ЗА ТРЫ ГАДЗІНЫ – ТРЫЦЦАЦЬ ПАДПІСЧЫКАЎ!
Чарговы Дзень падпісчыка ў гарадскім аддзяленні сувязі «Чэрвень-2″ ладзіў у сераду раённы вузел паштовай сувязі. Актыўны ўдзел у ім браў і карэспандэнт газеты «Раённы веснік».

Ірына Сахавікова і Аксана Сямёнава з сынам Карнеем
За тры гадзіны нашу «раёнку» выпісалі трыццаць чалавек! І гэта – своеасаблівы рэкорд хуткасці, колькасці (і якасці!), пастаўлены ў трэці па ліку Дзень падпісчыка сёлета, у якім удзельнічаў «Раённы веснік». Вось такая яна магічная – лічба «3″… Ну, а калі падлічыць у сярэднім, дык атрымліваецца, што «раёнку» выпісвалі кожныя шэсць хвілін!
Ад усёй рэдакцыі адразу ж хачу шчыра падзякаваць нашым падпісчыкам даўнім і новым, якія гэтак ахвотна адгукаліся на прапанову падпісацца на «раёнку». Адмоў практычна не было, за рэдкім-рэдкім выключэннем. Але такія выпадкі можна пералічыць на пальцах адной рукі…

Мікалай Няборскі
Прыемна і тое, што практычна ўсе нашы чытачы ахвотна распавядалі пра свой чытацкі «стаж». А падчас агітацыі калег за іншыя выданні – абласное і рэспубліканскія, — часам гучала і такое: «Я выпішу толькі «Раённы веснік», больш нічога не хачу!» Яшчэ людзі розных узростаў зазначалі, што чытаюць у нашай газеце ўсё і што ўсё – падабаецца…
Зазначу, што асаблівай актыўнасцю вылучылася гэтым разам вуліца Гарбачова, якая знаходзіцца даволі далёка ад пошты. Але, нягледзячы на не зусім камфортнае надвор’е, адтуль завіталі адразу чатыры падпісчыкі. А рэкорд усё ж паставіла вуліца Барыкіна, «дэлегаваўшы» восем чалавек!

Кацярына Шапунова
Апрача чэрвеньцаў, у аддзяленне сувязі завіталі таксама жыхары Астравоў і Хвойнікаў. Дзякуй усім за стасункі! З вамі сапраўды было весела!
Ну, а што датычыцца актыўнасці асабістай, дык усіх літаральна скарыла аператар сувязі – абаяльная Кацярына Шапунова. Між іншым, наш колішні аўтар і гераіня аповедаў, вядомая чытачам пад прозвішчам Валюжэніч. Нягледзячы на тое, што яна працуе ў адным з самых запатрабаваных аддзелаў, дзе гандлююць таварамі, прадуктамі і не толькі, Каця паспявала і прымаць плацяжы, і гуляць у латарэю, і афармляць падпіску… У тым ліку – і сабе, сабраўшы добрую калекцыю прызоў. Канешне, сярод іх былі і ад «Раённага весніка» – сваёй падпісчыцы… Дарэчы, ад Кацюшы насамрэч зыходзіла столькі добрай энергіі і пазітыву!
Некалькі чалавек згадзіліся сфатаграфавацца з нашай газетай, пагутарыць з карэспандэнтам больш грунтоўна.

Мікалай Яфімчык
40 гадоў і 3 месяцы – такі чытацкі «стаж» Мікалая ЯФІМЧЫКА з Чэрвеня.
– Я прыехаў сюды з Гродзеншчыны ў 1973 годзе, — патлумачыў ён. – Прыехаў у жніўні, а ў верасні ўжо выпісаў «раёнку». І з таго часу з ёй не развітваюся. Чытаю ўсё, але з асаблівай увагай – навіны сельскай гаспадаркі, бо сам рабіў спецыялістам у гэтай галіне. Іншыя навіны таксама даспадобы. Цікавіць і жыццё людзей. Паколькі на Чэрвеньшчыне я ўжо – больш за 40 гадоў, дык шмат з кім знаёмы. Прыемна іх бачыць на старонках «раёнкі». Падабаюцца мне ўсе публікацыі. Але хацелася б больш бачыць у «Раённым весніку» матэрыялаў пра сельскую гаспадарку, зводкі, пра вытворчасць на Чэрвеньшчыне ўвогуле. Думаю, гэтымі пытаннямі цікавяцца многія. А так вам – дзякуй! Жадаю, каб у новым годзе «раёнка» квітнела, а разам з ёю – і супрацоўнікі. Няхай ва ўсіх усё будзе добра!

Святлана Грачок
Не першы год выпісвае «Раённы веснік» жыхарка в.Хвойнікі Святлана ГРАЧОК.
– Люблю чытаць навіны, старонку для моладзі, — падзялілася яна сваімі думкамі. – Прачытваю з увагай усю газету. Я – педагог-псіхолаг, працую ў раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры – з бацькамі, з дзецьмі… Хацелася б у «раёнцы» адкрыць сваю рубрыку – з пэўнымі парадамі як дарослым, так і дзецям…

Аляксандра Мацюхова
– Мне – 75 гадоў, — зазначыла Аляксандра МАЦЮХОВА з Чэрвеня. – «Раёнку» выпісваю, лічы, усё жыццё. І падабаецца мне ў ёй усё-ўсё! Шмат чаго знаходжу для сябе цікавага. Люблю чытаць пра сяброў і знаёмых, даведвацца з кожнага нумара, як і чым жыве Чэрвеньшчына. Ведаеце, для майго ўзросту інфармацыі хапае…
Хочацца сказаць і яшчэ пра адну адметнасць гэтага Дня падпісчыка. Там не было ніводнага чалавека, які б замовіў падпісны квіток на месяц. 10 чалавек выпісалі «Раённы веснік» на паўгода, 19 – на тры месяцы… А мой сусед па дому – на чатыры, патлумачыўшы, што далей будзе выпісваць ужо на іншы – дачны – адрас.
Вядома, што і пасля абеду знайшліся ахвотныя падпісацца на «Раённы веснік». Дарэчы, падпісная кампанія на новы, 2014 год, шаноўныя сябры, працягваецца. Вас чакаюць у аддзяленнях паштовай сувязі. Замовіць квіток можна і ў свайго паштальёна.
Нашы падпісныя індэксы:
індывідуальнай падпіскі — 64057
ведамаснай – 640572
Кошт падпіскі на 2014 год
Для індывідуальных падпісчыкаў:
– на 1 месяц – 16.500 рублёў
– на 3 месяцы – 49.500 рублёў
– на 6 месяцаў – 99.000 рублёў
Для ведамасных падпісчыкаў:
– на 1 месяц – 45.000 рублёў
– на 3 месяцы – 135.000 рублёў
– на 6 месяцаў – 270.000 рублёў.
Будзьма разам і ў годзе новым!
Святлана АДАМОВІЧ. Фота аўтара
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Неизвестный и забытый памятник Всемирного наследия в Беларуси - Дуга Струве
Подробнее Дуга Струве (Русско-Скандинавская дуга) - это цепь (сеть из 265) триангуляционных пунктов, протянувшаяся на 2820 км по территории десяти европейских стран, построенная в период с 1816 по 1855 год и

