬ У НАВАГОДНЮЮ НОЧ?»
А вось цікава… З якога года, з якога стагоддзя прыйшла да нас традыцыя чакаць ад навагодніх святаў… менавіта цудаў? І не толькі ў дзяцінстве, але і ў дарослым жыцці? І няхай сабе спраўджваюцца гэтыя чаканні далёка не ўсе, не ва ўсіх і не заўсёды, але сам працэс так сагравае душу… Бо, як вядома, марыць не шкодна, а нават карысна!
І сёння, напярэдадні чароўнага, таямнічага, загадкавага свята, мы спыталі ў чытачоў:
«ЯКІХ ЦУДАЎ ВЫ ХАЦЕЛІ Б ПРЫЧАКАЦЬ У НАВАГОДНЮЮ НОЧ?»
Ала ШЫДЛОЎСКАЯ, дырэктар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п.Смілавічы:
– Мабыць, як і ў дзяцінстве, прыгожая мара, вера ў цуды на Новы год сапраўды захоўваецца і ў дарослым жыцці. І ў навагоднюю ноч хочацца чагосьці нечаканага, незвычайнага… Таго, што ў ночы і дні іншыя проста не можа адбыцца. Прыгадваючы маленства, магу сказаць, што мары пра цуды… спраўджваюцца! Асабліва, калі доўга чакаеш і спадзяешся. І няхай гэта будзе ў выглядзе якогасьці маленькага падаруначка ад добрага чалавека… Вось ты нічога ад яго не чакаеш, а тут – сюрпрыз, цуд…
Для сваіх выхаванцаў Цэнтра мы таксама імкнёмся ў дні навагодніх святаў зрабіць цуды. Вось ніхто з іх не чакае, а мы ўручаем вялікія салодкія падарункі… Не чакаюць яны сюрпрызу, а мы для іх ладзім цікавую выязную экскурсію… Элемент нечаканасці – ён, напэўна, самы галоўны. І тады любое дзеянне можа ўспрымацца, як цуд – і ў дзяцінстве, і ў дарослым жыцці. І гэты элемент абавязкова павінен прысутнічаць у навагоднюю ноч. Бо мы так стаміліся ад жыццёвых рэалій, ад пастулатаў, ад якіх нікуды не дзецца… І так хочацца, каб хаця б у адну ноч у годзе насамрэч адбыўся цуд!
Ды хочацца нават проста добрых стасункаў з прыемнымі людзьмі! Сустрэчы з сябрамі, з якімі ў будзённасці не знаходзіцца часу на гэта. З-за вялікай занятасці на працы мы мала ўвагі надаём адносінам асабістым, нават з сям’ёй, бацькамі… А тут такая магчымасць арганізаваць свята стасункаў і ўзаемінаў…
Ну, а калі размаўляць ужо больш прадметна, дык для мяне цуд у навагоднюю ноч – гэта магчымасць сустрэць свята… на якімсьці экзатычным востраве, у поўным спакоі. Прыгожая прырода, шмат фруктаў, мора, сонца… Я б вельмі хацела! І калі б мне раптам падаравалі такую пуцёўку… Больш, як кажуць, няма чаго і жадаць.
Зрэшты, у Дзеда Мароза я, вядома, верыла ў дзяцінстве. Ды я і зараз у яго веру! І ён сапраўды можа завітаць зусім нечакана. З маленства ў мяне засталася вось такая вера ў дабро, якое, лічу, перамагае заўсёды. І хочацца яго заўсёды, а ў навагоднюю ноч – у вялікай колькасці…

Святлана САПРОНАВА, пенсіянерка, г.Чэрвень:
– А можна, я спачатку ўсё ж скажу не пра сябе, а пра дзяцей? Як колішняя настаўніца пачатковых класаў? Дзеткі-пачаткоўцы абавязкова павінны верыць у цуды! І калі я працавала з імі, дык у класе гаварыла, што ёсць на свеце сапраўдны Дзед Мароз. Канешне, былі і недаверлівыя позіркі… Але, у рэшце рэшт, не без дапамогі бацькоў, з якімі я таксама праводзіла адпаведную работу, дзеці верылі. І ўпэўніваліся ў праўдзівасці маіх слоў.
Дарослых на бацькоўскіх сходах я папярэджвала, што дзеці чакаюць навагодніх цудаў. Прапаноўвала звязаць вялізную шкарпэтку, якая, напоўненая цукеркамі, прысмакамі і ласункамі, у пэўны час павінна з’явіцца пад ёлкай альбо ў іншым месцы. А каб Дзед Мароз змог прынесці падарункі, дзецям трэба было пакінуць адчыненым комін, калі ў хаце ёсць печка, альбо фортку, калі гэта кватэра… І вось да чацвёртага класа школьнікі, з якімі я працавала, верылі ў навагоднія цуды!
Адкуль гэта ўзялося ў мяне? Канешне, з уласнага дзяцінства. Памятаю, як адзін час мы жылі ў вёсцы. Да Новага года мама шыла дзецям такія палатняныя мяшочкі, якія запаўняліся цукеркамі. І засаўку на коміне ў печы мы абавязкова пакідалі адчыненай! І вось аднойчы тата ў ролі Дзеда Мароза сапраўды змог зрабіць цуд! Не ведаю, як у яго атрымалася гэтыя палатняныя мяшэчкі насамрэч праз комін апусціць… Але ўявіце сабе… Першы дзень новага года. Мама завіхаецца па гаспадарцы і раптам заве нас. Маўляў, паглядзіце, а што гэта тут??? І мы ўбачылі, што палатняныя мяшочкі з цукеркамі… звісаюць з коміна прама ў печцы!!!
Дарэчы, у такіх жа мяшэчках нам уручалі цукеркі і ў школе. А ў вёсцы выбіралі аднаго з мужчын і апраналі яго Дзедам Марозам. І вось ён хадзіў па хатах, дзе былі дзеці, і ўручаў падарункі. Гэтыя ўспаміны пра навагоднія цуды са мною – на ўсё жыццё.
Ну, а зараз, у маім узросце, я ўжо больш чакаю не цуду, а стабільнасці, павышэння дабрабыту, узаемапаразумення паміж людзьмі. Каб усе мы зрабіліся больш добрымі і ўважлівымі адзін да аднаго ў новым годзе. Каб нялёгкую настаўніцкую працу ацанілі так, як належыць. Каб душы нашы пацяплелі, а сучасныя дзеці шчыра радаваліся не камп’ютарным «стралялкам» ды монстрам, а вось такім добрым немудрагелістым цудам…

Юлія АДАМОВІЧ, вучаніца 10 класа гімназіі №1 г.Чэрвеня:
– О, у цуды я веру! У тое, што існуюць якіясьці чароўныя істоты, што ёсць якаясьці чароўная атмасфера – дзесьці паралельна з нашай рэальнасцю. А што датычыцца цудаў у навагоднюю ноч… Мабыць, я хацела б убачыць Дзеда Мароза, толькі самага сапраўднага – вось з гэтай казачнай рэальнасці! А яшчэ – знайсці на Новы год пад ёлкай асаблівы падарунак. Няхай сабе маленькі, але не ад бацькоў, як заўсёды, а сапраўды ад Дзеда Мароза. Каб убачыць пакуначак – і адразу ж здагадацца, што гэта і ёсць мой цуд, якога я прычакала…
Зрэшты, цудаў і так хапае вакол нас. Толькі трэба ў іх верыць і ўмець успрымаць, усведамляць менавіта цудамі. Напрыклад, 31-га снежня я любуюся рознакаляровымі агеньчыкамі на ёлках, дрэвах, у вітрынах… Дыхаю свежым хваёвым паветрам… Гляджу на іскрысты снег – калі ён ёсць, вядома… І гэта ўсё для мяне – цуды!
Лічу, што ў маім жыцці ўжо быў і самы сапраўдны навагодні цуд – два гады таму. Снегу тады не было зусім. І раптоўна ён пасыпаў… акурат 31-га снежня! Ды такі вялікі, ды столькі… Ён такім слоем укрыў зямлю, што здавалася – снег ляжыць ужо месяцы два!
Снегу сёлета, канешне, таксама хочацца, але нават калі і будзе паўтарэнне таго цуду, яно мяне так ужо не здзівіць і не захопіць. Але ўсё ж няхай снегу будзе многа-многа… Каб з прыемнасцю гуляць па ім у навагоднюю ноч і ляпіць снегавікоў!
Распытвала і занатоўвала
Святлана АДАМОВІЧ. Фота аўтара
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Палітычныя настроі сялян Заходняй Беларусі ў сувязі з падпісаннем ліста Сталіну ў 1945 г
Подробнее Адной з першых пасляваенных грамадска-палітычных акцый савецкай улады на заходнебеларускіх землях стала падпісанне насельніцтвам краю так званага «ліста Сталіну» з удзячнасцю за

