Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ДЗЯЦІНСТВА, ДЗЯЦІНСТВА… КАЛІ ТЫ ЗНІКАЕШ?!

ДЗЯЦІНСТВА, ДЗЯЦІНСТВА… КАЛІ ТЫ ЗНІКАЕШ?!

М
ногія задумваюцца аб тым, куды знікае дзяцінства. Колькі песень пра гэта напісана! Але я дакладна ведаю: у мінулае.  А вось калі яно знікае? Можа, тады, калі мы ідзём у школу? Дакладна не! Мы яшчэ нават не ўсведамляем сябе. Мы атрымліваем асалоду ад усяго, што ёсць на свеце! І, у рэшце рэшт, проста бесклапотна жывём.

А можа, яно знікае, калі нас выпрабоўваюць першымі іспытамі? Таксама не. Мы хоць і хвалюемся, прымаем рашэнні, выконваем заданні, але ўсё ж не ўспрымаем, што мы — дарослыя, а па-ранейшаму адчуваем сябе дзецьмі.

Разгледзім наступны важны крок у нашым жыцці: атрыманне пашпарта ў чатырнаццаць гадоў. Можа, гэта час для знікнення дзяцінства? Але і тут мы толькі ўступаем у насычанае праблемамі дарослае жыццё. Далей на шляху ўжо — іспыты на заканчэнне дзявятага класа, а для кагосьці — і прыёмныя ў каледж. Затым на жыццёвым шляху — падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання, выпускныя школьныя іспыты і ўступныя – ва ўніверсітэт, вучоба… На мой погляд, гэта ўсё яшчэ падрыхтоўка да дарослага жыцця. З кожным крокам па-дзіцячы становіцца ўсё цікавей, з кожным годам — усё складаней і складаней: вучыцца, прымаць самастойныя рашэнні, вырашаць праблемы…

На сваё першае працоўнае месца мы ідзём амаль паўнапраўнымі дарослымі. Але чаму б ні трымаць ўнутры сябе часцінку дзяцінства?!

Я прыйшла да высновы: дзяцінства нікуды ніколі не знікае. Яно паступова, у залежнасці ад нашых дзеянняў і ўчынкаў, ад нашых думак аддаляецца, бы сыходзіць на задні план. Дзеці не разумеюць дарослых, дарослыя не разумеюць дзяцей – адвечная праблема… Але чаму б дарослым ні ўспомніць сябе ў дзяцінстве і ні прыгадаць, што самі былі такімі ж?! Чаму б ні паглядзець на свае праблемы з дзіцячага пункту гледжання, захоўваючы свой, больш сур’ёзны  і лагічны?..

Дзяцінства  не знікае… У кожны момант яго можна наблізіць, акунуцца ў яго і заставацца заўсёды маладым. Калі не па знешнім выглядзе, дык хаця б у душы…

Юлія АДАМОВІЧ,

вучаніца 10 класа гімназіі №1 імя У.Караля г.Чэрвеня

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.